Вікісховішча:Частыя пытаньні

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:FAQ and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:FAQ and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut

Гэтая старонка падсумоўвае частыя пытаньні ў Вікісховішчы кароткім адказам і спасылкамі на падставовыя старонкі. Наведайце Частыя пытаньні «Творчых грамадаў» для паясьненьня пра дазвол «Творчых грамадаў».

Пытаньні аб праекце

Пра што гэтая бачына?

«Вікісховішча» (цалкам: Сховішча «Вікімэдыі») — мэдыясховішча, створанае і падтрымванае добраахвотнікамі. Яно забясьпечвае галоўнае сховішча для ўсялякага роду фотаздымкаў, дыяграмаў, мультыплікацыяў, музыкі, прамоўленага тэксту, відэакліпаў і мультымэдыя пад вольным дазволам, карысных любому праекту «Вікісховішча», найвядомейшы зь якіх — вольная энцыкляпэдыя Вікіпэдыя. Назва «Вікісховішча» паходзіць ад парасонавага праекту «Вікімэдыя», які вядзе ўсе праекты «Вікімэдыі», і слова «сховішча», бо гэта праект сховішча (сховішча), якое захоўвае мультумэдыя для выкарыстаньня ўсімі праектамі «Вікімэдыі».

Які ахоп гэтага праекту?

Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту. Старонка Вікісховішча:Чым ня ёсьць Вікісховішча можа таксама ўяўляць цікавасьць.

Ці магу ўставіць матэрыял ў гэтую бачыну?

Так, дакладна можаце. Насамрэч гэта тое, што мы жадаем, каб вы рабілі. Проста пачніце зь Першых крокаў, каб далучыцца да праекту.

Якія матэрыялы магу запампаваць?

Мэдыяфайл (выявы, гук і відэа) пад вольным дазволам, карысны любому праекту «Вікімэдыі», магчыма запампаваць. Дазволы маюць дапускаць камэрцыйнае выкарыстаньне і стварэньне вытворных працаў1. Глядзіце таксама пытаньне пра аўтарскае права наконт патрэбных умоваў дазволу. Можаце палічыць карысным прачытаць Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета, калі зацікаўленыя ў запампоўцы выяваў.

Ці магу запампаваць мабільныя дастасункі, прыдатныя для навучаньня або паказу паняцьця?

Не. Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту і Вікісховішча:Віды файлаў. Вікісховішча прызначаецца найперш быць мэдыясховішчам, а ня сховішчам апраграмаваньня. Існуюць іншыя праекты (напрыклад, Ф-Дроід, але глядзіце катэгорыю «Плятформы распаўсюду мабільнага апраграмаваньня» наконт дадатковага выбару), якія могуць быць значна больш прыдатнымі для распаўсюду створаных вамі дастасункаў.

Ці магу запампаваць тэкст, чыім творцам сам ёсьць?

Вікісховішча пра мэдыязьмест (выявы, відэа і гук), а ня тэкст. Тэкст можа, у залежнасьці ад выгляду і зьместу, прыдасца ў нейкім іншым праекце «Вікімэдыі», такім як Вікікнігі, Вікіпэдыя, Вікікрыніцы або Віківэрсытэт. Аднак, калі ласка, прыміце да ўвагі, што вы ня маеце капіяваць і ўстаўляць тэкст з гэтых іншых праектаў, калі не жадаеце выпусьціць яго ў грамадзкі набытак або надаць для карыстаньня пад дазволамі «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства або на аднолькавых умовах («ТГ» ПА або «ТГ» ПА-АУ). Напрыклад, каб скарыстаць тэкст з вэб-бачыны, нават вашай уласнай, гэтая вонкавая вэб-бачына мае выстаўляць ясную заяву пра такі выпуск у грамадзкі набытак або дачу дазволу «ТГ» ПА-АУ.

Для чаго старонкі «галерэя» (асноўная прастора назваў)? Як іх варта распрацоўваць?

Галерэі — дадатак да катэгорыяў (першаснага шляху ўладкаваць і знайсьці файлы ў Вікісховішчы) у якасьці іншага шляху адлюстраваньня мультымэдыя. Яны дазваляюць анатаваць файлы надпісамі, паказваць у лепшых памерах чым дапомна катэгорыя і ўладкоўваць у табліцы. Звычайна яны пачынаюцца з кароткіх надпісаў, якія сьцісла прадстаўляюць прадмет на шматлікіх мовах (іх магчыма саматужна ўтварыць з выкарыстаньнем ШматВопісу). Затым ідуць разьдзелы з загалоўкамі, якія звычайна выкарыстоўваюць тэг <gallery> (глядзіце мэта-старонку наконт указаньня).

Файлы варта суправаджаць міжмоўнымі спасылкамі (таксама ўтвараюцца Падсумавальнікам) і прынамсі адной катэгорыяй. Старонкі галерэяў маюць быць прынамсі ў адной катэгорыі.

Карысны спосаб распрацоўкі старонкі для новай галерэі — перарабіць існую старонку з падобным прадметам. Старонкі відаў (расьлінаў або жывёлаў) будуць абавязкова адрознымі ад старонак месцазнаходжаньня (гарадоў або краінаў).

Калі варта скарыстаць галерэю або катэгорыю?

Файлы варта заўжды дадаваць у апісальныя катэгорыі, бо, калі іх дадалі толькі ў галерэі, іх магчыма лёгка прыбраць адтуль і такім чынам «згубіць». Катэгорыі карысныя ў якасьці нявыбарачна вялізных «кантэйнэраў» выяваў аб прадмеце. Галерэі (пра старонкі артыкулаў) карысныя ў якасьці вітрыны найлепшых, найбольш паказальных, весткавых і цікавых выяваў катэгорыі. Яны таксама карысныя для прадстаўленьня матэрыялу ў лягічным парадку, бо часам катэгорыі маюць абмежаваную здатнасьць да гэтага. Напрыклад, параўнайце Тэніс з катэгорыяй «Тэніс». Зьвесткі на старонках галерэяў магчыма прадставіць герархічным спосабам, як то Вымаўленьне назваў нідэрляндзкіх гарадоў і Беларусь.

Гэта толькі парада, калі пачуваецеся цалкам разгубленымі. Некаторыя прадметы маюць канкрэтныя рэкамэндацыі для арганізацыі мультымэдыя, як то расьліны і жывёлы, якія падпадаюць пад вікіпраект Дрэва жыцьця. Калі вы не зацікаўленыя дапамагаць такіх праектам, не турбуйцеся зашмат пра высьвятленьне «правілаў», пакуль хтосьці ня скажа вам — людзі, якія бяруць удзел у праекце, усё выправяць.

Пытаньні пра аўтарскае права

Якія дазволы маюць выкарыстоўваць файлы, якія жадаю запампаваць?

Усё, што запампоўваеце, мае быць у грамадзкім набытку або пад такім вольным дазволам, як Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ або дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) або з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ). Дадаткова глядзіце Вікісховішча:Дазволы і Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права. Калі ласка, не вынаходзьце дазволы з паветра. Большасьць рэчаў у Сеціве пад аўтарскім правам. Не мяркуйце інакш, калі ня маеце важкай прычыны. Можаце выпусьціць ваш твор у грамадзкі набытак ({{PD-self}}) або пад адмысловымі дазволамі {{self|назва дазволу}}, {{self|дазвол 1|дазвол 2}}, калі абнародуеце ўласны твор. Можаце таксама абраць адзін са шляхоў з адборніка дазволаў у выпадальным мэню на Спэцыяльныя:Загрузка пад «уласным творам».

Ці магу запампаваць сканы і выявы іншых асобаў, якія зьмяніў?

Толькі вытворца спачатнага твору або тыя, каму надалі права дазволу на гэты твор, могуць надаць дазвол на твор. Калі такі твор мае пэўныя дазволы, тады вы можаце. Напрыклад, непартаваны дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0 адмыслова заяўляе, што вы вольныя распаўсюджваць і пераробліваць матэрыял[1]. Але скан або зьмяненьне саматужна ня робяць дакумэнт вашым уласным творам (і не пераўтвараюць у яго). Гэта значыць, што вы ня можаце схапіць файл зь Сеціва і паставіць Ліцэнзію вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) або дазвол «Творчых грамадаў» на яго. Глядзіце таксама Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета.

Чаму Вікісховішча не ўлучае зьмест у сумленным карыстаньні?

Адзін са стрыжнявых прынцыпаў Вікісховішча ў тым, што захаваны тут зьмест мае падлягаць вольнаму карыстаньню ва ўсялякім кантэксьце ўсюды ў сьвеце такім самым чынам, як зьмест энцыкляпэдыі (пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах). Гэта абмяжоўвае нас толькі вольным зьместам. Гэты прынцып, падобна правілу пра нэўтральны пункт гледжаньня ў Вікіпэдыі, ніколі ня зьменіцца. Таксама сумленнае карыстаньне датычыць толькі карыстаньня ў рэдактарскім кантэксьце — яно проста не датычыць мэдыясховішча. Закон аб аўтарскім праве таксама розьніцца ад краіны да краіны. Такім чынам, законы аб сумленным карыстаньні будуць таксама адрозьнівацца: кожная краіна мае ўласнае тлумачэньне, а шматлікія правападлегласьці ня маюць сумленнага карыстаньня зусім. У выніку зьмест у сумленным карыстаньні рэдка падлягацьме выкарыстаньню па-за ЗША.

Ці магу скарыстаць матэрыялы на гэтай бачыне па-за «Вікімэдыяй»?

Так, можаце. Спраўдзіце дазвол на старонцы апісаньня выявы. У большасьці выпадкаў будзе прымальна, калі скапіюеце зьвесткі пра творцу і дазвол са старонкі апісаньня выявы і абнародуеце іх з выявай або іншым файлам. Глядзіце Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета наконт падрабязнасьцяў.

Якія зьвесткі варта ўставіць у падсумаваньне або на старонку апісаньня выявы?

Глядзіце даведку ў Першых кроках. Раюць скарыстаць шаблён «Інфармацыя» (Template:Information), каб запоўніць старонку апісаньня. Шаблён {{Information}} саматужна скарыстаюць, а пададзены вамі ўнёсак або дадзеныя слушна ўладкуюць у ім, калі карыстаецеся Майстрам загрузкі або формай палепшанай загрузкі.

Дзе атрымаць прызнаньне за мае выявы?

Некаторыя з нашых прынятых дазволаў патрабуюць пазначэньня аўтарства. Гэта значыць, што фатографу маюць надаваць прызнаньне кожны раз пры карыстаньні яго здымкам. Калі ласка, упэўніцеся, што паставілі імя, згадкі якога жадаеце, на старонцы апісаньня выявы. У межах артыкулаў Вікіпэдыі людзі, які пстрыкаюць на вашую выяву, каб павялічыць яе, пабачаць вашае імя.

Што адбываецца, калі мяняецца дазвол «Флікра»?

See also: Commons:Flickr images.

Творцы могуць мяняць дазволы «Творчых грамадаў» і часам так робяць, але іх дазвол на час праверкі нельга адклікаць. (Глядзіце Частыя пытаньні «Творчых грамадаў»: Што калі перадумаю наконт выкарыстаньня дазволу «ТГ»?) Файл застаецца ў Вікісховішчы, калі запампоўка з «Флікра» мае правераны дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) або з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ). Аднак шаблён «Флікр-замена-дазволу» ({{Flickr-change-of-license}}) магчыма дадаць. Творы, распазнаныя на старонцы выявы як новае выданьне праверанага файла, таксама застаюцца. Праверанасьць выяўляецца ў абвестцы ФлікраглядніКа 2, адміністратара або даверанага ўдзельніка на старонцы выявы.

Ці магу адклікаць дазвол пазьней, калі запампаваў выяву?

Кароткі адказ: «Не».

Вольныя дазволы распрацоўваюць такім чынам, што вы ня можаце пазьней запатрабаваць, каб людзі спынілі карыстаньне гэтым дакладным дазволам, каб пашыраць твор, калі вы выпусьцілі твор пад ім. Гэтак робяць, каб абараніць удзельнікаў ад укладаньня часу і намаганьняў у паляпшэньне запампаванага вамі або распрацоўку чагосьці зьвязанага з гэтым творам, толькі каб высьветліць пазьней, што іх працу нельга пашыраць зусім, бо вы перадумалі. Таксама глядзіце афіцыйны пытаньні «Творчых грамадаў» наконт прадмету дазволу: «Што калі перадумаю наконт выкарыстаньня дазволу «ТГ»?», больш зьвестак.

Калі ласка, добра падумайце перад запампоўкай выяваў у Вікісховішча.

Пры гэтым у некаторых выпадках, такіх як, калі ясна, што дапусьцілі памылку, і запампоўвальнік запытвае права на выдаленьне адразу пасьля запампоўкі, выявы выдаляюць. Але гэта ня шчыліна, якую можаце скарыстаць, калі вашая запампоўка знаходзіцца на Вікісховішчы тыдзень або больш.

Я ня творца, але маю дазвол

Калі ласка, глядзіце Вікісховішча:Добраахвотніцкая дружына адказу#Дача дазволу на выявы: калі мне зьвязацца з ДДА, калі вы ня творца, але маеце яго ўхвалу на распаўсюд пад вольным дазволам (Вікісховішча:Дазволы).

Тэхнічныя пытаньні

Ці выкарыстоўвае Вікісховішча асаблівы вікі-рухавічок?

Не. Гэта тое самае МэдыяВікі як для большасьці іншых бачынаў «Вікімэдыі», але з галерэямі замест артыкулаў у асноўнай прасторы назваў (глядзіце пытаньне вышэй). Але гэтая бачына мае шмат глыбока адладжаных дадаткаў, а большасьць шаблёнаў непаўторная для Вікісховішча і распрацаваная на месцы.

У якім разрозьненьні маюць быць выявы, якія запампоўваю?

See also: Commons:Preparing images for upload.

Найвышэйшае разрозьненьне для выяваў больш чым вітаецца. Вам ня варта турбавацца пра дыскавую прастору сэрвэра і час запампоўкі старонак Вікіпэдыі, якія спасылаюцца на іх, бо апраграмаваньне саматужна ўтварае і кэшуе меншыя (акрэсьленыя ў артыкулах) выданьні.

Аднак маштабаваньне выяваў можа праваліцца, калі выява надта вялізная, а адрысоўка займае зашмат часу або памяці (у такім разе маштабаваную выяву не паказваюць або ўсю выяву падаюць у агляднік, што часта выклікае яго замыканьне). Цьвёрдае абмежаваньне ў 25 мэгапіксэляў мае моц для выяваў пераноснай сеткавай графікі (ПСГ, анг. PNG). Вялізныя выгляды Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) няпэўныя, толькі калі іх захоўваюць парадковым (прагрэсіўным) спосабам, бо ўсю выяву варта апрацаваць адразу. Скарыстайце асноўны спосаб замест таго.

У выпадку, калі поўнамаштабны спачатнік надта вялізны, каб апрацаваць апраграмаваньнем, запампуйце яго ўсё адно, але затым, калі ласка, перазапішыце яго ў паменшаным выданьні (памерам каля 6 мэгапіксэляў). Поўнамаштабнае выданьне па-ранейшаму будзе даступнай у гісторыі запамповак, і вы можаце дадаць спасылку на яго ў апісаньні выявы.

Як магу наўпрост скарыстаць матэрыялы на гэтай бачыне ў Вікіпэдыі?

Проста спашліцеся на назву файла выявы, як быццам на мясцовую выяву. Прыміце да ўвагі: можа быць невялікая затрымка ў запампоўцы выявы ў Вікіпэдыю, зь якой спасылаецеся на яе. Гэта з прычыны затрымкі ў кэшаваных выданьнях выяваў і магчыма выправіць, зрабіўшы перазагрузку самой выявы, а не старонкі, на якой тая адлюстроўваецца. Глядзіце таксама дапамогу МэдыяВікі ў выявах і даведку Вікіпэдыя:Выявы.

Як спаслацца на выяву без паказу гэтага?

Скарыстайце [[:File:Example.jpg]]. Гэта адлюструецца як: File:Example.jpg

Як магу перадаць выяву зь Вікіпэдыі ў Вікісховішча?

See also: Commons:Moving files to Commons.

Калі выява пад вольным дазволам, можаце скарыстаць Файлаўвозчык, каб перадаць яе ў Вікісховішча.

Як магу перайменаваць або перанесьці выяву або іншы мэдыяфайл?

See also: Commons:File renaming.

Агледзьце Вікісховішча:Найменьне файлаў і дадайце наступны шаблён на старонку апісаньня файла, калі вы — запампоўвальнік і нядаўна запампавалі файл: {{rename|1=новая назва.jpg|2=1|3=запыт запампоўвальніка: калі ласка, пераймянуйце, каб выправіць .. }}, дзе |2=лічба ад 1 да 7 (а 2=1 запыт для запампоўвальніка).

Калі вы — не запампоўвальнік, спраўдзіце, ці супадае прычына з акрэсьленай у Вікісховішча:Перайменаваньне файлаў. Калі так, скарыстайце таксама шаблён «Перайменаваць» ({{Rename}}) з пазначэньнем адпаведнай прычыны.

Старонкі галерэі і прасторы ўдзельніка могуць перанесьці ўдзельнікі, якія ўвайшлі, шляхам выкарыстаньня спасылкі «перанесьці», якая звычайна паказваецца ўверсе старонкі (гэта залежыць ад тэмы, якой карыстаецеся). Прыміце да ўвагі, што гэтая рыса можа ня быць даступнай новым удзельнікам. Калі патрэбна, проста спытайце ў каго-небудзь зрабіць гэта для вас.

Як магу перайменаваць або перанесьці катэгорыю?

Глядзіце Вікісховішча:Перайменаваньне катэгорыі.

Як уставіць старонку або выяву ў катэгорыю?

Дадайце наступную спасылку на старонку (адп. апісаньне выявы), каб дадаць выяву або старонку ў катэгорыю Foo: [[Category:Foo]]. Гэта «чароўная» спасылка, якая: а) узьнікне ў картцы катэгорыі ўнізе старонкі, б) выкліча паказ выявы ў катэгорыі. Глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі наконт дадатковых зьвестак.

Як найлепш катэгарызаваць мае ўласныя здымкі?

Мост Залатая Брама — мост у Сан-Францыска (ЗША). Аднак катэгорыі Масты, Cан-Францыска і ЗША надта агульныя. Гляньце на катэгорыю Мост Залатая Брама замест таго. Паколькі тая далей падразьдзяляецца, катэгорыя Мост Залатая Брама з Форта Пойнт — найлепш пасуе для здымка вышэй.

Катэгарызаваньне мае адказаць на пытаньні, найбольш важныя зь якіх: Што гэта? Дзе гэта? Файл варта ўставіць у найбольш канкрэтныя катэгорыі, якія пасуюць. Мы не карыстаемся агульнымі тэгамі з такіх ключавых словаў як «прырода» або «дойлідзтва», каб уладкаваць файлы.

Існуе некалькі шляхоў знайсьці належныя катэгорыі (або старонкі галерэяў).

  • Паглядзіце на Галоўную старонку і пададзеныя там катэгорыі і перайдзіце ў тую, якая найлепш адпавядае вашаму здымку. Затым гляньце на падкатэгорыі і старонкі ў гэтай катэгорыі і зноў абярыце тую, якая адпавядае найлепш. Паўтарайце, пакуль ня знойдзеце больш канкрэтнае месца, якое адпавядае вашаму здымку.
  • Увядзіце назву (або месці ці кароткае апісаньне) апісанага пабуджэньня ў поле пошуку. У выніках пошуку знайдзіце прыдатную катэгорыю або здымкі аднолькавага пабуджэньня, якія ўжо належна катэгарызавалі.
  • Калі ваш здымак прыдатны, каб ілюстраваць канкрэтны артыкул Вікіпэдыі, высьветліце, ці існуе спасылка на зьвязаную катэгорыю (або галерэю) Вікісховішча ў разьдзелах артыкула «У іншых праектах» і «Вонкавыя спасылкі» і перайдзіце па гэтай спасылцы.

Абярыце больш агульную катэгорыю, калі няпэўныя. Аднак пазьбягайце катэгарызаваньня здымкаў у падкатэгорыю і адну з больш агульных бацькоўскіх катэгорыяў гэтай падкатэгорыі, калі здымак ня мае ў сабе дадатковых важных складнікаў, якія цяпер адсутнічаюць у яго ўласных падкатэгорыях. Глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі наконт дадатковых зьвестак.

Чаму сьпіс катэгорыяў можа ня быць надзённым?

Часам старонкі зьмяшчаюць у катэгорыі рэдактары Вікісховішча не ўручную, але пры дапамозе адмысловай прылады рэдагаваньня, называнай шаблёнам, які магчыма скарыстаць, каб адначасна зьмясьціць аднолькавыя зьвесткі (у тым ліку аб прыналежнасьці да катэгорыі) на шматлікіх разнастайных старонках. Калі зьвесткі ў такім шаблёне рэдагуюць, старонкі, якія зьмяшчаюць гэты шаблён, не абавязкова абнаўляюць імгненна. Гэта значыць, што старонкі могуць не заўжды паказваць у найсучасьнейшых катэгорыях. Аднак гэтая складанасьць звычайна ўплывае на катэгорыі абслугоўваньня праекту, а не ўжываныя для агляданьня катэгорыі.

Іншыя разнастайныя часовыя затрымкі могуць часам абазначаць, што сьпісы складнікаў катэгорыі або падкатэгорыяў ці дадзеная колькасьць старонак ня цалкам надзённыя. Таму не палохайцеся, калі калі рэдагуеце Вікісховішча і выяўляеце, што вашая старонка дагэтуль не паказалася. Складанасьць верагодна вырашыцца сама цягам хвілінаў або пасьля даўжэйшага часу ў рэдкіх выпадках.

Як варта ўладкоўваць катэгорыі?

See also: Commons:Categories.

Паспрабуйце скапіяваць існую будову, калі пашыраеце катэгорыі. Упэўніцеся, што кожная новая катэгорыя мае прынамсі адну бацькоўскую катэгорыю. Паглядзіце, ці мае вашая прастора схему катэгорыяў і ці існуе тая, якую можаце ўзяць за ўзор у вашай. Будова мае адпавядаць пагадненьням, усталяваным існымі будовамі, асабліва для відаў і краінаў. Глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі наконт дадатковых зьвестак пра катэгорыі ў Вікісховішчы.

Як найлепш зрабіць галерэю маіх уласных здымкаў?

Можаце стварыць галерэю ўдзельніка ў якасьці падстаронкі вашай старонкі ўдзельніка (таму, калі вы ўдзельнік Ліцьвін, устаўце старонку вашай галерэі ў User:Ліцьвін/галерэя). Усе галерэі ўдзельнікаў маюць быць у катэгорыі «Галерэі ўдзельнікаў». Глядзіце Вікісховішча:Галерэі, шаблёны і катэгорыі ўдзельнікаў наконт падрабязнасьцяў. Можаце скарыстаць журнал загрузак, каб знайсьці ўсе запампаваныя вамі здымкі.

Як стварыць галерэю?

Глядзіце Дапамога:Выявы#Абрысоўка галерэі выяваў у МэдыяВікі наконт зьвестак пра тое, як ствараць галерэі простым спосабам — тэгам <gallery>. Старонка Вікісховішча:Галерэі можа даць вам зьвесткі пра агульныя пагадненьні пра галерэі тут у Вікісховішчы.

Чаму на маім экране стары, а ня новазапампаваны здымак? (Ці мая мініяцюра памылковая.)

Вікісховішча выкарыстоўвае «кэшынг», каб адлюстраваць старонкі больш хутка, таму часам паказвае ненадзённыя копіі старонак і мініяцюры. «Чыстка» — спосаб прымусіць Вікісховішча перастварыць старонку са сваёй базы зьвестак, а не абапірацца на кэшаванае выданьне старонкі.

Глядзіце Дапамога:Ачыстка, Вікіпэдыя:Абыход вашага запасьніка і Вікіпэдыя:Ачыстка наконт дадатковых падрабязнасьцяў.

Ці магу запампаваць відэа і гук?

Так. Зірніце на нашыя даведнікі пра відэа і гук.

Чаму не магу бачыць некаторыя выявы?

Гэта можа быць складанасьцю з мініяцюрай (глядзіце пытаньне вышэй) або вы маглі запусьціць рэклямаблякавальнае апраграмаваньне, якое памылкова лічыць выяву рэклямай. Ці можаце бачыць File:D-fructose.png? Калі не, тады гэта верагодная прычына складанасьці. Гэтая выява знаходзіцца на ўніфікаваным лякатары рэсурсу (УЛР) https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/ad/D-fructose.png , які зьмяшчае чараду «/ad/». Ваш блякавальнік рэклямы верагодна адладзілі так, што той лічыць рэклямай усе выявы з УЛР, што зьмяшчаюць гэтую чараду. Зьмяніце налады так, каб гэтае правіла не датычыла дамэнаў .wikipedia.org і .wikimedia.org. Гэта паправіць складанасьць.

Файл можа быць завялікім, каб падаць мініяцюру (напрыклад, вялізны выгляд СГФЭ [анг. JPG] у прагрэсіўным ладзе). Глядзіце: Вікісховішча:Віды файлаў#Памер і маштабаваньне.

Як магу шукаць выявы?

Зірніце на Спэцыяльныя:МэдыяПошук і Спэцыяльныя:Пошук і перайдзіце па спасылках там. Глядзіце Дапамога:Пошук і Вікісховішча:Прылады#Пошук. Можаце таксама перайсьці ў дарэчныя артыкулы ў розных Вікіпэдыях і паглядзець, якія здымкі тыя выкарыстоўваюць. Некаторыя могуць ужо быць у Вікісховішчы, і іх варта катэгарызаваць, каб даць вам падказку, дзе шукаць дадаткова.

Як будуць прыстасоўваць апраграмаваньне да гэтага праекту?

Глядзіце Вікісховішча:Прылады, Вікісховішча:Дадаткі і Вікісховішча:Памылкі.

Маю шмат файлаў. Ці магу заліць кучу замест аднаго за раз?

See also: Commons:Upload tools.

Так. Майстар загрузкі дазваляе вам, запампоўваць кучу файлаў адначасна.

Існуе таксама некалькі папулярных самастойных прыладаў заліўкі кучай, якія можаце ўсталяваць на ваш кампутар.

Існуюць нават пашырэньні для наўпроставай запампоўкі (кучаў) выяваў з даступнага вам рэдагавальнага апраграмаваньня, калі выкарыстоўваеце Лайтрум, Дарктэйбл або ДыгіКам.

Таксама існуе шэраг даступных сцэнароў для запампоўкі кучай для тых, каму зручны камандны радок Юнікс або Пітон.

Файл або старонка патрабуе перайменаваньня або пераносу. Ці магчыма гэта зрабіць?

З галерэяй і іншымі ўнармаванымі старонкамі: так. Старэйшыя за 4 дні ўліковыя запісы могуць пераймяноўваць артыкулы шляхам выкарыстаньня ўкладкі «перанесьці» ўверсе старонкі. Прыміце да ўвагі, што для розных моўных загалоўкаў варта ствараць перанакіраваньні, а не пераносіць старонку.

З файламі (выявамі): так, але толькі адміністратары або ўдзельнікі з паўнамоцтвамі файлапераносчыка. Калі ласка, глядзіце § Як магу перайменаваць або перанесьці выяву або іншы мэдыяфайл?

З катэгорыямі: не. Калі кепска названая катэгорыя ўсё ж верагодная (а не памылка правапісу), яе варта пераўтварыць у мяккае перанакіраваньне пазнакай {{Category redirect}}. Выявы ў катэгорыі варта ўручную зьмяніць, каб тыя належалі новай катэгорыі. (Кат-шматдадатак, які робіць такое масавае перакатэгарызаваньне лёгкім.) Прыміце да ўвагі, што з прычыны тэхнічных абмежаваньняў усе катэгорыі маюць быць па-ангельску.

Калі паспрабаваў запампаваць свой файл, атрымаў гэтую памылку: «.» — недапушчальны выгляд файла. Глядзіце Вікісховішча:Віды файлаў наконт дадатковых зьвестак.

Упэўніцеся, што файл, які запампоўваеце, мае пашырэньне і ёсьць адным з дапушчальных відаў. Таксама ўпэўніцеся, што не пакінулі прагал перад кропкай і пасьля яе.

Абавязкова ўлучыце пашырэньне ў поле Назва файла прызначэньня: таксама. Напрыклад, напішыце «Яблыневы гай улетку.jpg», а ня проста «Яблыневы гай улетку».

Што значыць памылка загрузкі Гэты файл зьмяшчае HTML або зыходнік сцэнара, які можа памылкова тлумачыцца вэб-агляднікам?

Файл, які вы спрабавалі запампаваць, зьмяшчае нейкі зыходнік на мове разьметкі гіпэртэксту (МРГТ, анг. HTML) ў сваіх мэтазьвестках. Найбольш верагодна, што вы спрабавалі запампаваць файл выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPG), а МРГТ зьмяшчаецца ў дадзеных абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. Exif). З прычыны клопатаў пра бясьпеку такія файлы нельга запампоўваць.

Вам давядзецца прыбраць зыходнік на МГРТ (анг. HTML) з мэтазьвестак файла. Вам спатрэбіцца мець доступ да апраграмаваньня, якое дазваляе вам правіць такія мэтазьвесткі. Адзін са спосабаў зрабіць гэта праз АВФВпрыладу (анг. exiftool). Гэта вельмі магутная камандна-радковая праграма, каб правіць мэтазьвесткі выявы. Існуе таксама графічны інтэрфэйс карыстальніка да гэтай прылады пад назвай АВФВпрыладаГІК (анг. ExiftoolGUI), калі карыстаецеся кампутарам пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы Ўіндоўз.

Можаце пабачыць (але не рэдагаваць) мэтазьвесткі ў «Флікры», калі файл, які справабалі запампаваць, з «Флікра». Напрыклад, гэтая выява «Флікра» мае мову разьметкі гіпэртэксту (МРГТ, анг. HTML) і такім чынам выкліча гэтае паведамленьне пра памылку. Можаце убачыць мэтазьвесткі, далучыўшы ўніфікаваны лякатар рэсурсу (УЛР): мэтазьвесткі гэтай выявы. Запіс мэтазьвестак «Надпіс-Урывак» зьмяшчае зыходнік на МРГТ: <a href="http://en.wikipedia.org/wiki/Napier,_New_Zealand#1931_earthquake">Wikipedia</a>. Гэты кавалачак вам спатрэбіцца прыбраць. (Так, гэта толькі бясшкодная спасылка. Але з МРГТ, хтосьці можа паспрабаваць зрабіць больш гнюсныя рэчы, а таму нашае апраграмаваньне проста забараняе МРГТ у мэтазьвестках выявы.) Запампуйце файл «Флікра» на ваш кампутар, а затым прыбярыце МРГТ з мэтазьвестак.

Вы здолееце запампаваць файл, калі прыбярэце МРГТ з мэтазьвестак выявы. (Не запампоўвайце гэты пробны файл з «Флікра», хоць той ужо існуе як File:Central Hotel, Napier 05.jpg.)

Жадаю скарыстаць выяву Вікісховішча, але ўжо існуе файл у маёй мясцовай вікі з аднолькавай назвай, які блякуе гэта. Як магу атрымаць доступ да файла Вікісховішча?

На жаль, цяпер адзіны спосаб — выдаліць мясцовы файл, перазапампаваць выяву Вікісховішча пад іншай назвай або папрасіць перанесьці мясцовую выяву ці выяву Вікісховішча пад іншую назву. Рэшткавае перанакіраваньне можа спатрэбіцца выдаліць таксама, калі мясцовую выяву перайменавалі.

Як магу запампаваць новае выданьне файла?

Па-першае, можаце зрабіць гэта, толькі калі ваш уліковы запіс старэйшы за 4 дні.

Па-другое, абдумайце запампоўку асобнага файла, калі зьмяненьні параўнальна значныя. Глядзіце Вікісховішча:Перазапіс існых файлаў.

Вам варта мець новае выданьне файла захаваным на вашым кампутары, калі ўсё яшчэ намерваецеся запампаваць яго, затым перайдзіце на старонку выявы тут у Вікісховішчы. Ніжэй падзагалоўка «Гісторыя файла» існуе спасылка, якая кажа «Загрузіць новую вэрсію гэтага файла». Пстрыкніце па гэтай спасылцы. Вас перанясе на старонку пад загалоўкам «Загрузіць файл». Прагарніце ўніз да сярэдзіны гэтай старонкі з карткай пад надпісам «Крынічны файл». Побач са словамі Пачатковая назва файлу кнопка, абазначаная як Абраць файл. Пстрыкніце па гэтай кнопцы і агледзьце ваш кампутар, каб знайсьці новае выданьне файла. Не мяняйце запіс пад Канчатковая назва файлу:. Пад Зьмены ў файле адзначце, што зробленыя вамі зьмяненьні (напрыклад, «выданьне ў высокім разрозьненьні», «прыбраў фонавы шум» або «паправіў балянс белага колеру») — аднаго радка дастаткова, каб сказаць, якія зьмяненьні вашае новае выданьне зьмяшчае. Урэшце, пстрыкніце па кнопцы Загрузіць файл. Папярэджаньне ўзьнікне наконт таго, што замяняеце існы файл — гэта тое, што жадаеце зрабіць, таму варта працягнуць.

Пазьбягайце перазапісу выяваў з рознымі выявамі пра аднолькавы прадмет.

Дзе магу пабачыць выкарыстаньне майго файла?

Пад разьдзелам «Гісторыя файла» ёсьць 2 разьдзелы пра «выкарыстаньне файла», адзін пад загалоўкам Выкарыстаньне файла ў Вікісховішчы, а другі — Выкарыстаньне файла ў іншых вікі. Гэтыя 2 разьдзелы пералічваюць усе выпадкі ў праектах Фундацыі «Вікімэдыя», дзе ваш файл цяпер у выкарыстаньні.

Чаму тэкст маіх новых запамповак выпраўляецца неўзабаве пасьля запампоўкі?

У апошнія пару гадоў Вікісховішча старанна працуе над перакладам і міжнароднасьцю (вядомай як м11ць) большасьці тэкстаў, якія ўдзельнік можа бачыць на ўсялякай старонцы. Задача — паказаць зьмест на абранай удзельнікам мове. Бягучы парадак запампоўкі, які стварае шмат новага бачнага тэксту, прапісалі да бягучага штуршка да міжнароднасьці і ён стварае ўсе загалоўкі і іншыя звычайныя тэксты на мове запампоўвальніка. А паколькі апраграмаваньне падтрымлівае шмат розных моваў, новыя выявы ствараюць штодня з тэкстам на тых мовах. Каб выправіць складанасьць, некаторыя саматужныя парадкі (вядомыя як робаты) сочаць за новымі запампоўкамі, шляхам зьмяненьня тэксту на зыходнік, які саматужна паказвае тэкст на абранай удзельнікам мове. Некаторыя зьмяненьні, якія можаце разьлічваць убачыць у запампаваных файлах (з выкарыстаньнем ангельскай мовы для гэтых прыкладаў):

  • Summary{{int:filedesc}}
  • [[Commons:Copyright tags|Licensing]]{{int:license}}
  • Own work{{Own}}

Некаторыя абмеркаваньні наконт прадмета магчыма знайсьці тут і тут.

Ці магчыма выправіць хаду загрузкі, каб тая стварала слушны вікітэкст?

Як патлумачана ў разьдзеле вышэй, вікітэкст для запамповак новых файлаў наўпрост стварае сэрвэрная праграма запампоўкі (сцэнар асабістай хатняй старонкі [АХС, анг. PHP]). Яе магчыма паправіць толькі зьмяненьнем зыходніка Мэдыявікі. Складанасьць добра вядомая, але няясна, ці быў намер выправіць яе (на лістапад 2009 году). Некаторыя абмеркаваньні наконт прадмета магчыма знайсьці тут.

Чаму мая выява павярнулася пасьля запампоўкі?

Гэта найбольш верагодна вынік памылкі ў дадзеных абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. Exif), якія таксама называюць яго «мэтазьвесткамі». Глядзіце Вікісховішча:Вярчэньне наконт зьвестак пра выпраўленьне гэтай складанасьці.

Як выправіць кірунак выявы?

Пстрыкніце па ўкладцы Рэдагаваць уверсе старонкі файла, калі вашая выява выглядае дагары нагамі або патрабуе павароту на 90°. Затым прагарніце ўніз і набярыце {{Rotate}} («вярцець») дзе-небудзь у вакенцы рэдагаваньня. Гэта дадасьць шаблён «вярчэньня» ў ваш файл (дадайце гэтыя зьвесткі ў шаблён паводле ўказаньняў ніжэй, калі дакладна ведаеце, як жадаеце павярнуць выяву). Скончыце, пстрыкнуўшы Захаваць старонку ўнізе старонкі. Праз пару гадзінаў робат саматужна паверне выяву (бясстратна, калі магчыма).

ПавярнуцьСпасылка — дапомны дадатак, каб дадаць спасылку «( запытаць вярчэньне)» на старонкі файлаў, што дазваляе вам лёгка (саматужна) запытваць усялякае вярчэньне.

Ручны спосаб:

Шаблён Вярчэньне
{{rotate|90}} 90 градусаў па гадзіньнікавай стрэлцы
{{rotate|180}} 180 градусаў
{{rotate|270}} 270 градусаў па гадзіньнікавай стрэлцы (90° супраць яе)

Выяву зьмесьцяць у катэгорыю «Выявы з патрэбай вярчэньня» для апрацоўкі людзьмі, калі запытаеце вярчэньне на іншае значэньне (напрыклад, 5°). Мабыць, рэдактару спатрэбіцца час, каб павярнуць яго — можа заняць крыху даўжэйшы час.

Мая камэра ставіць адбітак часу на здымкі. Ці добра?

Не. Нядобра. Выключце яго. Нашмат лепш проста даць вашай камэры захоўваць падобныя рэчы ў дадзеных абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. Exif) — большасьць прыладаў робіць гэта саматужна.

Што за дзіўна названыя складнікі ў шляхах файла?

І як іх вылічаюць?

Калі пяройдзеце да нейкага файла на ўсталёўцы МэдыяВікі, скажам да File:Spelterini Blüemlisalp.jpg, і пстрыкніце, каб пабачыць поўнае выданьне, то можаце выявіць, што файл знаходзіцца на ўніфікаваным лякатары рэсурсу (УЛР) https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/ae/Spelterini_Bl%C3%BCemlisalp.jpg. (Частка «%C3%BC» толькі вынік адсоткавага кадаваньня ўмляўта «ü».)

Адкуль паходзіць тая частка «/a/ae»?
Літары «a» і «ae» азначаюць нейкія падкаталёгі, якімі карыстаюцца, каб пазьбегнуць складанасьцяў з каталёгамі, якія зьмяшчаюць зашмат файлаў. Уявіце ўсе мільёны файлаў у Вікісховішчы ў адным каталёгу. Некаторыя апэрацыйныя сыстэмы маюць складанасьці ў падыходзе да каталёгаў са шматлікімі файламі. (Паспрабуйце папрацаваць з тэчкай, якая зьмяшчае некалькі тысячаў файлаў у Ўіндоўз.)
Ці магчыма гэта падлічыць з назвы файла?
Так. Гэта першы і 2 першыя знакі зводкі подпісу паведамленьня № 5 (ПП5, анг. MD5) у назьве файла (прагалы замяняюць падкрэсьліваньнямі) бяз часткі прасторы назваў. Назва файла «Spelterini_Blüemlisalp.jpg» мае зводку ПП5 «ae1a26d34d6a674d4400c8a1e6fe73f8».
Усталёўкам МэдыяВікі магчыма надаць абрыс у тым, як утвараць гэтыя назвы файлаў і будову каталёгаў. Усялякая МэдыяВікі мае адно або больш сховішчаў файлаў, якія могуць быць мясцовамі або не. Найперш, такія падкаталёгі выкарыстоўваюць, толькі калі сусьветныя сэрвэрныя налады абрысу $wgHashedUploadDirectory («Зводкавы каталёг запампоўкі») — true (або $wgHashedSharedUploadDirectory для супольных сховішчаў). Тады для кожнага сховішча існуе ўласьцівасьць hashLevels («Узроўні зводкі»), якае вызначае, наколькі глыбокай мае быць будова каталёга. Калі ніякая, такімі прамежкавымі каталёгамі не карыстаюцца. Калі вызначана, напрыклад, 3, скарыстаюць 3 узроўні каталёгаў; для прыкладу вышэй магчыма атрымаць «/a/ae/ae1».
Гэты спосаб захоўваньня файлаў быў у МэдыяВікі з выданьня 1.1 (а магчыма нават раней), хоць стаў больш наладжвальным з часам. Спачатку яго старанна скадавалі, каб скарыстаць 2 узроўні зводкі.
Можаце спраўдзіць, якім будзе ўніфікаваны лякатар рэсурсу (УЛР) файла для дадзенай назвы файла на Спэцыяльныя:Перанакіраваньне да файла. Шлях файла таксама магчыма запытаць празь інтэрфэйс праграмаваньня дастасункаў МэдыяВікі, напрыклад, шляхам запыту https://commons.wikimedia.org/w/api.php?action=query&titles=File:Spelterini_Bl%C3%BCemlisalp.jpg&prop=imageinfo&iiprop=url. Аднак абодва гэтыя спосабы працуюць толькі для існых файлаў.
Анлайн-вылічальнікі подпісу паведамленьня № 5 (ПП5) розьняцца тым, як абыходзяцца з укладам у 8-бітным выглядзе пераўтварэньня Юнікоду (ВПЮ-8, анг. UTF-8). Двое, якія даюць значэньні, суладныя са спосабам МэдыяВікі згортваць чароды ВПЮ-8, — helloacm.com/md5/ і md5.cz.

Як перакласьці субтытры на відэа?

Можаце стварыць копію старонкі часавага тэксту, якая зьмяшчае перапісаныя субтытры, зьмяніўшчы код мовы на старонцы часавага тэксту на код вашай мовы. Затым вы проста перакладаеце тэкст. Глядзіце Вікісховішча:Часавы Тэкст#Міжнароднасьць.

Унутраная памылка: кепскі жэтон

Калі запампоўваеце файл, можаце пабачыць паведамленьне пра памылку Унутраная памылка: кепскі жэтон. Гэта звычайна выпраўляецца выхадам зь Вікісховішча, закрыцьцём вашага аглядніка і паўторным запускам. Калі не, можаце дадаткова выдаліць усе маркёры і ачысьціць запасьнік вашага аглядніка перад паўторнай спробай. Калі гэта ўсё ж не вырашае пытаньне, паспрабуйце выключыць блякавальнікі рэклямы або сеткавыя фільтры (часам жэтон можа выглядаць як уніфакаваны лякатар рэсурсу [УЛР] рэклямы).

Як закрыць мой уліковы запіс?

Няма патрэбы ў адмысловым парадку, калі жадаеце спыніць выкарыстаньне Вікісховішча: проста спыніце наведваньне бачыны. Уліковыя запісы немагчыма прыбраць цалкам, але некаторыя захады магчыма прадпрыняць дзеля прыватнасьці. Глядзіце Права зьнікнуць.

Як запытаць выдаленьне файла?

Глядзіце старонкі, пералічаныя на Вікісховішча:Выдаленьне.

Чаму не магу запампаваць?

У некаторых выпадках запампоўкі можа блякаваць Вікісховішча:Фільтар злоўжываньняў.

Пытаньні пра супольнасьць Вікісховішча

Хто такі адміністратар і як ім стаць?

Глядзіце Вікісховішча:Адміністратары.

Дзе магу задаць пытаньні?

Скарыстайце Вікісховішча:Стол даведак, калі жадаеце ўзьняць пытаньне, якое думаеце верагодна ўздымалі раней. Скарыстайце Вікісховішча:Вясковая помпа, калі жадаеце ўзьняць пытаньне, якое можа быць новым або прыцягнуць увагу шырэйшай супольнасьці. Таксама існуе месца, каб абмеркаваць тэхнічныя справы на Вікісховішча:Вясковая помпа/Тэхнічна, і форум, прысьвечаны ўсяму датычнаму аўтарскага права, на Вікісховішча:Вясковая помпа/Аўтарскае права.

Як Вікісховішча працуе з падобнымі праектамі?

Вікісховішча вельмі зацікаўлена ў працы з праектамі, якія маюць падобныя задачы. Глядзіце Вікісховішча:ГБАМ наконт падрабязнасьцяў.

Што варта рабіць, калі старонка або файл патрабуе выдаленьня?

Глядзіце Вікісховішча:Запыты выдаленьня і Вікісховішча:Правіла выдаленьня.

Чаму ня ўсе выявы з праектаў «Вікімэдыі» запамоўваюць сюды дапомна?

Найважней тое, што некаторыя Вікіпэдыі маюць менш строгае правіла дазволаў за Вікісховішча, бо некаторыя здымкі, непрымальныя ў Вікісховішчы, прымальныя ў іх. Вікісховішча не дапускае зьмест у сумленным карыстаньніня можа), які некаторыя Вікіпэдыі дапускаюць. Глядзіце Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне.

Якую мову варта скарыстаць тут?

У ідэале найбольш зручную вам. Глядзіце Вікісховішча:Моўнае правіла. Аднак з тэхнічных прычынаў катэгорыі маюць быць па-ангельску.

На жаль, удзельнікі, якія ня ведаюць ангельскай добра, могуць мець цяжкасьці ў Вікісховішчы. Вікісховішча спрабуе падаваць зьвесткі на шматлікіх мовах, але неангельскамоўныя старонкі, як правіла, няпоўныя або састарэлыя. Таксама некаторыя такія рэчы, як назвы катэгорыяў, немагчыма (пакуль) перакласьці. Перапрашаем.

Крыніцы

  1. https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0/deed.be