Вікісховішча:Ахоп праекту/Доказ
Ва ўсіх выпадках запампоўвальнік мае падаць належны доказ, каб паказаць, што файл у грамадзкім набытку або ўласьнік аўтарскага права выдаў яго пад прыдатным дазволам. Звычайна гэта патрабуе прынамсі акрэсьленьня крыніцы файла[1] разам са спачаткай крыніцай, дзе файл ёсьць вытворнай працай. Таксама стваральніка або ўласьніка аўтарскага права варта распазнаць, калі той вядомы або ўзважана выясьнены. Калі ёсьць пытаньне, можа спатрэбіцца падача доказу, што ўласьнік аўтарскага права сапраўды выдаў файл пад дадзенаым дазволам.
Можа спатрэбіцца згода дзейніка як апісана ў Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей, калі файл ёсьць фатаграфіяй, што паказвае распазнанага чалавека.
Ва ўсіх выпадках цяжар доказу ляжыць на запампоўвальніку або іншай асобе, што пераконвае захаваць файл, каб паказаць наколькі гэта ўзважана магчыма вызначыць, што:
- файл у грамадзкім набытку або пад належным дазволам;
- усялякую патрэбную згоду атрымалі.
У выпадку старога файла, дата і краіна абнародаваньня могуць дапамагчы вызначыць, ці файл у грамадзкім набытку ў сувязі з даўнасьцю.
Заўвагі
- ↑ Майце на ўвазе, што ў выпадку знаходжаньня файла ў Сеціве, гэта ня мае быць яго вэб-адрас, але старонкі, якая яго зьмяшчае, каб рэдактары Вікісховішча маглі пры патрэбе знайсьці падставовыя зьвесткі.