Вікісховішча:Меркі хуткага выдаленьня
Shortcuts: COM:CSD • COM:SPEEDY
Гэтая старонка ўсталёўвае правіла хуткага выдаленьня Вікісховішча, што тлумачыць, як запытваць ці выконваць хуткае выдаленьне. Гэтая старонка не тлумачыць пытаньні наконт аўтарскага права ці дазволаў. Калі ласка, глядзіце такія зьвесткі на Вікісховішчы:Дазволы.
Меркі хуткага выдаленьня вызначаюць адзіныя выпадкі, пры якіх адміністратары маюць шырокі кансэнсус падтрымкі таго, каб на ўласныя глузды пазьбягаць абмеркаваньня выдаленьня і неадкладна выдаляць файлы ці старонкі. Гэта не азначае, што адміністратары абавязаныя выдаляць іх, калі існуюць акалічнасьці, што прадугледжваюць лепшае простае рашэньне. Яны ахопліваюць толькі выпадкі, пералічаныя ў правілах ніжэй.
Адміністратары ня мусяць намагацца хутка выдаляць старонкі ці мультымэдыя, за выняткам самых відавочных выпадкаў. Калі старонка пасьля папярэдняй намінацыі была пакінутая, яе нельга выдаляць, калі не адкрыліся новыя парушэньні аўтарскага права. Часам удзельнікі ствараюць старонкі некалькімі рэдагаваньнямі, таму адміністратарам варта намагацца пазьбягаць выдаленьня няскончаных старонак адразу пасьля іх стварэньня. Існуе строгі кансэнсус, што варта папярэджваць стваральнікаў і асноўных рэдактараў старонак пра выстаўленьне на выдаленьне. Калі выстаўляеце любы зьмест на хуткае выдаленьне, паведаміце пра гэта ягонаму стваральніку.
Каб выставіць старонку на хуткае выдаленьне, можна скарыстаць {{speedydelete|<апісаньне прычыны>}} альбо скарот {{SD|<код меркі, напрыклад А7 для «запыт творцы/запампоўвальніка», глядзіце сьпіс>}}.
Агульныя прычыны
- А1. Тэставая старонка, выпадковае стварэньне альбо старонка зь неадпаведным зьместам ці зь бязглузьдзіцай
- На старонцы разьмешчаны больш непатрэбны зьмест, які раней прымяняўся для праверкі, ці яна створаная выпадкова, ці мае бязглузды ці бессэнсоўны зьмест. Гэта таксама тычыцца тэксту на старонках абмеркаваньняў (які ня мае гісторыі працягу), які не дапамагае і не зьвязаны з дадзенай старонкай.
- А2. Нескарыстанае і няпраўдападобнае або зламанае перанакіраваньне
- Старонка — нескарыстанае і няпраўдападобнае перанакіраваньне або перанакіраваньне, залежнае ад выдаленага ці няіснага зьместу. Нескарыстаныя перанакіраваньні старонкі гутарак, створаныя ў выніку перамяшчэньня старонкі, і перанакіраваньні на перакрыжаваныя прасторы імёнаў могуць таксама выдаляцца паводле гэтай меркі.
- А3. Зьмест, прызначаны для вандалізму, пагрозы або нападкі
- Зьмест, разьмешчаны з намерам вандалізму або пагрозы іншай асобе ці ўдзельніку, яе дапяканьня альбо нападкі на яе. Уліковыя запісы ўдзельнікаў, якія ўчыняюць такія дзеяньні, падлягаюць часоваму або пастаяннаму блякаваньню ў залежнасьці ад паважнасьці зьместу. Зьмест, разьмешчаны з намерам стварэньня і пашырэньня выдумак, таксама могуць выдаліць паводле гэтай меркі.
- А4. Перастварэньне зьместу, выдаленага раней паводле згоды супольнасьці
- Старонка або файл супадае са зьместам, які выдалілі раней паводле згоды супольнасьці. Паўторнае перастварэньне такога зьместу можа прывесьці да блякаваньня ўліковага запісу ўдзельніка. Творца або запампоўвальнік можа папрасіць выдаліўшага адміністратара аднавіць файл або падаць запыт аднаўленьня.
- А5. Часовае выдаленьне для ачысткі гісторыі або прыхоўваньня правак
- Часова выдалены зьмест, каб прыбраць дакладныя праўкі, што зьмяшчаюць вандалізм, пагрозы, нападкі або асабістыя зьвесткі. Зьмест могуць таксама часова выдаліць, каб выканаць зьліцьцё або падзел гісторыі.
- А6. Несупярэчлівы догляд
- Зьмест, часова выдалены для перамяшчэньня старонкі і іншых несупярэчлівых задачаў догляду, што патрабуюць часовага або пастаяннага выдаленьня.
- А7. Запыт выдаленьня творцам або запампоўвальнікам
- Спачатны творца або запампоўвальнік запытвае выдаленьне нядаўна створанага (да 7 дзён) нескарыстанага зьместу. Творца або запампоўвальнік мае падаць запыт выдаленьня датычна старэйшага зьместу[1].
- А8. Старонка, залежная ад выдаленага або няіснага зьместу
- Старонка або файл залежыць ад выдаленага або больш няіснага зьместу, як то сіраціны-старонкі гутарак без карыснага зьместу і падстаронкі без бацькоўскай старонкі. Мерка тычыцца толькі зьместу ў «Вікімэдыі», але ня вонкавага зьместу (прыкладам выдаленай крыніцы).
- А9. Службовае дзеяньне
- Мерка, пакінутая для службовых дзеяньняў. Служба Фундацыі «Вікімэдыя» пакідае за сабой права хутка выдаляць зьмест часова або пастаянна ў вынятковых выпадках. Ніякі адміністратар ня можа выдаліць зьмест з адсылкай да гэтай меркі, калі не знаходзіцца ў штаце «Вікімэдыі». Выдаленьні гэтага віду ня маюць адкатваць без дазволу Фундацыі.
- А10. Файлы і старонкі, створаныя ў якасьці рэклямы
- Гэта ўлучае толькі зьмест, запампаваны, каб прасоўваць тавары і паслугі, калі той выразне некарысны для асьветнай задачы (глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту). Файлы, што адлюстроўваюць сучасную або мінулую рэкляму, не падпадаюць пад гэтую мерку.
- А11. Абуральнае парушэньне аўтарскага права на тэкст
- Старонка зьмяшчае тэкст з вэб-старонак або дакумэнты без дазволу пад аўтарскім правам.
Датычна прасторы імёнаў
Галерэя
- ГА1. Галерэя без выяваў і іншых мэдыяфайлаў
- Пустыя старонкі асноўнай прасторы (галерэі) або тыя, што не зьмяшчаюць карыснага зьместу, такія як старонкі з тэкстам без выяваў і іншага мультымэдыя.
- ГА2. Удзельнік меў намер стварыць энцыкляпэдычны зьмест
- Старонка, задуманая быць энцыкляпэдычным артыкулам. Артыкулам і жыцьцяпісам месца ў праектах Вікіпэдыі. Яны па-за ахопам праекту Вікісховішча.
Катэгорыя
- К1. Неналежна названая катэгорыя
- Катэгорыі зь няслушнымі назвамі могуць хутка выдаліць пасьля перамяшчэньня іх зьместу ў належна названую катэгорыю. Перанакіраваньне варта пакінуць, калі назва старой катэгорыі таксама слушнае.
- Глядзіце Вікісховішча:Перайменаваць катэгорыю:Ці варта выдаляць старую катэгорыю
- К2. Нескарыстаная пустая катэгорыя
- Катэгорыю можна хутка выдаліць, калі яна пустая, яўна некарысная, і наўрад ці калісьці яе скарыстаюць. Ня тычыцца выпадку, калі старонку пазначылі тлумачэньнем прычыны захаваньня або супярэчлівасьці выдаленьня ці катэгорыю нядаўна ачысьцілі без узгадненьня. Падумайце наконт перанакіраваньня або перайменаваньня катэгорыі замест выдаленьня.
Вікісховішча
- ВСХ1. Неналежна пададзены або рэгулярна ачышчаны запыт ці часопіс выдаленьня
- Гэта ўлучае пашкоджаныя або няслушныя Запыты выдаленьня (ЗВ), якія ня выправіць, або залішнія ЗВ старонак, прыдатных для хуткага выдаленьня. Гэта патрабуе фармальнага закрыцьця ЗВ, каб закрыць ЗВ і выдаліць яго робатам з часопіса, або выдаленьня старонкі ЗВ і прыбіраньня поля ў штодзённым часопісе. Часопісы выдаленьня таксама рэгулярна выдаляюць па закрыцьці абмеркаваньняў. Іх могуць адразу выдаліць па ачышчэньні. Зьвярніце ўвагу, што гэта ня тычыцца архіваў ЗВ, асобных ад працоўных часопісаў.
Файл
- Ф1. Выразнае парушэньне аўтарскага права
- Зьмест выразна парушае аўтарскае права пры доказе, што праваўласьнік ня выдаў сумяшчальны зь Вікісховішчам дазвол. Гэта ня тычыцца разумнай магчымасьці адкрыцьця працы ў грамадзкім набытку праз далейшае дасьледаваньне або праўдападобны довад, што ён ніжэйшы за парог самабытнасьці. Паўторная запампоўка несвабоднага матэрыялу можа прывесьці да часовага або пастаяннага блякаваньня ўліковага запісу запампаваўшага ўдзельніка.
- Ф2. Сумленнае выкарыстаньне зьместу
- Зьмест у сумленным выкарыстаньні. Такі зьмест не дапускаецца ў Вікісховішчы і падлягае хуткаму выдаленьню.
- Ф3. Вытворная праца несвабоднага зьместу
- Вытворныя працы на падставе несвабоднага зьместу (такія як здымкі экрану несвабоднага зьместу). Гэта ня тычыцца фатаграфіяў, зробленых у грамадзкім месцы, хоць сам здымак працягвае падлягаць іншым хуткім мерках, калі аўтарства пад пытаньнем. З улікам складанасьці правілаў аўтарскага права, як то свабода панарамы і пра найменшае, найлепш вырашаць такія справы у фармальным запыце выдаленьня.
- Ф4. Агляд кволага дазволу
- Агляд дазволу прывёў да высновы, што нядаўны запампаваны зьмест грунтуецца на несвабодным дазволе, што забараняе камэрцыйнае выкарыстаньне і вытворныя працы. Файлы, пазначаныя аглядальнікамі Добраахвотніцкай дружыны адказу ў якасьці маючых надастатковы дазвол, або файлы, пазначаныя чакае Адкрытай сыстэмы запыту квіткоў (АСЗК) звыш 30 дзён, могуць таксама хутка выдаліць паводле гэтай меркі.
- Ф5. Адсутнічаюць істотныя зьвесткі
- У файла адсутнічаюць істотныя зьвесткі, такія як дазвол або крыніца. Такому зьместу могуць даць адтэрміноўку на 7 дзён (ад пазначэньня) перад выдаленьнем.
- Ф6. Адмываньне дазволу
- Зьмест, запампаваны шляхам адмываньня дазволу, парушае аўтарскае права. Уліковыя запісы ўдзельнікаў, якія запампоўваюць такімі спосабамі, могуць падвергнуць часоваму або пастаяннаму блякаваньню.
- Ф7. Пусты, пашкоджаны або недазволенага выгляду файл
- Старонкі пустых файлаў падлягаюць хуткаму выдаленьню, калі не выкарыстоўваюцца ў якасьці перанакіраваньняў. Тое самае тычыцца пашкоджаных, непрыдатных у поўным разрозьненьні і недазволенага выгляду файлаў.
- Ф8. Дакладны або паменшаны двайнік
- Файл — дакладны або паменшаны двайнік старога існага файла. Агульнапрынятым правілам ёсьць выдаленьне найноўшага двайніка, але не заўжды. Прыкладам пры параўнаньні між запампаванымі файламі ўдзельніка і робата. Аднак можа быць прымальным мець паменшаны двайнік для даступнасьці ў выпадку велічэзных файлаў.
- Ф9. Убудаваныя дадзеныя
- Файл зьмяшчае дадатковыя ўбудаваныя дадзеныя ў выглядзе абароненага ключом архіва.
- Ф10. Асабістыя здымкі няўдзельнікаў
- Здымкі сябе нізкай і сярэдняй якасьці ды іншыя асабістыя выявы ўдзельнікаў, якія ня маюць творчага сусьветнага ўнёску[2].
Шаблён
- Ш1. Шаблён-двайнік
- Нядаўна створаны шаблён, які дублюе існы стары шаблён.
- Ш2. Нескарыстаны шаблён
- Нескарыстаныя шаблёны падлягаюць хуткаму выдаленьню (за выняткам шаблёнаў догляду і праекту, якіх падмяняюць).
Удзельнік
- У1. Запытанае ўдзельнікам выдаленьне ва ўласнай прасторы
- Запытанае ўдзельнікам выдаленьне ўласнай старонкі або падстаронкі ўдзельніка. Старонкі ўдзельніка, ачышчаныя самім удзельнікам, таксама могуць выдаліць паводле гэтай меркі.
- У2. Старонка няіснага ўдзельніка
- Прастора няіснага ўдзельніка. Перанакіраваньні могуць стварыць (і абараніць) для тых імёнаў удзельнікаў, чые ўліковыя запісы перайменавалі.
- У3. Неналежнае выкарыстаньне старонак удзельніка
- Неналежнае выкарыстаньне старонак удзельніка. Гэта ўлучае старонкі ўдзельніка, што зьмяшчаюць толькі рэкляму або прасоўвальны матэрыял, ці тыя, што ствараюць з намерам цкаваньня або нападкі. Тыя, што зьмяшчаюць неразборлівы або нераспазнавальны зьмест, могуць таксама выдаліць паводле гэтай меркі.
Заўвагі
- ↑ Старэйшы зьмест (>7 дзён) могуць скарыстаць вонкавыя вэб-бачыны і не пакажуць у Адмысловыя:СусьветнаеВыкарыстаньне.
- ↑ Прапанова правіла: Вікісховішча:Вясковая помпа/Прапановы/Архіў/2018/07#Хуткія выдаленьні:Здымкі сябе
See also
- Журнал выдаленьняў
- Катэгорыя:Вылучэнцы на хуткае выдаленьне
- Вікісховішча:Запыты выдаленьня
- Commons:Undeletion requests
- {{Prospective category}}, {{Systematic header}} і {{Unidentified header}}, каб абараніць пустыя катэгорыі ад выдаленьня