Вікісховішча:Катэгорыі

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Categories and the translation is 98% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Categories and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcuts: COM:C • COM:CAT

Катэгорыя — уласьцівасьць апраграмаваньня МэдыяВікі і асаблівая старонка, што прызначаецца для датычных групы старонак і мультымэдыя. На практыцы гэта прадугледжвае, што вы атаясамліваеце адзін прадмет з дадзенай катэгорыяй. Назва катэгорыі мае быць дастатковай, каб адгадаць прадмет, але дадатковы тэкст можа быць карысным для яе дакладнага азначэньня. Будова катэгорыі служыць першасным шляхам арганізацыі і знаходжаньня файлаў у Вікісховішчы. Важна, каб кожны файл было магчыма адшукаць пры аглядзе будовы катэгорыі. Каб гэтага дасягнуць, кожны файл варта зьмясьціць наўпрост у катэгорыю. Кожная катэгорыя мае сама быць у больш агульнай катэгорыі, што ўтварае герархічную будову.

Кароткі даведнік

1. Як знайсьці належныя катэгорыі:

  • шукаць катэгорыі праз пошукавы рухавік (Парады наконт катэгарызаваньня);
  • або праверыць катэгарызацыю падобных файлаў (аднак некаторыя могуць быць некатэгарызаванымі);
  • або пачаць з асноўнай прадметнай катэгорыі (Катэгорыя:Прадметы);
  • пачаўшы з гэтых катэгорыяў, праверыць іх бацькоўскую або падкатэгорыю, каб знайсьці належную. Пазьбягаць выбару надта агульных катэгорыяў.

2. Дадаць катэгорыі да файла:

Будова катэгорыяў у Вікісховішчы

Прынцыпы

Shortcut

Асноўныя прынцыпы:

Герархічны прынцып

Будова катэгорыяў — (у ідэале) шматгерархічная з адзінай каранёвай катэгорыяй «ВікісховішчаКорань». Усе катэгорыі, за выняткам «ВікісховішчаКорань», маюць зьмяшчацца ў прынамсі адной іншай катэгорыі. Ня мае быць колаў, то-бок катэгорыя ня мусіць зьмяшчаць сябе наўпрост або ўскосна.

Прынцып дапасаваньня

Старонку (файл, катэгорыю) варта ўкласьці ў найбольш дакладную катэгорыю(-і), што адпавядаюць старонцы (не наўпрост у яе бацькоўскія катэгорыі). Катэгорыя можа мець больш бацькоўскіх катэгорыяў. Катэгорыя можа спалучаць 2 (або больш) розныя меркі. Такія катэгорыі называюць «складанымі» або «скрыжаванымі». То-бок каранёвая катэгорыя Цэрквы і каранёвая катэгорыя «Беларусь» маюць агульную падкатэгорыю «Цэрквы ў Беларусі».

Прынцып простасьці

Гэты прынцып прапануе не спалучаць зашмат розных мерак.

Прынцып адборнасьці

Мы ня маем сартаваць у адну катэгорыю прадметы, якія тычацца розных галінаў. Назва катэгорыі мае быць адназначнай і неаднайменнай.

Прынцып усеагульнасьці

Аднолькавыя прадметы мусяць мець аднолкавыя назвы для ўсіх краінаў і на ўсіх узроўнях катэгарызаваньня. Будова катэгарызаваньня мае быць наколькі магчыма сыстэматычнай і аднастайнай. Мясцовыя гаворкі і тэрміналёгія маюць затойвацца на карысьць усеагульнасьці, калі магчыма. Падобныя галіны катэгарызаваньня мусяць мець падобную будову.

Віды адлюстраваных адносін

Будова катэгорыяў мае адлюстроўваць герархію разуменьняў ад найбольш агульнага да найбольш дакладнага. Будова выкарыстоўвае і спалучае больш відаў адносінаў, напрыклад:

  • гіпонім: гатунак, род або від… (звычайна ў біялягічнай таксанаміі);
  • мэронім: частка, сябра… (звычайна для геаграфічнага падзелу, будынка, пакою, прылады або вузла);
  • уласьцівасьці:
    • якасныя і агульныя (адценьне, абрыс, памер, здатнасьць або зьнявечанасьць, грамадзянства, спосаб, якасьць, узнагароды);
    • мясцовасьць: дзе, у, з… (месца падзеі, будынка, выставы, людзей, краіна мовы, крыніца працы, завод або краіна тавару);
    • час: калі (час падзеі, апісанага стану, народзінаў, зачацьця або пабудовы, сьмерці, зносу або заканчэньня);
  • дачыненьні пасярэдніцтва і ўплыву (стваральнік працы, прылада вырабу, прадпрыемства вырабу, галіна ведаў або заняткаў і іх прадметы і паняткі, бацька дзяцей, падпарадкаваньне, уласьнік маёмасьці, пачынальнік для пасьлядоўніка, прадмет адносна прысьвечаных яму або названых у яго гонар іншых прадметаў, яго двайніка, перайманьня, апісаньня або знака);
  • зьмяненьне: спачатнік зьмяненьня або наадварот (пазьбягайце колавай будовы) — перайменаваныя, перабудаваныя, мэтазьмененыя або пераўтвораныя прадметы.

Асноўныя катэгорыі

Самыя верхнія катэгорыі, якія зьмяшчаюцца наўпрост у «ВікісховішчаКорань», падзяляюць будову катэгорыяў паводле мэты зьмешчаных катэгорыяў.

  • Катэгорыя:Прадметы — агульнасусьветны корань мэдыяфайлаў, катэгарызаваных паводле прадмету. Усе мэдыяфайлы маюць катэгарызавацца ў гэтай катэгорыі, каб дазволіць іншым знайсьці іх паводле прадмету. Прадметныя катэгорыі ня маюць улучаць праз шаблёны.
  • Катэгорыя:Станы аўтарскага права — агульнасусьветны корань мэдыяфайлаў, катэгарызаваных паводле дазволу. Усе мэдыяфайлы маюць катэгарызавацца ў гэтай катэгорыі належным шаблёнам дазволу. Гэты віда катэгорыць дадаюць яго ўлучэньнем у шаблёны.
  • Катэгорыя:Мультымэдыя паводле крыніцы — агульнасусьветны корань мэдыяфайлаў, катэгарызаваных паводле крыніцы паходжаньня (кніг, зборнікаў і бачынаў). Гэты від катэгорыі звычайна дадаюць шаблёнам.
  • Катэгорыя:Віды мультымэдыя — агульнасусьветны корань мэдыяфайлаў, катэгарызаваных паводле віду мультымэдыя. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што гэты від катэгарызаваньня часам прапускаюць для выяваў, бо пераважная большасьць файлаў у Вікісховішчы — выявы пэўнага разраду.
  • Катэгорыя:Вікісховішча — агульнасусьветны корань катэгарызаваньня задачаў і старонак догляду (Вікісховішча:-, Дапамога:-), за выняткам мэдыяфайлаў. Перакладзеныя старонкі на кожнай мове маюць катэгарызавацца ў сваіх моўных катэгорыях у выглядзе «Катэгорыя:Вікісховішча-моўны-код-ISO». Будова Катэгорыя:Вікісховішча-анг — прыкладная герархія для кожнай іншай моўнай падкатэгорыі. Не карыстайцеся 2-ма дзьвюкроп'ямі ў назвах катэгорыі або старонкі. Глядзіце гэтае абмеркаваньне і Дапамога:Прасторы назваў.
Існуе падкатэгорыя Дагляданы зьмест Вікісховішча для адмысловага догляду агульнасусьвенага зьместу Вікісховішча, якая не перакладаецца. Усе мэдыяфайлы маюць катэгарызаваць у першыя 4 катэгорыі ніжэй, але толькі файлы са складанасьцямі, якім патрэбна выпраўленьне, маюць таксама быць у падкатэгорыі Дагляданы зьмест Вікісховішча.
  • Катэгорыя:Катэгорыі ўдзельнікаў зьмяшчае галерэі, выявы і тэксты ўдзельнікаў Вікісховішча, адсартаваныя паводле такіх рэчаў, як мова зносін. Яна таксама зьмяшчае катэгорыю Галерэі ўдзельнікаў для канкрэтна непрадметных галерэяў удзельнікаў, якім ня трэба быць па-ангельску.

Як карыстацца катэгорыямі

Заўжды варта ставіць вашыя запампоўкі ў катэгорыі і на старонкі катэгрыяў згодна прадмету, каб ваш унёсак маглі адшукаць і скарыстаць іншыя.

Зрэдку патрэбна ствараць новую катэгорыю (выняткі, такія як запампоўка новага тэксту, глядзіце «Людзі» ніжэй). Перад гэтым упэўніцеся ў дасьведчанасьці ў існай будове катэгорыяў, звычаях і правілах Вікісховішча. Калі ласка, паглядзіце, ці існуе схема катэгорыяў або праект Вікісховішча для вашага прадмету, і выконвайце апісаныя там пагадненьні.

Назвы катэгорыяў

Назвы катэгорыяў звычайна маюць быць па-ангельску (глядзіце Вікісховішча:Моўнае правіла). Аднак ёсьць такія выняткі, як некаторыя ўласныя імёны, біялягічныя таксоны і неангельскамоўныя назвы, што найчасьцей выкарыстоўваюць у ангельскай мове (або няма доказу выкарыстаньня ангельскамоўнай вэрсіі). Лацінскія азбукі выкарыстоўваюць у спачатным выглядзе, у тым ліку дыякрытыку і вытворныя літары. Нелацінскія азбукі перапісваюць ангельскай лацінкай. Асноўным ангельскім літарам (ISO/IEC 646) аддаюць перавагу перад нацыянальнымі варыянтамі або пашыранымі наборамі літараў (напрыклад, «прамым» апострафам перад «хвалістымі»), дзе гэта разважна.

Катэгорыі з укладзенымі падкатэгорыямі паводле назвы маюць звычайна называцца «паводле назвы», а не «азбукі» (прыкладам Катэгорыя:Караблі паводле назвы).

Нам усё ж не стае міжнароднасьці ў назвах катэгорыяў, але гэтую справа варта вырашаць належнымі зьмяненьнямі апраграмаваньня Мэдыявікі (Т31928: Паказваць перакладзеныя загалоўкі паводле мовы ўдзельніка таксама ў катэгорыях). Стварэньне будоваў перамешаных катэгорыяў на розных мовах толькі пагоршыць становішча.

Глядзіце дапаможную старонку пра катэгорыі наконт агульнага абмеркаваньня ўласьцівасьцяў катэгорыяў Мэдыявікі.

Катэгарызавальныя старонкі

Дадайце наступны крынічнік у канцы старонкі, каб дадаць старонку (будзь то выявы, старонка галерэі або катэгорыі) ў катэгорыю.

[[Category:Назва катэгорыі]]

Напрыклад, можаце дадаць наступнае на старонку апісаньня выявы, калі запампоўваеце дыяграму з арбітай камэтаў:

[[Category:Astronomical diagrams]]
[[Category:Comets]]

Гэта пакажа дыяграму ў катэгорыях Астранамічныя дыяграмы і Камэты.

Прачытайце ніжэй разьдзел «Знайсьці належную катэгорыю» наконт зьвестак пра адшуканьне карысных катэгорыяў для вашых запамповак і галерэяў.

Стварэньне новай катэгорыі

Каб стварыць новую катэгорыю:

  1. правядзіце грунтоўнае дасьледаваньне, каб упэўніцца, што няма існай катэгорыі, што паслужыць мэце;
  2. адшукайце выявы (або галерэю ці іншыя старонкі), якія варта ўкласьці ў новую катэгорыю. Адрэдагуйце гэтую старонку і ўкладзіце ў канцы спасылку на новую катэгорыю. Напрыклад, [[Катэгорыя:Загаловак]]. Захавайце праўленую старонку. Новая катэгорыя паказваецца чырвонай спасылкай унізе старонкі.
  3. пстрыкніце па той чырвонай спасылцы. Новая, пустая старонка катэгорыі паказваецца для рэдагаваньня. Цяпер можаце рэдагаваць катэгорыю як усялякую іншую вікі-старонку.

Старонка катэгорыі мае зьмяшчаць наступныя зьвесткі (у парадку важнасьці):

  • спасылкі на катэгорыю, што ўкладаюць яе ў адну ці больш бацькоўскіх катэгорыяў. Унізе новай старонкі ўстаўце радкі ў выглядзе [[Катэгорыя:Дарэчныя катэгорыі]].
  • тэкст з кароткім апісаньнем, які тлумачыць, што мае быць у катэгорыі, калі загаловак сам па сабе невыразны або дастаткова неадназначны. Апісаньні на асобных мовах магчыма пазначаць напрыклад шаблёнам {{be-tarask|...}} для апісаньня па-беларуску тарашкевіцай, {{en|...}} для апісаньня па-ангельску як пералічана ў Вікісховішча:Шаблёны для галерэяў, або з дапамогай шаблёну {{шматмоўнае апісаньне}}, каб паказаць апісаньне толькі на абранай мове ўдзельніка, калі такая адна.
  • інтэрвікі або міжмоўныя спасылкі на артыкул ці катэгорыю з аднолькавым прадметам у Вікіпэдыі праз даданьне належных спасылак на адпаведную старонку Вікізьвестак. Пасьля стварэньня старонкі катэгорыі пстрыкніце «Дадаць спасылкі» пад «У Вікіпэдыі» ўнізе бакавой панэлі зьлева, каб дадаць іх.

Глядзіце таксама «Як катэгарызаваць: кіраўніцтва паводле прадмету» для настаўленьня ў дакладных відах катэгорыяў, напрыклад у катэгорыях пра людзей.

Сартаваньне катэгорыяў

Калі катэгорыю варта адсартаваць у адпаведнасьці з чарадой, адрознай ад загалоўка катэгорыі, ёсьць 2 шляхі:

Азначэньне ключа (чарады) сартаваньня для ўсіх бацькоўскіх катэгорыяў:

{{DEFAULTSORT:ключ сартаваньня}}
[[Category:Бацькоўская катэгорыя А]]
[[Category:Бацькоўская катэгорыя Б]]
Гэта адсартуе катэгорыю ва ўсіх бацькоўскіх катэгорыях паводле вызначанага ключа сартаваньня. Прыкладам, загаловак катэгорыі пра асобу ня будзе правільнай чарадой сартаваньня. Для такіх катэгорыяў устаўце адразу перад катэгорыямі радок са слушнай чарадой сартаваньня падобным чынам:
{{DEFAULTSORT:Прозьвішча, Уласнаеімя}}

Азначэньне ключа сартаваньня толькі для адной з бацькоўскіх катэгорыяў:

[[Category:Бацькоўская катэгорыя А|ключ сартаваньня]]
[[Category:Бацькоўская катэгорыя Б]]
Гэта таксама пераважыць усялякую магчыма азначаную САРТОЎКУДАПОМНА для «Бацькоўская катэгорыі А».

Дапомны парадак сартаваньня на Вікісховішчы:

! " # $ % & ' ( ) * + , - . / 0 9 : ; < = > ? @ A a Z z [ \ ] ^ _ ` { | } ~ É é 📚
  • Тут знак мае проста пазначаць прабел у якасьці ключа сартаваньня, які заўжды сартуецца першым.
  • Два найбольш пашыраныя ключы сартаваньня ў Вікісховішчы —   (прабел) і *. Пасьля гэтага !, #, +, -, ., :, ? і ~ таксама часта выкарыстоўваюцца.
  • Адмысловы ключ сартаваньня ~ выкарыстоўваюць, каб сартаваць шаблёны ў канцы дарэчнай катэгорыі Вікісховішча. Глядзіце прыклад Катэгорыя:Транспартныя шаблёны, адсартаваная ў Катэгорыя:Транспарт.
  • Адмысловы ключ сартаваньня 📚 ({{Setcat}}) выкарыстоўваюць, каб сартаваць наборы выяваў у канцы дарэчнай катэгорыі. (Глядзіце, напрыклад, Category:Icosahedron with colored vertices адсартаваную ў Category:Icosahedron.)

Глядзіце таксама: Мэта:Дапамога:Сартаваньне#Спосабы сартаваньня наконт дадатковых зьвестак.

Перайменаваньне або перамяшчэньне катэгорыяў

Калі ласка, глядзіце Вікісховішча:Перайменаваць катэгорыю.

Для больш належнага катэгарызаваньня

Старонкі (у тым ліку старонкі катэгорыяў) катэгарызуюць у адпаведнасьці з іх прадметам, а не іх зьместам, бо звычайна зьмест — непастаянная рыса старонкі катэгорыі. У прыватнасьці вы можаце імгненна знайсьці неналежны зьмест на старонцы катэгорыі.

Прыклад: Мяркуйце, што Катэгорыя:Сфэры зьмяшчае толькі малюнкі крыштальных шароў. Ня варта дадаваць Катэгорыя:Шкло на старонку катэгорыі ў адпаведнасьці зь цяперашнім зьместам, бо сфэры магчыма зрабіць з разнастайных матэрыялаў. Звычайна ўсялякую выяву, што паказвае шкляны прадмет, ужо катэгарызавалі ў Катэгорыя:Шкло (або ў катэгорыю ў яе складзе). Таму лепей стварыць новую старонку катэгорыі, як то Катэгорыя:Шкляныя сфэры або Катэгорыя:Крыштальныя шары, катэгарызаваную ў Катэгорыя:Сфэра і Катэгорыя:Шкло, калі Катэгорыя:Сфэры ўжо сапраўды перапоўненая малюнкамі крыштальных шароў.

Звычайна файлы маюць быць толькі ў найбольш дакладнай катэгорыі, што існуе для пэўнага прадмету. Напрыклад, файлы ў Катэгорыя:Від угору пасярод Эйфэлевай вежы ня мае таксама быць ў Катэгорыя:Парыж (глядзіце звышкатэгарызаваньне ніжэй). Можаце стварыць катэгорыю, калі не знаходзіце той, што адпавядае вашай мэце. Але перш-наперш уважліва прачытайце разьдзел пра выкарыстаньне катэгорыяў.

Гэта ня значыць, што выява належыць толькі да адной катэгорыі. Гэта толькі абазначае, што выявы ня маюць быць у залішніх або недакладных катэгорыях. Напрыклад, выява палярнага мядзьведзя, уратаванага верталётам з айсбэрга, мае быць у Катэгорыя:Белы мядзьведзь, Катэгорыя:Айсбэргі і Катэгорыя:Ратавальныя верталёты. Аднак яна ня мае быць ў Катэгорыя:Мядзьведзевыя, Катэгорыя:Марскі лёд або Катэгорыя:Лятак.

Парады наконт катэгарызаваньня

Катэгорыі (або галерэі), якія абіраеце для вашых запамповак, маюць адказваць на як мага большы лік наступных пытаньняў:

Пытаньні вышэй пакрываюць асноўныя ўласьцівасьці выявы, каб іх і катэгарызаваць. Для некаторых выяваў ёсьць сэнс скарыстаць усе. Для іншых выяваў разважна толькі адно або два. У дадатак ёсьць некалькі іншых ўласьцівасьцяў выявы, якія магчыма скарыстаць, каб катэгарызаваць яе:

Гэты апошні набор мерак карысны і важны, але заўжды мае выконвацца ў дадатак да асноўнага набору.

Катэгарызаваньне Вікісховішчы больш падрабязнае і глыбокае, чым у праектах Вікіпэдыі. Параўнальна зь імі Вікісховішча мае больш катэгорыяў для асобных прадметаў — месцаў, людзей, установаў, падзеяў і паняткаў. Амаль кожны артыкул у Вікіпэдыі можа мець адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы. Аднак, нават калі існуе больш выяваў звычайнай асобы або выпадковай падзеі, мэтазгодна групаваць іх у асаблівую катэгорыю і катэгарызаваць тую катэгорыю замест усіх падобных выяваў асобна ў аднолькавы набор бацькоўскіх катэгорыяў.

Знайсьці належную катэгорыю

Каб адшукаць належныя катэгорыі для вашых запамповак, варта перасоўвацца ў будове катэгорыяў ад галоўнай зь іх. Звужайце ваш пошук да падкатэгорыяў, пакуль ня знойдзеце найбольш канкрэтную катэгорыю, што адпавядае запампаванаму вамі файлу. Можаце перасоўвацца па будове катэгорыяў шляхам пераходу па спасылках да падкатэгорыяў або пашырэньня дрэва падкатэгорыяў, пстрыкнуўшшы на значкі ▶ на назвах падкатэгорыяў. Разьдзел Асноўныя катэгорыі вышэй дае адпраўны пункт, а Як катэгарызаваць: кіраўніцтва паводле прадмету пакрывае некаторыя прадметы дадаткова.

Звышкатэгарызаваньне

для мерак улучэньня (адпаведнік Вікіпэдыя:Звышкатэгарызаваньне) глядзіце Вікісховішча:Меркі ўлучэньня катэгорыяў

Не зьмяшчайце прадмет у катэгорыю і яе бацькоўскую катэгорыю. Напрыклад, чорна-белае фота Эйфэлевай вежы варта зьмясьціць ў Катэгорыя:Чорна-белыя фатаграфіі Эйфэлевай вежы. Яе ня варта зьмяшчаць адначасна ў гэтую катэгорыю і катэгорыю Парыж.

Звышкатэгарызаваньне —зьмяшчэньне файла, катэгорыі або іншай старонкі на некалькіх узроўнях адной галіны ў дрэве катэгорыяў. Агульнае правіла — заўжды зьмяшчайце канкрэтныя катэгорыі, але не на вышэйшых за іх узроўнях. Выняткі з гэтага правіла тлумачацца ў разьдзеле ніжэй.

Прыклад: выяву, якую патрэбна катэгарызаваць, паказвае жоўтае кола. Гэтую выяву варта зьмясьціць Катэгорыя:Жоўтыя кругі. Яна звышкатэгарызаваная, калі яе таксама зьмясьцілі ў Катэгорыя:Кругі. Мы ўжо ведаем, што гэта круг, бо ўсе жоўтыя кругі ёсьць кругамі. Таму Катэгорыя:Жоўтыя кругі залішняя. Template:Uw-overcat магчыма скарыстаць, каб перасьцерагчы пра гэта ўдзельнікаў.

Гэта тычыцца большасьці файлаў: як згадана пад суседняй ілюстрацыяй, файлы ў Катэгорыя:Чорна-белыя фатаграфіі Эйфэлевай вежы ня маюць таксама быць у Катэгорыя:Парыж, файлы ў Катэгорыя:Альбэрт Айнстайн ня маюць быць у Катэгорыя:Фізыкі зь Нямеччыны і гэтак далей.

Чаму звышкатэгарызаваньне — праблема

Часта лічаць, што чым у большым ліку катэгорыяў выява, тым прасьцей яе знайсьці. Іншы прыклад: паводле гэтага разуменьня, кожная выява з мужчынам мае быць у катэгорыю Мужчыны, бо вы здолееце яе адшукаць, нават калі больш нічога ня ведаеце пра шуканую асобу, акрамя таго, што гэта мужчына. У выніку верхняя катэгорыя перапаўняецца, што выклікае патрэбу прагляду сотняў або ў дадзеным выпадку хутчэй тысячаў выяваў, каб адшукаць адну жаданую. Магчыма вы ня знойдзеце тое, што шукаеце. Пагатоў, тыя, хто шукаюць звычайны малюнак мужчыны, каб праілюстраваць такі артыкул, як Мужчына, выявяць, што патанаюць сярод кіназорк, навукоўцаў і палітыкаў.

На ніжэйшых узроўнях складанасьць становіцца менш вострай, бо лік выяваў будзе меншым. Аднак іх лік можа лёгка дасягнуць сотняў. Але ўсё ж ёсьць складанасьць: вернемся да Айнстайна. Я ведаю, што ён — фізык, таму буду шукаць у катэгорыі «Фізыкі». Я знаходжу выяву Айнстайна сярод сотняў выяваў іншых фізыкаў, чым ня надта задаволены, але там яна толькі адна. Я мяркую, што выяваў больш нідзе не схавалі, бо там была адна, замест таго, каб шукаць далей у катэгорыі «Фізыкі зь Нямеччыны» і такім чынам знайсьці катэгорыю «Альбэрт Айнстайн», дзе можа быць лепшая выява. Таму звышкатэгарызаваньне прывяло да дзьвюх складанасьцяў: верхняя катэгорыя загрувашчаная, а ўдзельнікі спыняць пошук найбольш дарэчнай катэгорыі, бо дасягнулі той, што мае дарэчную выяву.

Неналежнае катэгарызаваньне катэгорыяў — прычына звышкатэгарызаваньня

Як бы дзіўна тое ні гучала, недакатэгарызаваньне можа быць прычынай звышкатэгарызаваньня. Калі сама катэгорыя неналежна катэгарызаваная, гэта можа прывесьці да звышкатэгарызаваньня ўдзельнікамі файлаў, што належаць да гэтай катэгорыі. Напрыклад, Катэгорыя:Эйвор Палсдоцір была катэгарызаваная толькі ў Катэгорыя:Людзі паводле імя. Удзельніка, які катэгарызаваў яе выяву, магло цягнуць тады таксама зьмясьціць выяву ў Катэгорыя:Сьпявачкі з Фарэрскіх астравоў. Слушнае рашэньне — зьмясьціць выяву толькі ў Катэгорыя:Эйвор Палсдоцір і зрабіць тую катэгорыю падкатэгорыяй Катэгорыя:Сьпявачкі з Фарэрскіх астравоў. Аднак у той момант усялякія выявы, якія ўжо разьмясьцілі ў абедзьвюх катэгорыях, становяцца звышкатэгарызаванымі, і іх варта ўручную прыбраць з бацькоўскай катэгорыі.

Зьвязанай складанасьцю ёсьць памылковае катэгарызаваньне. Нотынг-Хіл — акруга ў раёне Кенсінгтан і Чэлсі ў Лёндане. Калі яе стварылі, катэгорыю «[[:Category:Notting Hill|Нотынг-Хіл]»] зьмясьцілі наўпрост у катэгорыю «Лёндан» замест падкатэгорыі «Катэгорыя:Каралеўскі раён Кенсінгтан і Чэлсі», дзе яе варта было зьмясьціць. Удзельніка, які катэгарызуе выяву Нотынг-Хіла, можа цягнуць зьмясьціць яе і ў катэгорыю «Нотынг-Хіл», і ў катэгорыю «Каралеўскі раён Кенсінгтан і Чэлсі». Замест гэтага, кожную выяву варта зьмясьціць у найбольш канкрэтныя катэгорыі, а тыя катэгорыі ў сваю чаргу варта зьмясьціць у іх найбольш канкрэтныя катэгорыі.

Калі сустракаеце неналежна катэгарызаваныя катэгорыі, калі ласка, зьмясьціце іх ў належныя бацькоўскія катэгорыі, калі здольныя так зрабіць. Тое ня толькі дапаможа пазьбегнуць звышкатэгарызаваньня, але таксама аблегчыць перамяшчэньне ў дрэве катэгорыяў.

<span id="_Exception_for_images_with_more_categorized_subjects">

Вынятак для выяваў з больш катэгарызаванымі прадметамі

Файл, што апісвае толькі адзін дарэчны прадмет, ня мае звышкатэгарызавацца. Можна разгледзець магчымасьць часовага катэгарызаваньня выявы ў падкатэгорыі і бацькоўскай катэгорыі, калі файл апісвае дадатковыя дарэчныя прадметы, якія ня маюць уласных падкатэгорыяў.

Напрыклад, гэты стан можа узьнікнуць у выпадку фотаздымка трох палітыкаў, адзін зь якіх Зянон Пазьняк (які мае ўласную катэгорыю ў Вікісховішчы), а іншыя двое дагэтуль ня маюць уласных катэгорыяў. Звычайна лічыцца, што звышкатэгарызаваньнем таксама будзе ўлучыць фота ў катэгорыю «Палітыкі Беларусі». Аднак удзельнікі наўрад ці будуць шукаць двух іншых палітыкаў у катэгорыі пра Пазьняка. У ідэале мы створым канкрэтныя падкатэгорыі для двух іншых палітыкаў (дзе патрэбна) або знойдзем іншыя дарэчныя падкатэгорыі (напрыклад, Катэгорыя:Міністры Беларусі або Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі), што дазволяць нам пазьбегнуць звышкатэгарызаваньня. Аднак у некаторых акалічнасьцях можа спатрэбіцца часова катэгарызаваць выяву ў катэгорыі «Палітыкі Беларусі», калі іншыя належныя падкатэгорыі дагэтуль адсутнічаюць.

Краіны магчыма катэгарызаваць у якасьці часткі шматлікіх перакрыжаваных катэгорыяў. Напрыклад, Катэгорыя:Індыя ў Катэгорыя:Краіны Паўднёвай Азіі, як і ў Катэгорыя:Краіны Азіі.

Таксама катэгорыі ўдзельнікаў выключаюць са звышкатэгарызаваньня, бо тыя нябачныя большасьці гледачоў, а ўдзельнікі праекту ўлучаюць іх для шматлікіх задачаў, як то сартаваньне, падлікі і запаўненьне значэньняў для скрынак удзельнікаў.

Як катэгарызаваць: кіраўніцтва паводле прадмету

Для некаторых катэгорыяў існуе адмысловае кіраўніцтва па найлепшым сартаваньні зьместу ў рамках катэгорыі. Гэтае кіраўніцтва магчыма знайсьці ў схеме катэгорыяў або праекце Вікісховішча для вашага прадмету. Таксама частка зьвестак катэгарызаваньня ёсьць у гэтым разьдзеле і часам кіраўніцтва ёсьць уверсе старонкі катэгорыі ў прасторы назваў катэгорыі. Так, напрыклад, частка кіраўніцтва пра катэгарызавальны зьмест з апісаньнем людзей ёсьць уверсе катэгорыі «Людзі», а частка ў разьдзеле «Людзі» ніжэй.

Збудаваньні

Зьмест з апісаньнем збудаваньняў, напрыклад, будынкаў і тунэляў, магчыма сартаваць падобным чынам:

Катэгорыя пра збудаваньне. Найперш праверце, ці ёсьць ужо катэгорыя для гэтага канкрэтнага збудаваньня.

  • Калі так, зьмясьціце яго туды.
  • Калі не, стварыце новую катэгорыю з назвай збудаваньня, калі маеце больш за 2 выявы. Напрыклад, Катэгорыя:Дняпроўскі мост, Магілёў. Скарыстайце пашыраную назву, не абавязкова па-ангельску.

Затым катэгарызуйце катэгорыю (НЯ кожную выяву) пры наступных магчымасьцях:

Затым катэгарызуйце выяву паводле спосабу апісаньня збудаваньня, як то:

Таксама абдумайце частку і бачны кантэкст:

Людзі

Зьмест з апісаньнем людзей варта ўкладаць у катэгорыі, якія іх апісваюць, такія як «Эканамісты з ЗША». Пачніце вывучэньне ў катэгорыі «Людзі».

Калі ласка, гляньце Вікісховішча:Схема катэгорыяў пра людзей наконт падрабязнасьцяў пра найменьне і арганізацыю гэтых катэгорыяў.

Краявіды, надворныя віды

Зьмест з апісаньнем дадзенага прадмету з агульнага пункту агляду групуюць у катэгорыях «Віды на прадмет паводле пункту гледжаньня», такіх як «Віды Сэвільскага сабору з Хіральды». Такія катэгорыі маюць быць падкатэгорыямі як катэгорыі прадмету (у дадзеным прыкладзе Катэгорыя:Сэвільскі сабор), так і катэгорыі пункту гледжаньня (у дадзеным прыкладзе Катэгорыя:Хіральда).

У гэтым прыкладзе катэгорыя «Віды Сэвільскага сабору з Хіральды» ня зьмешчаная наўпрост у катэгорыі прадмету і пункту гледзішча, але зьмешчаная ў катэгорыях «Віды Сэвільскага сабору» і «Віды з Хіральды». Такія прамежкавыя катэгорыя часта патрабуюцца, каб стварыць будову і пазьбегнуць звышкатэгарызаваньня, у прыватнасьці для відаў горада з пункту агляду ў межах горада. Напрыклад, катэгорыі «Віды Рыма зь Пінчо» патрабуецца прамежкавая катэгорыя «Віды Рыма», каб пазьбегнуць яе зьмяшчэньня наўпрост у катэгорыі «Рым», што ўтворыць звышкатэгарызаваньне.

Тэксты

Тэксты, такія як адзьнятыя кнігі, звычайна мусяць мець катэгорыю для кожнай праўкі скану і тэксту. Таму выпушчаная ў трох асобных выданьнях кніга будзе мець бацькоўскую катэгорыю для кнігі, тры падкатэгорыі для кожнага тэксту і далейшыя падкатэгорыі для тэксту ў выглядзе jpeg і DjVu пры ўмове, што кожнае выданьне насамрэч запампавалі. (Катэгорыі ня створаць для выданьняў, адсутных на Вікісховішчы.) Гэта асабліва важна для файлаў ў адрозных ад DjVu і PDF выглядах, дзе катэгорыя — адзіны практычны спосаб утрыманьня здымкаў разам. Глядзіце прыклад Катэгорыя:Летапісы Ангельшчыны, Шатляндыі і Ірляндыі. Холіншэд, 1587, што зьмяшчае 2857 выяваў адзьнятых старонак у jpeg.

ГБАМы

Калі ласка, глядзіце Вікісховішча:Даведнік масавай заліўкі#Катэгорыі наконт пытаньняў катэгарызаваньня датычна масавых ахвяраваньняў зьместу ад галерэяў, бібліятэк, архіваў і музэяў (ГБАМ).

Хада працы па катэгарызаваньні

У цяперашні час робат правярае, ці катэгарызаваныя новазапампаваныя файлы ў прадметныя катэгорыі, і спрабуе катэгарызаваць тыя, што не. Да 17 чэрвеня 2015 году КатэгарызаваньнеБот адказваў за гэтую працу. Ад чэрвеня 2019 году СтайнсплітэрБот часам правярае некатэгарызаваныя файлы. Хада працы наступная:

  1. Удзельнік запампоўвае новы файл і дадае катэгорыі (або не).
  2. Робат правярае, ці катэгарызаваны файл.
  3. Удзельнікі катэгарызуюць файлы падрабязьней (напрыклад, пашырэньне катэгорыяў ніжэй).

Глядзіце таксама: Удзельнік:КатэгарызаваньнеБот#Хада, падлікі катэгарызаваньня.

Іншыя хады працы па катэгарызаваньні магчымыя ўручную:

  • запаўненьне катэгорыямі: карыстайцеся належныя ключавыя словамі ў пошукавым рухавіку, каб адшукаць файлы, што маюць быць у дадзенай катэгорыі, і ўкладзіце іх туды;
  • пашырэньне катэгорыяў: перайдзіце ў катэгорыю «Катэгорыі з патрэбай пашырэньня», абярыце напоўненую катэгорыю, стварыце належныя падкатэгорыі, калі патрэбна, і перамясьціце файлы ў падкатэгорыі. Такія прылады, як «Кат-шмат» і «ГарКат» могуць дапамагчы.

Катэгорыі з пазнакай «HIDDENCAT»

Шматлікія непрадметныя катэгорыі пазначаныя __HIDDENCAT__ або {{Hiddencat}} на старонцы катэгорыі. Напрыклад, глядзіце катэгорыю «Грамадзкі набытак Нацыянальнай управы паветраплаваньня і космасу ў стане рэдагаваньня».

Калі катэгорыі звычайна відаць на кожнай старонцы, катэгорыі з пазнакай __HIDDENCAT__ бачныя толькі:

  • на экране рэдагаваньня: у канцы экрану, пад скрыняй рэдагаваньня;
  • на старонках катэгорыяў:
    • у падкатэгорыях схаванай катэгорыі: у звычайным месцы, але ў асобным радку зь меншым шрыфтом і налепкай «Hidden categories».
    • у бацькоўскіх катэгорыях: аднолькавым чынам, што і ў іншых катэгорыях;
  • на старонках апісаньня файлаў і старонках галерэяў: для ўвайшоўшых удзельнікаў, якія абралі «Паказаць схаваныя катэгорыі» ў іх перавагах выгляду. Гэта падключана для ўсіх новаўлічаных удзельнікаў.

Гэтую ўласьцівасьць звычайна выкарыстоўваюць для катэгорыяў на падставе шаблёнаў, такіх як катэгорыі на падставе шаблёну дазволу. Напрыклад, зьмяшчэньне {{PD-old-100}} на старонцы апісаньня файла дадае файл у катэгорыю «Выявы ў грамадзкім набытку, чые творцы памерлі больш як 100 гадоў таму», што пазначаецца __HIDDENCAT__.

Глядзіце разьдзел дапамогі пра схаваныя катэгорыі для Мэдыявікі (апраграмаваньне, якое выкарыстоўвае Вікісховішча) наконт дадатковых падрабязнасьцяў.

Шаблёны для катэгорыяў

Некаторыя шаблёны прызначаюцца для выкарыстаньня на старонках катэгорыяў. Глядзіце катэгорыю «Шаблёны прасторы назваў катэгорыяў». Калі катэгорыя спалучаецца з запісам Вікізьвестак, тажы можаце скарыстаць:

  • {{Wikidata Infobox}}, што адлюстроўвае падсумаваньне зьвестак прадмета, даступнае на Вікізьвестках, а таксама саматужна дадае катэгорыі атаясьненьня народзінаў, сьмерці, імя або помніка.

Некаторыя з больш пашыраных у карыстаньні — Катэгорыя:Шаблёны загалоўкаў катэгорыяў, такія як:

Прылады

Глядзіце таксама