Вікісховішча:Анатаваньні выявы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Image annotations and the translation is 84% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Image annotations and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:ANN

Канчатковая задача прыладаў «Вікіанатавальнік» і «Разьмяшчэньні выявы Вікізьвестак» — палепшыць зьмест зьвестак у апісаньні выявы. Анатаваньні могуць дадаць зьвесткі, што немагчыма проста ўлучыць у апісаньні. Анатаваньні могуць быць вялікай дапамогай, калі карыстацца слушна, але іншыя выкарыстаньні могуць толькі дадаць беспарадак. Разгляд асобных анатаваньняў патрабуе больш намаганьняў з боку карыстальніка, чым чытаньне апісаньня, таму ўпэўніцеся, што карыстальнікі, якія зазнаюць турботу, узнагароджваюцца, а не расчароўваюцца.

Анатаваньні выявы агулам маюць падкрэсьліваць рысы, падрабязнасьці або кропкі цікавасьці ўнутры выявы. Выявы, што могуць выйграць найбольш ад анатаваньняў, — такія занятыя выявы, як: супольныя партрэты, панарамы, паветраныя фатаграфіі, спадарожнікавыя выявы, мапы і дыяграмы. Від выяваў, што верагодна не палепшаць нататкі, — простыя выявы, якім не стае падрабязнасьці, каб спатрэбілася нататка. Напрыклад: сьцягі, гербы, кампутарныя значкі, партрэты адной асобы. Вядома, магчыма знайсьці шмат выняткаў з агульнага правіла. Тэкст нататкі мае быць дарэчным для краю выявы, акрэсьленаму ў яго полі, як і іншыя апісаньні: «варта імкнуцца да бесстароннасьці апісаньня, дзе толькі магчыма» (глядзіце Вікісховішча:Бесстароньні пункт гледжаньня). Выкарыстаньне спасылак на катэгорыі і галерэі Вікісховішча, артыкулы Вікіпэдыі заахвочваецца.

Прыклад весткавых нататак

  • Распазнаньне людзей на супольных фотаздымках або карцінах. Прыклады: 1, 2, 3, 4, 5.
  • Распазнаньне месцаў, прадметаў і мясьцінаў на панарамных і паветраных фотаздымках. Прыклады: 1, 2, 3, 4.
  • Падкрэсьліваньне важных цяжказаўважных падрабязнасьцяў выявы. Прыклады: 1, 2.
  • Распазнаньне розных складнікаў кампазыцыі. Прыклады: 1, 2.
  • Павелічэньне да больш падрабязных выяваў або паказ іншага кута гледжаньня. Прыклады: 1, 2.
  • Перапісваньне надпісаў, знакаў або словаў на выяве. Прыклады: 1, 2. Гэта варта рабіць толькі ў шаблёне {{Information}}, калі ўся выява — знак або надпіс. Гэта можа быць карысным у выпадку цяжкачытэльнага або -заўважнага знака. Той шаблён дапускае пераклады тэксту і можа дапускаць пошукавыя рухавікі, каб адшукаць выяву на падставе такога тэксту.

Прыклады неналежных і нявесткавых нататак

  • Гутарка («Мне падабаецца гэта», «Гэтае фота недавыстаўлена», «Гарачае», «Паршывае ўзнаўленьне», «Апісаньне няправільнае») або агулам заўвагі пра выяву замест бесстароньняга апісаньня рысаў у выяве. Скарыстайце старонку абмеркаваньня файла для заўвагаў пра выяву (спасылка на «абмеркаваньне» ёсьць уверсе кожнай старонкі апісаньня файла).
  • Нататкі, што зьмяшчаюць абразьлівыя заўвагі або небесстароньні тэкст. Такія нататкі лічаць вандалізмам.
  • Надта малыя нататкі, каб убачыць. Аднак майце на ўвазе, што вы можаце глядзець на паменшанае выданьне выявы.
  • Нататкі з дарэчным для ўсёй выявы тэкстам. Напрыклад, партрэтны адной асобы. Такія тлумачэньні лепш пісаць на старонцы файла, звычайна ў разьдзеле «апісаньне» табліцы {{Information}}. Рэдагуйце старонку файла наўпрост (пстрыкніце на спасылцы «рэдагаваць» уверсе старонкі), знайдзіце радок, які пачынаецца з «description=» (апісаньне=) і дадайце ваш тэкст пасьля гэтага.
  • Нататкі з добра бачнымі на выяве зьвесткамі, такія як: вуха (на партрэце), самаход (на вулічным краявідзе), галава (на здымку ў поўны рост).
  • Нататкі пра анімаваныя файлы, дзе нататка слушна месьціцца толькі адной рамцы. Гэтыя віды нататак найбольш верагодна зьбянтэжаць, і імі варта карыстацца з асьцярогай.
  • Нататкі, які выкарыстоўваюць, каб пазначыць падрабязнасьці выявы, датычныя абмеркаваньня. Напрыклад, на старонках Вікісховішчы:Кандыдаты ў абраныя малюнкі або Вікісховішча:Запыты выдаленьня. Калі ласка, скарыстайце мясцовыя анатаваньні для гэтай задачы.
  • Нататкі з жартамі і тэкстам, недатычным выявы.
  • Нататкі з пазначэньнем аўтарства.

Прыміце да ўвагі: даданьне выразна неналежных нататак да выяваў лічыцца вандалізмам і прывядзе да блякаваньня ўдзельнікаў, якія дадаюць такія нататкі, пры паўторы. Зрэдку нататкі зьмяшчаюць карысныя зьвесткі, якія лепш разьмясьціць у апісаньні або на старонках гутарак. Такія зьвесткі варта скапіяваць перад прыбіраньнем нататкі.

Выбар мовы

  • Калі магчыма, нататкі маюць быць сьціслымі і моўна-незалежнымі, як імёны людзей і назвы месцаў.
  • Інакш у нататках варта скарыстаць:
    • такія моўныя шаблёны, як {{Be-tarask}} і {{En}}, каб паказаць усе моўныя выданьні ў адной нататцы; або
    • мэханізм пераключэньня мовы (глядзіце {{LangSwitch}}), каб паказаць упадабаную карыстальнікам мову.
  • Спасылкі маюць быць на катэгорыі і галерэі Вікісховішча (зь міжмоўнымі спасылкамі), ангельскую Вікіпэдыю і Вікіпэдыю на мове, найбольш датычнай да выявы.
  • Варта скарыстаць моўныя шаблёны (напрыклад, {{Be-tarask}}), калі спасылкі вядуць у Вікіпэдыю.


Мясцовыя анатаваньні

Рэкамэндацыі вышэй датычаць анатаваньняў выявы, разьмешчаных на старонках файла. Шматлікія віды неналежных і нявесткавых нататак вышэй будуць належнымі, калі захоўваць у якасьці мясцовых.