Вікісховішча:Успадкаваныя старыя файлы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Grandfathered old files and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Grandfathered old files and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:GOF • COM:GRANDFATHER • COM:OLDFILES

Звычайная практыка ў Вікісховішчы — даказаць, што дазвол далі, каб выдаць файлы, створаныя трэцімі бакамі пад вольным дазволам, шляхам накіраваньня гэтам бокам электроннага ліста Добраахвотніцкай дружыне адказу (былая дружына Адкрытай сыстэмы запыту квіткоў). Аднак Адкрытай сыстэмай запыту квіткоў (АСЗК) карыстаюцца ў Вікісховішчы толькі зь 2006 году. Адрас электроннай пошты АСЗК упершыню згадваецца 15 сакавіка 2006 году ў Вікісховішча:Першыя крокі і 11 верасьня 2006 году ў Вікісховішча:Добраахвотніцкая дружына адказу.

Усё ж у Вікісховішчы ёсьць шмат старэйшых файлаў, якія запампавалі з дазволам праз электронную пошту. Ад 8 студзеня да 15 сакавіка 2006 году ад запампоўвальнікаў патрабавалі дадаваць цытату даваньня дазволу ад праваўласьніка. Ранейшы перагляд Вікісховішча:Першыя крокі згадвае, што поле дазволу ў шаблёне {{Information}} («Інфармацыя») мела зьмяшчаць: «кароткую цытату дазволу ад праваўласьніка гэтай выявы ў выпадку асабістага дазволу».

Да 8 студзеня 2006 году толькі патрабавалі, каб файл належна ліцэнзавалі і прыпісалі без патрабаваньня канкрэтнай заявы аб дазволе на старонцы выявы.

Як абыходзіцца са старымі файламі

Звычай на Вікісховішчы — успадкоўваць гэтыя файлы замест таго, каб выдаляць. Глядзіце прыклад гэтага абмеркаваньня на дошцы абвестак адміністратараў.

Калі ёсьць прычыны сумнявацца ў аўтарстве або дазволе творцы на адзін з гэтых файлаў, варта паспрабаваць зьвязацца з названым творцам, каб лепей высьветліць абставіны (і пажадана здабыць доказ для Добраахвотніцкай дружыны адказу). Засцерагальны прынцып усё адно прымяняюць. Калі праўдзівы сумнеў застаецца, файл могуць выдаліць на запыт выдаленьня.

Прыклад успадкаванага старога файла (УСФ), які выдалілі і затым аднавілі на падставе гэтага прынцыпу, магчыма паглядзець тут.

Успадкаваныя старыя файлы варта пазначаць шаблёнам {{Grandfathered old file}}, які зьмяшчае іх у схаваную катэгорыю «Успадкаваныя старыя файлы». Гэты шаблён магчыма прымяняць толькі да файлаў, запампаваных да 1 студзеня 2007 году.

Глядзіце таксама

Дапамога

Спосабы атрыманьня дапамогі

Іншыя правілы і рэкамэндацыі