Вікісховішча:Мяркуйце пра шчырасьць
Калі наогул магчыма, мяркуйце пра шчырасьць намераў іншых і спрабуйце дапамагчы ім або вырашаць спрэчкі зь імі на гэтай падставе.
Шчырасьць і пачаткоўцы
Важна быць цярплівымі з пачаткоўцамі, не знаёмымі з культурай і правіламі Вікісховішча, аднак здольнымі стаць каштоўнымі ўдзельнікамі.
Паводзіны пачаткоўца магчыма здаюцца яму належнымі, а складанасьць датычна гэтага хутчэй сьведчыць пра нечаканасьць або неразуменьне культуры Вікісховішча, чым пра злыя намеры. Шматлікія новыя ўдзельнікі, якім не стае прадбачлівай успрыемлівасьці да звычаяў Вікісховішча, паступова пераконваюцца, калі лёгіка гэтых звычаяў становіцца для іх ясьнейшай.
Шчырасьць і аўтарскае права
Калі маеце справу з магчымымі парушэньнямі аўтарскага права, шчырасьць абазначае меркаваньне, што рэдактары намерваюцца падпарадкавацца правілу бачыны і закону. Гэта адрозьніваецца ад меркаваньня, што яны насамрэч падпарадкаваліся яму. Рэдактары маюць прыкладаць усе сілы, каб апісваць файлы, якія запампоўваюць, а матэрыял могуць выдаліць, калі апісаньне няправільнае або недастатковае. Шчырыя папраўчыя захады ўлучаюць апавяшчэньне рэдактараў аб складанасьці і дапамогу ім палепшыць іх дзейнасьць.
Шчырасьць і мовы
Вікісховішча — міжнародны шматмоўны праект, а яго рэдактары карыстаюцца шматлікімі разнастайнымі мовамі, каб паразумецца. Людзі могуць часам выказвацца такім чынам, што перадаюць адрознае ад задуманага адценьне або паведамленьне, калі карыстаюцца другой мовай[1]. Каб пазьбегнуць памылковых дапушчэньняў пра намеры іншых рэдактараў, майце на ўвазе, што моўныя перашкоды могуць выклікаць непаразуменьні. Рэдактары, якія карыстаюцца ня ўласнай мовай, звычайна робяць гэта празь ветлівасьць да іншых.
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
- Спасылкі на падобныя рэкамэндацыі пра шчырасьць у іншых праектах «Вікімэдыі» магчыма знайсьці ў бакавой панэлі.