Вікісховішча:Галерэі, шаблёны і катэгорыі ўдзельнікаў

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:User-specific galleries, templates and categories and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:User-specific galleries, templates and categories and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:USER

Гэтая старонка — рэкамэндацыя для стварэньня і выкарыстаньня старонак шаблёнаў, катэгорыяў і галерэяў, што тычацца аднаго канкрэтнага ўдзельніка. Удзельнікі часта ствараюць такія рэчы, каб зьбіраць свой унёсак у адным месцы і захоўваць час і намаганьні ад паўтору зьвестак пра дазвол і крыніцы. Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Старонкі, галерэі і катэгорыі наконт адпаведнага правіла.

Наогул: вітаецца стварэньне вамі рэчаў для ўласнай зручнасьці, пакуль тыя не парушаюць агляданьня іншымі людзьмі звычайным чынам.

Старонкі ўдзельнікаў

Вітаецца стварэньне ўдзельнікамі старонкі ў прасторы назваў удзельнікаў са сваім уласным імем удзельніка, напрыклад, User:Ліцьвін для ўдзельніка зь імем «Ліцьвін». Сыстэма часам будзе саматужна спасылацца на гэтую старонку ўдзельніка, так як у гісторыі старонкі. Дадатковыя старонкі таксама магчыма ствараць, пакуль тыя называюць у якасьці падстаронак, шляхам прастаўленьня пасьля старонкі ўдзельніка касой і назвы падстаронкі, напрыклад «User:Ліцьвін/Пясочніца».

Старонкі і падстаронкі ўдзельніка магчыма пакідаць некатэгарызаванымі або адвольна дадаваць у дарэчныя падкатэгорыі «Супольнасьці Вікісховішча». Іх ніколі ня варта дадаваць у дрэве катэгорыі «Прадметы».

Старонкі галерэяў

Вітаецца стварэньне ўдзельнікамі галерэяў уласнай працы на падстаронках сваіх старонак удзельнікаў, напрыклад, «User:Ліцьвін/Галерэя». На выбар іх магчыма катэгарызаваць у катэгорыю «Галерэі ўдзельнікаў» (шаблён {{User gallery}} робіць гэта саматужна). Вітаецца стварэньне ўдзельнікамі настолькі шмат гэтых галерэяў, наколькі тыя пажадаюць. Яны таксама могуць ствараць галерэі ў сваёй прасторы ўдзельніка, такой як «Мае ўлюбёныя карціны Вікісховішча».

Удзельнікі таксама могуць зьмясьціць на сваёй старонцы ўдзельніка спасылку на прыладу «Явасцэнар Мая Галерэя», што паказвае ўсе іх запампоўкі. {{MyGallery/userbox}} спашлецца на старонцы ўдзельніка на запампоўкі таго ўдзельніка і выглядае так:

Катэгорыі

Shortcut

Вітаецца стварэньне ўдзельнікамі катэгорыяў удзельнікаў з выкарыстаньнем свайго імя ўдзельніка (напрыклад, Category:Photos by User:Ліцьвін) або сапраўднага ці сцэнічнага імя (напрыклад, Category:Photos by Paca Vaca). Такія катэгорыі варта катэгарызаваць толькі ў «Катэгорыі ўдзельнікаў»; гэта варта рабіць з дапамогай шаблёну {{user category|імя ўдзельніка}}.

Шматзначныя катэгорыі ўдзельнікаў (напрыклад, Category:Photos of Minsk) варта ўдакладняць (напрыклад, Category:Photos of Minsk (удзельнік Вікісховішча)).

Падкатэгорыі катэгорыяў удзельнікаў таксама варта пазначаць у якасьці катэгорыяў удзельнікаў, а не катэгарызаваць у асноўным дрэве катэгорыяў. Больш таго, мэдыяфайлы ўсё ж варта катэгарызаваць у асноўным дрэве катэгорыяў (то-бок файлы ў катэгорыі «Photos of the 2012 Summer Olympics by User:Ліцьвін» маюць таксама мець такую асноўную катэгорыю, як «2012 Summer Olympics», і падкатэгорыі ад яе).

Катэгорыі ня варта ствараць, каб сабраць файлы на падставе асабістага меркаваньня ўдзельніка (напрыклад, Улюбёныя карціны ўдзельніка Ліцьвіна); замест таго галерэі ўдзельніка магчыма скарыстаць для такіх задачаў, як апісана вышэй.

Шаблёны

Вітаецца стварэньне ўдзельнікамі шаблёнаў удзельнікаў, каб стандартызаваць зьвесткі, якія яны падаюць на сваіх старонках выяваў. Такія шаблёны хутчэй маюць існаваць у якасьці падстаронак удзельніка, чым у прасторы назваў шаблёнаў, напрыклад, «User:Ліцьвін/Шаблён» або «User:Ліцьвін/Зьвесткі». Шаблён мае выкарыстоўваць Template:Information у якасьці асновы.

Прымальна

Удзельнікі могуць скарыстаць такія шаблёны, каб удакладніць, як жадаюць іменавацца, напрыклад, паводле сапраўнага імя або імя ўдзельніка. Пэўная «рэкляма» працы ўдзельніка дапушчаецца, такая як спасылка на вонкавую вэб-бачыну (партфоліё або галерэю). (Праз тое, што мы адахвочваем ад вадзяных знакаў на выявах, старонка выявы — належнае месца для такой «рэклямы».) Такое папярэджаньне, як «іншыя ўмовы і вышэйшае разрозьненьне даступныя на запыт», дапушчальнае. Зьвесткі для сувязі дапушчальныя. Такія тэхнічныя падрабязнасьці, як мадэль камэры або спосаб стварэньня файла, дапушчальныя.

Непрымальна

Ніякі шаблён удзельніка ня можа патрабаваць дадатковых умоваў выкарыстаньня звыш умоваў свайго абранага дазволу. Такія дадатковыя ўмовы, як апавяшчэньне, магчыма запытаць, але іх ня маюць патрабаваць.

Датычна дазволаў

Датычна шаблёнаў дазволаў: калі шаблён удзельніка ўлучае звычайны шаблён дазволу, то шаблён удзельніка варта замяніць падчас выкарыстаньня. Калі шаблён удзельніка не ўлучае звычайнага шаблёну дазволу, тады яго магчыма замяніць на жаданьне ўдзельніка.

Такія шаблёны, як «ТГПААУ-УдзельнікПрыклад» (што спалучаюць звычайны шаблён дазволу са зьвесткамі пра творцу файла), ня варта выкарыстоўваць. Выкарыстаньне такіх складаных шаблёнаў скарачае машынную чытальнасьць наконт дазволаў файла. (Становіцца немагчымым вызначыць шляхам разбору вікітэксту, які дазвол прымяняюць, калі магчыма існуе столькі ж шаблёнаў дазволу, колькі ўдзельнікаў.)

Прыклады

User:Прыклад/Шаблён1

Гэты файл — праца ўдзельніка Прыклада.
Больш пра маю працу магчыма знайсьці ў
[http://www.прыклад.бел/галерэя галерэі Прыклада].
Буду ўдзячны за апавяшчэньне, калі скарыстаеце маю працу па-за «Вікімэдыяй».

Усе працы Прыклада ў Вікісховішчы пад Дазволам вольнай дакумэнтацыі ГНУ:

{{CC-BY-SA-4.0}}

На старонцы выявы ўдзельніку варта зьмясьціць толькі шаблён {{User:Прыклад/Шаблён1}}. Яго варта замяніць, бо гэты шаблён улучае звычайны шаблён дазволу, таму варта заўжды ўстаўляць {{subst:User:Прыклад/Шаблён1}}.

User:Прыклад/Шаблён2

Гэты файл — праца ўдзельніка Прыклада.
Больш пра маю працу магчыма знайсьці ў
[http://www.прыклад.бел/галерэя галерэі Прыклада].
Буду ўдзячны за апавяшчэньне, калі скарыстаеце маю працу па-за «Вікімэдыяй».

Гэты шаблён не ўлучае шаблён дазволу. На старонцы выявы ўдзельнік мае ўставіць прынамсі 2 шаблёны: {{User:Прыклад/Шаблён2}} і {{CC-BY-SA-4.0}} (або іншы прымальны дазвол з Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права). Шаблён удзельніка не абавязкова замяняць, бо шаблён дазволу асобны ад шаблёну ўдзельніка.