Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Copyright rules by subject matter and the translation is 99% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Copyright rules by subject matter and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Скарачэньні: COM:CB • COM:CSM

На старонцы сабраныя разнастайныя тэмы і прадметы, якія даюць адказ на пытаньне „Ці дазваляюць законы аб аўтарскіх правох загрузіць выявы […]?“.

Прымальна загружаць:

(Прыміце да ўвагі, што іншыя правілы і рэкамэндацыі Вікісховішча, што пакрываюць такія пытаньні, як ахоп і асабістыя правы, усё ж прымяняюць.)

Іншыя прадметы могуць быць як дапушчальнымі, так і не — глядзіце ў загалоўках ніжэй. Калі вы шукаеце адказ на пытаньне „Ці магу я загрузіць выявы/фотаздымкі з …?“, глядзіце разьдзел пра выявы з інтэрнэту. Глядзіце таксама: Вікісховішча:Парог самабытнасьці.

Рэкляма

Непрымальна. Агульнае правіла.

Гэтая рэкляма калькулятараў 1973 году ў грамадзкім набытку, бо ня мела абвесткі пра аўтарскае права.

Прымальныя выняткі: у ЗША выдадзеная ў супольнай працы (часопіс і газэта) рэкляма не пакрываецца абвесткай пра аўтарскае права на ўсю супольную працу (глядзіце Цыркуляр Бюро аўтарскага права ЗША № 3, «Абвестка пра аўтарскае права», стар. 3, «Унёсак у супольныя працы»). Гэта таму, што аднолькавая рэкляма часта працягваецца ў шматлікіх выданьнях (глядзіце главу 4 разьдзела 17 Зводу законаў ЗША). Майце на ўвазе, што гэтае правіла ня тычыцца рэклямы, аўтарскае права на якую належыць выдаўцу такой супольнай працы, як рэкляма падпіскі на іншы часопіс. Яно таксама ня тычыцца рэклямы, упершыню выдадзенай па-за ЗША.

Працы, абнародаваныя ў ЗША бяз чыннай абвесткі пра аўтарскае права да 1978 году саматужна трапляюць у грамадзкі набытак. Такім чынам, часопісную і газэтную рэкляму, абнародаваная ў ЗША да 1978 году без асобнай абвесткі пра аўтарскае права, магчыма запампаваць у Вікісховішча з шаблёнам {{PD-US-no-notice}} («Грамадзкі набытак ЗША без абвесткі»). Рэкляму, абнародаваная зь 1978 году, але да сакавіка 1989 году, таксама магчыма запампаваць як {{PD-US-1978-89}} («Грамадзкі набытак ЗША 1978—1989 гадоў»), калі тая нямае асобнай абвесткі пра аўтарскае права і аўтарскае права на яе не зарэгістравалі ў Бюро аўтарскага права ЗША цягам 5 гадоў пасьля выданьня (абвестка пра аўтарскае права больш не патрабуецца для аховы аўтарскім правам амэрыканскіх працаў, абнародаваных з сакавіка 1989 году).

Найлепш пазьбягаць рэклямы, што ўлучае славуты мастацкі твор, які можа пакрывацца аўтарскімі правамі. Былі выпадкі, у якіх прадпрыемствы пускалі рэкляму з выявамі, якімі не валодалі. Абнародаваная ў ЗША рэкляма, што мае просты фотаздымак такога выраба, як пральная машына 1950-х гадоў, стане добрай ілюстрацыяй для раньніх хатніх прыладаў і наўрад ці абцяжарваецца аўтарскім правам.

Вокладкі альбомаў

Непрымальна. Вокладкі альбомаў (доўгагральнай пласьцінкі, кампакт-дыска, лічбавай відэакружэлкі, відэакасэты) амаль заўжды зьмяшчаюць абароненыя аўтарскім правам рысункі, а іх фотаздымкі звычайна нельга запампаваць у Вікісховішча. Тая акалічнасьць, што вы — фізычны ўласьнік альбому, ня значыць, што вы ўпаўнаважаныя капіяваць рысунак вокладкі шляхам запампоўкі копіі сюды. Калі ласка, майце на ўвазе, што ў Вікісховішчы няма «сумленнага карыстаньня», бо мы маем толькі вольныя мультымэдыя.

Прымальныя выняткі: старыя вокладкі, вокладкі ў грамадзкім набытку і надта простыя рысункі.

Старажытнасьці

Прымальна. Некаторыя краіны (такія як Мэксыка, Італія, Грэцыя і Эгіпет) маюць законы, што дазваляюць ім кіраваць выданьнем выяваў абароненых археалягічных мясьцінаў і прадметаў спадчыны. На іх не зважаюць у Вікісховішчы, бо лічаць абмежаваньнямі па-за аўтарскім правам.

Архітэктура

Мастацтва (копіі)

На гэтую выяву патрабуецца дазвол фатографа, хоць тая паказвае скульптуру, якая сама ў грамадзкім набытку. Тут скарысталі Агульны дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 2.5.

2-вымернае мастацтва (карціны)

Дазвол ад мастака амаль заўжды патрабуецца, калі спачатны мастацкі твор застаецца пад аўтарскім правам. Проста фізычнае валоданьне такім спачатным мастацкім творам, як карціна, не дае валоданьня аўтарскім правам: яно застаецца ў мастака.

Існуе некалькі рэдкіх абставінаў, у якіх дазвол мастака можа не спатрэбіцца:

Прымальна запампаваць зробленыя вамі скан, фотакопію (з усялякай крыніцы) і фатаграфію, калі спачатны мастацкі твор дастаткова даўні, каб быць у грамадзкім набытку. Дакладную фотакопію такога 2-вымернага мастацкага твора ў грамадзкім набытку, як карціна, можна заўжды запампаваць у Вікісховішча, нават калі фотаздымак зрабіў хтосьці іншы і не падалі дазвол фатографа: глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art».

3-вымернае мастацтва (скульптуры)

Дазвол ад мастака амаль заўжды патрабуецца, калі спачатны мастацкі твор застаецца пад аўтарскім правам. Проста фізычнае валоданьне такім спачатным мастацкім творам, як ляпніна, не дае валоданьня аўтарскім правам: яно застаецца ў мастака. У некаторых краінах 3-вымерны мастацкі твор, што пастаянна разьмешчаны ў грамадзкім месцы, магчыма фатаграфаваць, а выяву — запампоўваць без дазволу мастака: глядзіце Вікісховішча:Свабода панарамы. Можаце запампаваць фотаздымак, які зрабілі самі, калі 3-вымерны мастацкі твор дастаткова даўні, каб быць у грамадзкім набытку. Калі фотаздымак рабіў хтосьці іншы, вам спатрэбіцца дазвол фатографа, бо фотаздымак абаронены аўтарскім правам, нягледзячы на апісальнае мастацтва, якое не пад абаронай.

Васковая ляпніна

Васковая ляпніна або васковыя фігуры часта пад аўтарскім права і непастаянна знаходзяцца ў грамадзкім месцы. Глядзіце катэгорыю «Запыты выдаленьня васковой фігуры».

Банкноты

Гульні на дошках

Дапушчальная выява. Гэтая нямецкая дошка мае даволі падобны да «Манаполіі» выгляд і цяпер не пад аўтарскім правам.

Непрымальна. Гульні на дошцы звычайна маюць рысунак пад аўтарскім правам, а фатаграфіі, прызначаныя ілюстраваць гульнявую дошку і скрыню, звычайна непрымальныя. Фотаздымкі ў ходзе гульні могуць быць дапушчальнымі пры ўмове, што складнікі пад аўтарскім правам малаважныя і найменшыя адносна агульнай выявы, але тое малаверагодна, калі выразна паказаны ўвесь рысунак дошкі або скрыні. Паказаны рысунак самачынна не становіцца малаважным, проста таму што некаторыя гульцы ў кадры разам з дошкай.

Прымальныя выняткі: Такія старыя гульні на дошцы, як кароткія нарды, шахматы і го, дапушчальныя, калі дошка не ўлучае пэўны спачатны мастацкі рысунак. «Манаполія» таксама ёсьць адмысловым выпадкам: «першапачатковая» дошка «Манаполіі» цяпер не пад аўтарскім правам. Яе выдалі ў заяўцы на патэнт ЗША ў 1935 годзе: глядзіце w:Image:DarrowPage1.png. Сучасныя звычайныя наборы магчыма паказаць пры ўмове, што яны істотна падобныя рысункам да спачатніка. Наборы з такімі значнымі складнікамі новага рысунка, як «Малодшая Манаполія», не дапускаюцца, бо складнікам новага рысунка надаюць новае аўтарскае права.

Вокладкі кніг

Shortcut
Прыклад простай вокладкі кнігі
Прыклад простай вокладкі кнігі
Прыклад вокладкі кнігі, праілюстраванай карцінай у грамадзкім набытку
Прыклад вокладкі кнігі, праілюстраванай карцінай у грамадзкім набытку

Вокладкі кніг, за выключэньнем вельмі старых (глядзіце Вікісховішча:Дазволы: матэрыял у грамадзкім набытку), звычайна маюць дызайн, ахоўваны аўтарскімі правамі, і фатаздымкі іх нельга загружаць у Вікісховішча. Той факт, што вы зьяўляецеся фізычным уладальнікам кнігі, не азначае, што вам дазволена капіяваць дызайн вокладкі з загрузкай ейнай копіі сюды. Рэдкім выняткам з гэтага правіла можа быць вокладка кнігі, даволі простая для таго, каб дасягнуць парога самабытнасьці.

Будынкі

Фотаздымкі будынкаў звычайна дапускаюць, калі будынак дастаткова стары, каб быць у грамадзкім набытку (у шматлікіх краінах, калі дойлід памерлы прынамсі 70 гадоў). Фотаздымкі больш нядаўніх будынкаў могуць абмяжоўвацца з прычыны аўтарскага права дойліда, хоць некаторыя краіны маюць выняткі, што дазваляюць рабіць фотаздымкі будынка ў грамадзкім месцы. Глядзіце Вікісховішча:Свабода панарамы. Узьведзеныя да 1 сьнежня 1990 году будынкі не ахоўваюць аўтарскім правам у ЗША.

Вокладкі кружэлак

Пэрсанажы з кніг і фільмаў

Глядзіце таксама:

Чэкі

Глядзіце Вікісховішча:Чэк.

Вопратка

Прымальна. Выявы, што ілюструюць стылі і прадметы адзеньня звычайна прымальныя. Падлегласьць крою аўтарскаму праву розьніцца ў залежнасьці ад краіны. Напрыклад, у ЗША крой не пад аўтарскім правам[1], тады як у Францыі падлягае яму[2]. (Глядзіце справу «Зорнай Атлетыкі» супраць «Брэндаў Варсіці» наконт дадатковых зьвестак пра заканадаўства ЗША.) У любым разе варта падбаць, каб не парушыць аўтарскага права на друкаваны або вытканы рысунак, які можа выяўляцца на паверхні адзеньня. Так, напрыклад, вы ня можаце запампаваць выявы футболак або кепак з выявай пэрсанажа мультфільма пад аўтарскім правам. Глядзіце Коміксы і фігуркі.

Глядзіце таксама:

Гербы

Варта меркаваць, што намаляваны кімсьці іншым герб ахоўваецца аўтарскім правам, калі ня можаце паказаць супрацьлеглае. Кожнае канкрэтнае ўвасабленьне можа мець дастатковую самабытнасьць, каб пацягнуць ахову аўтарскім правам, нават калі складнікамі герба карысталіся сотні гадоў. Таму наўпроставыя копіі такіх канкрэтных увасабленьняў нельга запампаваць, нават калі пастараліся прасачыць або перамаляваць рысунак самі.

Аднак прымальна запампаваць, калі можаце давесьці, што канкрэтнае ўвасабленьне, якое жадаеце скарыстаць, дастатковае старое, каб ня быць пад аўтарскім правам. Таксама прымальна, калі можаце давесьці, што канкрэтнае ўвасабленьне адрозьніваецца ад старога ўвасабленьня ў грамадзкім набытку толькі неістотнымі дробязямі, якія самі па сабе недастаткова творчыя, каб утварыць новае аўтарскае права.

Глядзіце таксама Вікісховішча:Гербы і Аўтарскае права на эмблемы.

Глядзіце Вікізаконны/Сьцягі і лягатыпы міжнародных арганізацыяў наконт дарэчнага праўнага абмеркаваньня з амэрыканскага пункту гледжаньня.

Манэты

Каляжы

Коміксы і фігуркі

Непрымальна. Не дапускаюць фотаздымкаў, малюнкаў, карцінаў і іншых копіяў ды вытворных працаў гэтага (пакуль спачатнік не ў грамадзкім набытку або не пад вольным дазволам). Не дапускаюць карцінаў прадметаў, якія самі ёсьць такімі вытворнікамі пэрсанажаў пад аўтарскім правам, як лялькі, фігуркі, футболкі, сумкі з друкам і попельніцы.

Канцэртныя фатаздымкі

Прымальна. Зробленыя вамі на канцэртах фотаздымкі лічацца прымальнымі. Мы лічым, што такія здымкі не пакрываюцца сумежнымі (датычнымі) правамі выканаўцаў (глядзіце гэтае абмеркаваньне). Аднак у ідэале варта быць здольнымі прадставіць выразны дазвол выканаўцы, каб рабіць і абнародаваць здымкі. Асьцерагайцеся канцэртных здымкаў, што паказваюць мастацкі выгляд памосткаў. Такія здымкі не прымальныя, бо могуць парушаць аўтарскае права дэкаратара памосткаў. Аднак блізкія кадры выканаўцаў маюць быць самы раз. Зь іншага боку, варта ўсьведамляць, што запампоўка канцэртных здымкаў сюды можа парушыць умовы, на якія вы пагадзіліся, калі набылі квіток, або ўмовы ўваходу.

Строі і касплэй

Складана вызначыць, ці ёсьць фотаздымак строю або касьцюмаванага гульца парушэньнем аўтарскага права. Некаторыя шырока ўзгодненыя пункты:

  • нягледзячы на стан аўтарскага права на апісаны строй, яго фотаздымак таксама мае быць выпушчаным пад вольным дазволам яго праваўласьнікам (звычайна фатографам);
  • калі строй мае цалкам самабытны выгляд (не грунтуецца на існым пэрсанажы), а дызайнэр выпусьціў яго пад вольным дазволам, то ён дапускаецца (шаблёну для гэтага пакуль няма);
  • калі строй ёсьць дакладным паказам пэрсанажа, чый рысунак выпусьцілі пад вольным дазволам або ў грамадзкім набытку, то ён дапускаецца;
  • калі строй ёсьць зьмененым або спачатным паказам пэрсанажа, чый рысунак выпусьцілі пад вольным дазволам або ў грамадзкім набытку, а дызайнэр строю таксама выпусьціў свой рысунак пад вольным дазволам, то ён дапускаецца;
  • калі строй цалкам практычны і ня мае выразных або самабытных наглядных рысаў — напрыклад, калі гэта від адзеньня, што звычайная асоба можа насіць на вуліцы або працы — тады ён дапускаецца паводле Вопратка вышэй;
  • калі строй — не галоўны прадмет выявы, а толькі малаважная рыса або адзін са шматлікіх строяў, яго верагодна палічаць за найменшае.

У 2011 годзе Фундацыя «Вікімэдыя» выдала наступную заяву датычна строяў, задуманую, каб замяніць ранейшую параду, дадзеную Майкам Гудвінам:

«Гэта складанае і цяжкае пытаньне, якое ўрэшце зводзіцца да рашэньня асабіста ўдзельнікаў. Хоць мы ня можам прапанаваць праўную параду ў асаблівых выпадках, мы можам падаць гэтыя агульныя развагі. Карацей, строі і маскі падлягаюць аўтарскаму праву. У дадатак разьмяшчэньне выяваў строяў або масак, якія пад аўтарскім правам або апісваюць пэрсанажаў пад ім, можа азначаць парушэньне аўтарскага права (падлеглае агляду сумленнага карыстаньня).

Кіраўнічае рашэньне Бюро аўтарскага права аб строях і масках выглядае ўсё яшчэ ў сіле, і хоць яно толькі дарадчае, гэта карысны паказчык да чаго суды схіляюцца ў гэтай справе. Яно кажа, што маскі дакладна пад аўтарскім правам, а строі (або прынамсі пэўныя яго рысы) могуць быць пад ім у пэўных абставінах у залежнасьці ад складанага праўнага агляду, каб вызначыць, ці эстэтычныя бакі строю «падзельныя» ад значэньня строю ў якасьці прадмета адзеньня (практычных бакоў). Некаторыя зьвесткі пра выпрабаваньне на падзельнасьць магчыма знайсьці ў [1].

Выпрабаваньне на падзельнасьць — няшчасны прыклад, калі амэрыканскі закон можа ставацца даволі заблытаным, бо вынік можа адрозьнівацца ад суду да суду. Аднак нам важна мець наўвеце, што, калі хтосьці валодае аўтарскім правам на апісаны строем пэрсанаж, строй або саму маску, то той можа даслаць нам папярэджаньне пра зьняцьцё фотаздымка строю або маскі, што апісвае той пэрсанаж (бо той можа лічыцца вытворнай працай), паводле Закону «Аб аўтарскім праве лічбавага тысячагодзьдзя», а асоба, якая разьмясьціла выяву, можа таксама быць адказнай за парушэньне аўтарскага права. Гэта падобна да прыкладу зь «фігуркай Мышаня Мікі» ў Вікісховішча:Вытворныя працы, які паказвае, што ўзнаўленьня 3-вымернай працы пад аўтарскім правам у 2-вымерным выглядзе не дастаткова, каб пазьбегнуць адказнасьці.
Выпрабаваньне на падзельнасьць праўна складанае, а вынік няпэўны, бо яго выконваюць, толькі калі справа паступае ў суд. Тое самае слушна датычна абароны «сумленнага карыстаньня», якую часта лічаць небясьпечнай і дарагой для разьліку. Найбясьпечнейшы падыход — меркаваць, што, калі сам строй вырабіла прадпрыемства, якое верагодна зьмясьціла яго пад аўтарскае права, то разьмяшчэньне яго фотаздымкаў можа скончыцца папярэджаньнем пра зьняцьцё паводле Закону «Аб аўтарскім праве лічбавага тысячагодзьдзя» і магчымай адказнасьцю асобы, якая яго разьмясьціла.
—юрыдычная каманда Фундацыі "Вікімэдыя"»

Аднак супольнасьць не прыняла гэтага строгага погляду, часткова ў сьвятле справы Эц-Хокіна супраць «Нябесных трункаў», у якой фотаздымак пляшкі палічылі не вытворнікам налепкі на пляшцы. Цяперашня згода ў тым, што «файлы, якія проста паказваюць людзей у касьцюмаванай гульні», прымальныя[3].

Глядзіце таксама шаблён {{Costume}} («Строй»), катэгорыі «Са строем» і «Запыты выдаленьня строю»

Вокладкі

Валюта

Глядзіце Вікісховішча:Валюта

Малюнкі з фатаздымкаў

Фотаздымкі могуць быць пад аўтарскім правам. Зроблены з фотаздымка пад аўтарскім правам малюнак — вытворная праца. Такі малюнак магчыма выдаць, толькі калі праваўласьнік асноўнага фотаздымка даў сваю выразную згоду. Мастак малюнка таксама мае аўтарскае права на ўсе бакі спачатніка свайго малюнка. Калі асноўны здымак у грамадзкім набытку, застаецца ўлічыць толькі аўтарскае права мастака малюнка. Калі жадаеце запампаваць малюнак, зроблены кімсьці іншым на падставе здымка пад аўтарскім правам, тады спатрэбіцца згода фатографа і мастака. Калі самі зрабілі малюнак на падставе здымка пад аўтарскім правам, спатрэбіцца дазвол фатографа перад запампоўкай вашага малюнка сюды.

Малюнкі на падставе некалькіх здымкаў — вытворныя працы іх ўсіх, і спатрэбіцца дазвол ад творцаў усіх здымкаў пад аўтарскім правам. Аднак глядзіце Commons:Deletion requests/File:KGerstein.jpg: на малюнак могуць натхніцць здымкі або здымкі, скарыстаныя, каб даведацца пра падабенства да прадмета, без быцьця малюнка вытворнай працай. Падобнае таксама тычыцца карцінаў, зробленых паводле фотаздымкаў або малюнкаў і карцінаў на падставе іншых малюнкаў або карцінаў, а нават малюнкаў або карцінаў, зробленых наўпрост паводле 3-вымернай ляпніны. Усё гэта — вытворныя працы, і ва ўсіх выпадках варта ўлічыць аўтарскае права асноўнага спачатніка. Гэта таксама тычыцца каляжаў. Глядзіце таксама Мастацтва (копіі).

Гравюры

Гравюры — спачатныя працы і падлягаюць аўтарскаму праву. Калі яе зрабілі паводле папярэдняй працы, то гэта вытворная праца. Калі так, спатрэбіцца ўлічыць аўтарскае права як гравёра, гэтак і стваральніка асноўнай працы. Гравёр можа атрымаць аўтарскае права, нават калі вырабляе гравюру спачатніка ў грамадзкім набытку[2]. Зроблены гравёрам выбар, дзе і як дакладна зьмясьціць выгравіраваныя лініі, дастатковы, каб гравюра прайшла парог самабытнасьці. Гэта таксама тычыцца афортаў і дрэварытаў.

У Вялікабрытаніі гравюры пад аўтарскім правам з 1735 году, калі ўхвалілі Закон «Аб аўтарскім праве на гравюры» (8-ы год Георга 3-га, № 13), які паправілі ў 1767 годзе, каб таксама пашырыць яго на папярэдне існыя працы. У ЗША пры спрэчцы Літаграфічнай кампаніі «Бэроў-Джайлз» супраць Сароні («Данясеньні ЗША», т. 111, с. 53, 1884 г.) палічылі, што, калі закон кажа, што тычыцца «мапаў, дыяграмаў і пісьменства», то панятак «пісьменства» ўлучае «ўсе віды пісьменства, друку, гравюры і афорта». У справе Альфрэда Бэла супраць карпарацыі «Прыгожыя мастацтвы Катальды» («Фэдэральны пратакаліст», т. 191, с. 99; 2-я акруга, 1951 г.) пацьвердзілі аўтарскія правы на паўтанальныя ўзнаўленьні карцінаў, што былі ў грамадзкім набытку.

Заўзятарскае мастацтва

Асьветна-карыснае заўзятарскае мастацтва могуць прыняць у Вікісховішча пры ўмове, што яго не скапіявалі з творчага складніка такой спачатнай працы пад аўтарскім правам, як фільм, тэлеперадача, кніга коміксаў або кампутарная гульня. Глядзіце Вікісховішча:Заўзятарскае мастацтва наконт дадатковых падрабязнасьцяў.

Паказы фэервэркаў

Прымальна. Згодна з Бэрнскай канвэнцыяй «Аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў» твор могуць ахоўваць аўтарскім правам, толькі калі яго напісалі або запісалі на цьвёрды носьбіт. З прычыны таго, што паказ фэервэрка ў дзеяньні так не запісваюць, сам па сабе ён не цягне за сабой аховы, а такія паказы магчыма вольна фатаграфаваць (але не абавязкова здымаць). Фотаздымак пацягне за сабой ахову ў якасьці спачатнай фотапрацы, аўтарскім правам на якую звычайна валодае фатограф. Таму, калі зрабілі такі фотаздымак самі, можаце вольна запампаваць яго.

Сьцягі

Фальклёр і традыцыі

Апісаны 3-вымерны прадмет «Курэц» не падлягае аўтарскаму праву

Прымальна. Агульнае правіла. У большасьці такіх краінаў, як Нямеччына, працы народнай творчасьці і традыцыйныя працы не пакрываюцца аўтарскім правам, пакуль не перасягаюць парог самабытнасьці.

Выняткі: у некаторых такіх краінах, як Малаві, працы народнай творчасьці пад аўтарскім правам ураду навечна і такім чынам ніколі ня ёсьць грамадзкім набыткам.

Шрыфты

Ежа

Прымальна. У большасьці выпадкаў прадстаўленьне ежы як такой не пад аўтарскім правам. Аднак згода на Вікісховішчы большасьцю выявіла, што мастацкія прадстаўленьні, улучна з харчовай ляпнінай і пірожнай аздобай, могуць быць пад аўтарскім правам насуперак іх прыроджанай зьменнасьці, калі дастаткова самабытныя. (Глядзіце, напрыклад, Вікісховішча:Запыты выдаленьня/Выявы ў катэгорыі «Масьляная ляпніна».)

Сады

Жывыя сады часам пад аўтарскім правам у залежнасьці ад правападлегласьці адрозна ад прыроднага асяродзьдзя, якое не пад аўтарскім правам, бо яму не стае чалавечай творчасьці. У некаторых такіх краінах, як ЗША, жывыя сады ня лічаць падлеглымі аўтарскаму праву ([3]), тады як у Нямеччыне яны пад аўтарскім правам ([4]).

Графіці

Графіці — гэта, па сутнасьці, фрэскі, якія намалявалі незаконна. Фотаздымкі графіці доўга дапускалі ў Вікісховішчы. Аўтарскае права на графіці будзе тэарэтычна належаць спачатнаму мастаку, як на мастацкія творы. Аднак у шматлікіх выпадках мастак невядомы, доказ аўтарства на мастацтва няпэўны, а некаторыя лічаць, што мастаку цяжка дамагчыся аўтарскага права, бо тое запатрабуе, каб суд ухваліў правамоцнасьць незаконнага ўчынку як падставу для пакрыцьця шкоды або іншай палёгкі ад трэцяга боку.

Графіці можа быць у грамадзкім набытку, калі яго намалявалі без папярэджаньня пра аўтарскае права ў ЗША да 1978 году (скарыстайце шаблён {{PD-US-no notice}}; прыклад графіці ў грамадзкім набытку). Узнаўленьні могуць дазваляць у некаторых дзяржавах, якія маюць свабоду панарамы для 2-вымерных працаў, у тым ліку ў Харватыі, на Кубе, у Эгіпце, Нямеччыне, Сэрбіі і Чэхіі. Для ўсіх іншых працаў карыстайцеся шаблёнам {{Non-free graffiti}} («Несвабоднае графіці»).

Глядзіце Фрэскі наконт законна намаляваных мастацкіх твораў.

Законная падстава і спасылкі на дарэчныя абмеркаваньні

Хатнія рэчы

Выявы з інтэрнэту

Пераважную большасьць выяваў у Сеціве ахоўваюць аўтарскам правам і нельга запампоўваць. Тая акалічнасьць, што выяву зьмясьцілі на адкрыта даступнай бачыне, не азначае дазволу скарыстаць і запампаваць яе сюды. Шматлікія вэб-бачыны ня згадваюць пытаньняў аўтарскага права, але выявы на тых бачынах настолькі ж забароненыя, як тыя, што на бачынах, якія выразна кажуць: «Аўтарскае права, усе правы захаваныя». Працы дапомна пад аўтарскім правам у большасьці краінаў з прычыны іх удзелу ў Бэрнскай канвэнцыі «Аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў»; папярэджаньне пра аўтарскае права або знак © не патрабуецца.

Некаторыя канкрэтныя бачыны пералічваюць у Вікісховішча:Вольныя мэдыякрыніцы/Фатаграфія, Вікісховішча:Няпэўныя крыніцы і Вікісховішча:Кепскія крыніцы.

Выявы ў грамадзкім набытку

Гэтая выява ў грамадзкім набытку, нягледзячы на супрацьлеглае папярэджаньне пра аўтарскае права на вэб-бачыне.

✓[OK] Выявы, пацьверджана дастаткова старыя, каб быць па-за аўтарскім правам, магчыма капіяваць і запампоўваць: звычайна, калі творца памёр прынамсі 70 гадоў таму, але глядзіце Вікісховішча:Дазволы наконт пакраінавых правілаў. Аўтарскае права мае скончыцца ў вашай правападлегласьці, ЗША і правападлегласьці вэб-сэрвэра. Некаторыя вэб-бачыны памылкова патрабуюць аховы аўтарскім правам старых выяваў, якія насамрэч у грамадзкім набытку («аўтарскае махлярства»). Вам варта крытычна разглядаць такія заявы, а ня проста прымаць іх за чыстую манэту.

У шматлікіх эўрапейскіх краінах ёсьць асобнае права выданьня, падобнае да аўтарскага права, для раней нявыдадзеных працаў па-за аўтарскім правам. У Эўразьвязе першы выдавец атрымлівае 25 гадоў выключных правоў распаўсюджваць копіі працы.

Выпушчаныя пад вольным дазволам выявы

✓[OK] Выявы, якія праваўласьнік пацьверджана выпусьціў пад прымальным вольным дазволам, магчыма капіяваць і запампоўваць. Выява мае быць вольнай у вашай правападлегласьці, ЗША і правападлегласьці вэб-сэрвэра. Майце ўвазе, уласьнік вэб-бачыны звычайне не валодае аўтарскім правам на выявы на вэб-бачыне. Шматлікія аматарскія і нават некаторыя прафэсійныя вэб-бачыны ўдаюць выданьне правоў, якімі не валодаюць, напрыклад, памылковай заявай, што ўсе выявы на бачыне ў грамадзкім набытку. Вам варта крытычна разглядаць такія заявы, а ня проста прымаць іх за чыстую манэту.

У некаторых краінах, асабліва ЗША, большасьць створаных урадам працаў у справе кіраваньня выпускаюць у грамадзкі набытак; калі ласка, карыстайцеся такім належным шаблёнам, як {{PD-USGov}}. Дадатковыя канкрэтныя шаблёны для ўрадавых службаў і бюро ЗША магчыма знайсьці ў катэгорыі «Шаблёны дазволу ўраду ЗША на грамадзкі набытак».

У шматлікіх краінах пэўныя віды створаных урадам працаў у грамадзкім набытку. Гэта звычайна ўлучае прынамсі заканадаўства, а можа улучаць і такія зьвязаныя працы, як рысунак дарожных знакаў.

Непадлеглыя аўтарскаму праву выявы

✓[OK] Выявы, якія ня маюць дастатковай самабытнасьці, каб пацягнуць ахову аўтарскім правам, магчыма капіяваць і запампоўваць: скарыстайце шаблён {{PD-ineligible}}. Парог самабытнасьці розьніцца ў залежнасьці ад краіны. У некаторых краінах пэўныя, непадлеглыя ахове аўтарскім правам выявы могуць ахоўвацца аднолькавымі правамі. Звычайна гэта закранае фотаздымкі і ў гэтых краінах высокі парог для належнай аховы фотаздымкаў аўтарскім правам.

Створаныя вамі выявы

  Створаныя цалкам вамі выявы магчыма запампаваць у Вікісховішча (калі вы не аддалі аўтарскае права паводле выключных дамоўленасьцяў), але дадатковая праверка патрабуецца, калі іх раней абнародавалі анлайн бяз вольнага дазволу. Калі ласка, глядзіце Вікісховішча:Добраахвотніцкая дружына адказу і Вікісховішча:Але гэта мая ўласная праца (анг.) наконт дадатковых падрабязнасьцяў.

Становішча больш складанае, калі вашая праца — вытворная. У залежнасьці ад правападлегласьці вам можа спатрэбіцца дазвол ад праваўласьніка спачатнай працы. Выняткі могуць улучаць свабоду панарамы і найменшае.

Выявы ў прэсе

✘ Здымкі ў прэсе звычайна прызначаюцца толькі для журналістаў і нельга зьмяняць, калі праваўласьнік не акрэсьлівае вольнага дазволу. Таму яны не прыдатныя для Вікісховішча.

Ювэлірныя вырабы

Рысункі ювэлірных вырабаў звычайна ахоўваюць аўтарскім правам, калі тыя выяўляюць самабытнасьць і творчасьць. Аднак прададзеныя ў ЗША да 1989 году ювэлірныя вырабы верагодна ў грамадзкім набытку, бо тыя звычайна не зьмяшчаюць папярэджаньня пра аўтарскае права.

Лягатыпы

Мапы і спадарожнікавыя здымкі

Дапушчальная мапа, што цалкам грунтуецца на вольных крыніцах. Прыміце да ўвагі, што апісаньне выявы выразна пералічвае крыніцы.

Вы ня можаце запампаваць копіі мапаў пад аўтарскім правам на Вікісховішча або накрэсьліць ці нават перамаляваць такую мапу самі. Мапа, якую ствараеце самі, мае цалкам грунтавацца на крыніцах у грамадзкім набытку або выпушчаных пад прыдатным вольным дазволам. Некаторыя мапы надта простыя, каб быць пад аўтарскім правам (не дасягаюць Вікісховішча:Парог самабытнасьці). Глядзіце Вікісховішча:Вытворныя працы наконт дадатковых зьвестак пра тое, якія мапы пад аўтарскім правам.

✘ Спадарожнікавыя здымкі і вытворныя мапы з такіх камэрцыйных праектаў, як «Гугл Зямля», «Гугл Мапы» і «Бінг», грунтуюцца на спалучэньні вольных спадарожнікавых выяваў і пад аўтарскім правам і таму непрымальныя ў Вікісховішчы.
✘ Выдадзеныя «Знарадным землямерствам» Вялікабрытаніі мапы і марскія мапы Брытанскага адміралцейства падлягаюць аўтарскаму праву Брытанскай кароны. Яны ўступаюць у грамадзкі набытак празь 50 гадоў пасьля першаснага выданьня (цяпер да 1974 году): для гэтых старых мапаў карыстайцеся толькі шаблёнам дазволу {{OldOS}}. Некаторыя таксама выпускаюць пад дазволам Адкрытых дадзеных «Знараднага землямерства» ({{OS OpenData}}) або Адкрытым урадавым дазволам ({{OGL}}).
✓[OK] Зь іншага боку наземныя і марскія мапы ЗША, складзеныя службамі Фэдэральнага ўраду ЗША, у грамадзкім набытку ({{PD-USGov}}). Такія мапы астатняга сьвету ад фэдэральных службаў могуць зьмяшчаць наборы дадзеных пад аўтарскім правам зь іншых крыніцаў, а не грамадзкага набытку. Гэта праўда для большасьці марскіх мапаў Нацыянальнага агенцтва геапрасторавай выведкі (НАГВ).
✓[OK] Мапы са такіх сховішчаў вольных мультымэдыя, якія пералічваюць у разьдзеле «Мапы» старонкі «Вікісховішча:Крыніцы вольных мультымэдыя», звычайна прымальныя, але імі варта карыстацца асьцярожна і крытычна.
✓[OK] Мапы з «Адкрытай вулічнай мапы» магчыма скарыстаць, але карыстаньне мае адпавядаць патрабаваньням «Адкрытай вулічнай мапы» пра пазначэньне аўтарства.

Мэдычныя выявы

У ЗША 3-е выданьне «Кампэндыюма практык Бюро аўтарскага права ЗША» кажа ў разьдзел 924(Д), што мэдычныя выявы (рэнтгенаграфія, кампутарная або магнітна-рэзанансная тамаграфія) не падлягаюць аўтарскму праву. Створаныя і выдадзеныя ў ЗША мэдычныя выявы ў грамадзкім набытку і маюць выкарыстоўваць дазвол {{PD-US-Medical imaging}}, калі імі дзеляцца на Вікісховішчы. Па-за Злучанымі Штатамі Амэрыкі менш пэўнасьці, але мэдычныя рэнтгенаўскія выявы, якія падпадаюць пад парог самабытнасьці ў сваёй краіне паходжаньня і не падлягаюць ахове, маюць выкарыстоўваць дазвол {{PD-medical}}.

Глядзіце Аўтарскае права на рэнтгенаграфію (анг.) наконт праўнага абмеркаваньня. У некаторых такіх краінах, як Нямеччына або Швэцыя, мэдычныя выявы ахоўваюць сумежнымі правамі.

Мадэлі

Непрымальна. У ЗША мадэльныя прадметы лічаць «малюнкавымі, выяўленчымі і скульптурнымі працамі» як вызначана артыкулам 101 разьдзела 17 Зводу законаў ЗША (анг.).

У іншых частках сьвету правілы могуць адрозьнівацца.

Кінарэквізыты

Зьвесткі наконт прадметаў побыту верагодна тычацца прадметаў, вырабленых у якасьці немастацкіх, дзейных і практычных. Нядзейныя рэпрадукцыі прадметаў (у тым ліку немастацкіх практачных) верагодна пад аўтарскім правам у якасьці мадэляў. Нядзейныя ў сапраўдным жыцьці прадметы (напрыклад, машына часу з электронных і мэханічных частак) таксама верагодна пад аўтарскім правам у якасьці непрактычных мастацкіх твораў. Глядзіце таксама Вікісховішча:Цацкі.

Фрэскі

Калі не дастаткова старыя для грамадзкага набытку, фрэскі звычайна пад аховай аўтарскага права, нават калі мастак невядомы. Такім чынам, выявы фрэсак звычайна нельга прымаць. Звычайна няма розьніцы, ці фрэска ў грамадзкім месцы і яе магчыма вольна сфатаграфаваць, бо свабода панарамы, дзе яна існуе, звычайна не пашыраецца на дапушчэньне фотаздымкаў такіх 2-вымерных мастацкіх твораў, як фрэскі. Існуюць выняткі (глядзіце Вікісховішча:Свабода панарамы).

Музыка

Музычныя працы звычайна падлягаюць двум розным аўтарскім правам:

  • на твор;
  • на запіс або выкананьне твору.

Агулам амаль уся цяперашняя музыка пад аўтарскім правам і яе нельга запампоўваць у Вікісховішча. Каб запампаваць запісаны музычны твор у Вікісховішча, твор і запіс маюць быць пад вольным дазволам або ў грамадзкім набытку. Канкрэтны запіс песьні ў грамадзкім набытку можа ўсё ж быць пад аўтарскім правам, бо канкрэтную аранжыроўку лічаць вытворнай працай,якой належыць уласнае аўтарскае права, незалежна ад стану аўтарскгаа права на спачатны твор.

Большасьць створаных у ЗША да 1972 году гуказапісаў не ў грамадзкім набытку. Згодна з 2-м разьдзелам Закону «Аб асучасьніваньні музыкі» гуказапісы, упершыню падрыхтаваныя да 15 лютага 1972 году, ахоўваюць фэдэральным аўтарскім правам ЗША на тэрмін, які залежыць ад таго, калі запіс упершыню выдалі. (У прыватнасьці ўпершыню выдадзеныя да 1923 году запісы ўступілі ў грамадзкі набытак у ЗША 1 студзеня 2022 году.) Адрозна ад іншых працаў гэтая ахова фэдэральным аўтарскім правам тычыцца запісаў да 1972 году незалежна ад умоўнасьцяў (папяпэджаньня пра аўтарскае права, уліку і аднаўленьня). Як такія, шаблёны аўтарскага права ЗША, такія як {{PD-US-expired}}, ня тычацца гуказапісаў.

Музэйная й інтэр’ерная фатаграфія

Прымальна. Фотаздымкі, зробленыя вамі ў музэі або інтэр’еры будынка ці помніка, лічаць прымальнымі тут пры ўмове, што яны не паказваюць працаў пад аўтарскім правам. Калі правілы ўнутранага распарадку музэя забараняюць фатаграфаваньне, парушэньне гэтага правіла ёсьць пытаньнем між фатографам і музэем, але не ўплывае на стан аўтарскага права на выяву. Калі такія правілы былі чыннай дамовай, яна абавяжа толькі бакі дамовы: фатографа і музэй. Вікісховішча і ўсе трэція бакі не падлягаюць такой дамове.

Правіла музэю датычна фатаграфаваньня можа таксама розьніцца з часам. Напрыклад, у 2006 годзе выявы інтэр’еру Каралеўскага палацу ў Мадрыдзе дазвалялі, але да 2008 году строга забаранілі. Некаторыя музэі таксама маюць розныя дні тыдня, калі фатаграфаваньне дазваляюць. Фатографу вырашаць, ці той жадае запампаваць выявы, зробленыя ў парушэньне прыватных правілаў музэю.

Дошкі абвестак і знакі

Непрымальна. Як паказвае досьвед, падрабязныя весткавыя і асьветныя дошкі абвестак і знакі, якія часта знаходзяцца ў гістарычных і падарожніцкіх мясьцінах, амаль заўжды ахоўваюць аўтарскім правам, а іх фотаздымкі звычайна нельга прымаць. Дошкі абвестак могуць улучаць вобразныя выявы або пашыраны тэкставы зьмест ці і тое, і другое, а аўтарскае права верагодна існуе для абодвух.

Асноўны вынятак, калі знак (такі як узбочынны накіравальны знак) не ўтрымвае значных вобразных выяваў і ня мае больш за радок тэксту ў звычайным шрыфце. У такім выпадку магчыма недастаткова матэрыялу, каб існавала аўтарскае права. Глядзіце таксама Дарожныя знакі.

Нават у краінах з выняткам свабоды панарамы гэты вынятак агулам не пашыраецца на дазвол фотаздымкаў 2-вымерных мастацкіх твораў або пашыранага тэкставага зьместу. Глядзіце 3-ю і 4-ю калёнкі з каляровым кодам у Вікісховішча:Свабода панарамы#Табліца падсумаваньня наконт падрабязнасьцяў.

Пры ўмове, што дошка абвестак або знак пастаянна месьцяцца ў грамадзкім месцы,

  • 2-вымерны мастацкі твор улучаюць у вынятак з аўтарскага права для свабоды панарамы ў большасьці краінаў зь ёй, але тое:
    непрымальна ў Аргентыне, Аўстраліі, Банглядэшы, Барбадасе, Бэлізе, Брунэі, Канадзе, Даніі, на Фіджы, у Фінляндыі, Ганконгу, Індыі, Ірляндыі, Японіі, на Мальце, у Малдове, Новай Зэляндыі, Паўночнай Македоніі, Нарвэгіі, Расеі, Сынгапуры, Швэцыі, на Тайване, у ЗША і Вялікабрытаніі.
    Прымальна. Тэкст улучаюць у вынятак з аўтарскага права для свабоды панарамы ў Анголе, Армэніі, на Кубе, Чэхіі, Дамініканскай Рэспубліцы, Нямеччыне, Нідэрляндах, Польшчы, Партугаліі, Сан-Тамэ, Сэрбіі, Гішпаніі, Сурынаме і Швайцарыі.

Патэнты

Правілы аўтарскага права датычна патэнтаў адрозьніваюцца ў розных краінах.

Нямеччына

Закон аб аўтарскім праве Нямеччыны кажа, што запісы патэнтаў выключаюць з-пад аховы аўтарскім правам (артыкул 5, пункт 2). Аднак творцу і крыніцу варта пазначаць (арт. 63, п. 1 і 2), а папраўкі не дапускаюць (арт. 62, п. 1). Гэта робіць іх несвабоднымі і, такім чынам, непрымальнымі ў Вікісховішчы[4][5].

ЗША

Малюнкі і тэкст, зробленыя з выданьняў патэнта ЗША да 1 сакавіка 1989 году, звычайна дапушчальныя. Такі матэрыял, выняты з патэнта ЗША, магчыма пазначыць шаблёнам {{PD-US-patent}}. Аднак час ад часу можа быць агаворка ў аўтарскім праве ў выглядзе наступнага ўдакладненьня, што сустракаецца ў патэнце ЗША № 5 544 360: «Частка раскрыцьця гэтага запісу патэнта зьмяшчае матэрыял, які падлягае ахове аўтарскім правам. Праваўласьнік не пярэчыць факсімільнаму ўзнаўленьню кім заўгодна раскрыцьця патэнта, бо той выяўляецца ў файлах або запісах Бюро патэнтаў і таварных знакаў, але ў іншых выпадках захоўвае ўсе аўтарскія правы, што б ні было».

Малюнкі і тэкст, зробленыя з выданьняў патэнта ЗША на або пасьля 1 сакавіка 1989 году, звычайна лічаць пад аховай аўтарскага права, калі іх нельга лічыць грамадзкім набыткам паводле іншых прычынаў, напрыклад, калі не выходзяць за парог самабытнасьці.

Гэтая старонка ад Бюро патэнтаў і таварных знакаў ЗША на першы погляд выглядае абяцальнай, бо кажа, што «пад уплывам абмежаваных выняткаў, адлюстраваных у пунктах Д і Е артыкула 1.71 і п. С арт. 1.84 разьдзела 37 Звода фэдэральных законаў, малюнкі і тэкст патэнта звычайна не падлягаюць абмежаваньням аўтарскага права». На жаль, гэта нельга чытаць, як цьверджаньне закону, бо цяперашнія законы ЗША не падтрымліваюць асьведчаньне, што патэнтавальнік мае абавязкова адмовіцца ад аўтарскага права на малюнкі патэнта. Насамрэч ніжэй на той самай старонцы Бюро патэнтаў і таварных знакаў ЗША (БПТЗ ЗША) заяўляе: «Таксама існуюць прыклады, калі частка тэкста або малюнкаў патэнта можа быць пад аўтарскім правам. Вам варта параіцца з праўнікам адносна гэтых магчымых пытаньняў з таварным знакам і аўтарскім правам. БПТЗ ЗША не дапаможа ў вызначэньні, ці існуе магчымае пытаньне з таварным знакам або аўтарскім правам для пэўнага патэнта». Больш падрабязнае абмеркаваньне закону ЗША датычна гэтага магчыма знайсьці ў Commons:Deletion requests/Template:PD-US-patent-no notice (анг.).

Швайцарыя

Глядзіце Template:PD-Switzerland-official.

Карціны

Плацежныя карткі

Прыклад простага рысунка аплатнай карткі

Рысунак аплатнай карткі пад аўтарскім правам прадпрыемства плацяжоў, а некаторыя аплатныя карткі могуць зьмяшчаць пэрсанажаў або мастацкія творы пад аўтарскім правам праз супрацу. Тая акалічнасьць, што вы — фізычны ўласьнік аплатнай карткі, ня значыць, што ўпаўнаважаныя капіяваць яе рысунак шляха запампоўкі копіі сюды. Рэдкім выняткам з гэтага правіла будзе рысунак аплатнай карткі, дастаткова просты, каб не выходзіць за парог самабытнасьці.

Людзі

Партрэты

Плякаты

  • Непрымальна. Агульнае правіла.
  • Прымальныя выняткі: грамадзкія плякаты ў правападлегласьці са свабодай панарамы, што не патрабуе нязьменнасьці, напрыклад, у Кітаі. Амэрыканскія плякаты да 1989 году: глядзіце Рэкляма.

Плякаты звычайна ахоўваюць аўтарскім правам, нават калі мастак невядомы. Такім чынам, выявы плякатаў звычайна нельга прымаць. Звычайна няма розьніцы, ці плякат у грамадзкім месцы і вольна здымаецца, бо свабода панарамы, дзе тая існуе, звычайна не пашыраецца на дазвол фотаздымкаў 2-вымерных мастацкіх твораў. Нават калі і так, плякаты звычайна выключаюць, бо яны звычайна месьцяцца ў грамадзкім месцы часова, а не пастаянна.

Часам даводзяць, што першасная задача пляката — рэкляма, а рэклямавальнік мае задаволіцца, што выяву шырока распасюджваюць пры дапамозе Вікісховішча. Аднак такі довад ня можа пераадолець асноўную складанасьць аўтарскага права: запампоўвальнік нібы дае ўсім і ўся (улучна з канкурэнтамі рэклямавальніка) спачатны рысунак, які не стварыў і якім не валодае.

Паштоўкі

Непрымальна. Агульнае правіла: сучасныя паштоўкі амаль заўжды ахоўваюць аўтарскім правам, а копіі нельга тут зьмяшчаць.
Прымальныя выняткі: старыя паштоўкі, калі фатограф памёр больш як 70 гадоў таму.

Правілы датычна старых паштовак розьняцца ў залежнасьці ад краіны. Паштовыя карткі, выпушчаныя амэрыканскімі выдаўцамі і ўпершыню выдадзеныя ў ЗША да 1929 году, прымальныя, бо ў такім выпадку прымяняецца толькі закон ЗША, а аўтарскае права ЗША скончылася: глядзіце Вікісховішча:Дыяграма Хіртла. У іншых краінах старыя карткі могуць дагэтуль быць пад аўтарскім правам у залежнасьці ад даты сьмерці дызайнэра паштоўкі або фатографа, што спатрэбіцца высьветліць перад тым, як Вікісховішча можа прыняць іх. Напрыклад, выдадзеная ў Вялікабрытаніі (або краіне ў складзе Эўразьвязу) паштовая картка, якая зьмяшчае выяву ад фатографа, які памёр у 1966 годзе, будзе ўсё яшчэ пад аховай аўтарскага права да 2036 году. Ніколі неабгрунтавана даводзіць, што копію паштоўкі магчыма разьмясьціць тут, проста таму што валодаеце фізычнай карткай. Фізычнае валоданьне не дае вам права парушаць аўтарскае права стварэньнем і запампоўкай копіі працы кагосьці іншага.

Пакункі тавараў

Непрымальна. Агульнае правіла. Хоць агулам 3-вымерную форму большасьці пакункаў (скрыняў, тэтрапакаў і пляшак) не ахоўваюць аўтарскім правам, друк на такім пакунку часта ахоўваюць законам у якасьці мастацкага твору (гэта прымяняюць незалежна ад мастацкай вартасьці і таго, ці рысунак выяўляеца толькі сьпераду або абгортваецца вакол). Часам друк выяўляецца на прымацаванай налепцы, але вынік аднолькавы. Прыміце да ўвагі, што гэта не залежыць ад таго, ці паказаны лягатып прадпрыемства або тавара. Той сам па сабе часта пад аховай аўтарскага права, але часта складанасьць не ў лягатыпе, а ў друкаваным фотаздымку або малюнку на пакунку, які ілюструе зьмест.

Агулам тады пакунак выраба са спачатнымі друкаванымі рысункамі немагчыма запампаваць у Вікісховішча, нават калі вы асабіста валодаеце фізычным прадметам і зрабілі фотаздымак самі.

Прымальна. Існуюць некаторыя вельмі абмежаваныя выняткі:

  1. Пакунак, што зьмяшчае друкаваны рысунак, які настолькі нязначны аж да малазначнасьці. З такім пакункам магчыма абыходзіцца, як з прадметамі побыту. Глядзіце Вікісховішча:Пра найменшае.
  2. Пакунак, што зьмяшчае толькі друкаваны рысунак, які настолькі просты, што не падлягае ахове аўтарскім правам. У такім выпадку можаце выпусьціць вашае аўтарскае права ў фотаздымку пры дапамозе асабістага дазволу на ваш выбар, такога як {{PD-self}}.
  3. Пакунак, што зьмяшчае толькі друкаваны рысунак, дастаткова стары, каб скончылася аўтарскае права. Гэты тычыцца спачатнага лягатыпу «Кока-Колы» (але ня больш позьніх малюнкаў «Колы»). У такім выпадку можаце выпусьціць вашае аўтарскае права ў фотаздымку пры дапамозе асабістага дазволу на ваш выбар, такога як {{PD-self}}.

З пэўнай прычыны Вікісховішча прыцягвае даволі вялікі лік фотаздымкаў пакункаў ежы і напояў, зробленых без увагі да аўтарскага права. Калі ласка, памятайце, што існаваньне іншай рэчы — няслушны довад для пакіданьня выявы з парушэньнем аўтарскага права, калі чытаеце гэта, бо ваш здымак выдалілі. Урэшце, іншыя выявы з парушэньнем аўтарскага права, якія вы маглі заўважыць у Вікісховішчы, таксама выявяць і выдаляць.

Глядзіце таксама Таварныя знакі і катэгорыю «Запыты выдаленьня датычна пакункаў».

Рэпрадукцыі мастацкіх твораў у грамадзкім набытку

Прымальна. Дакладныя рэпрадукцыі такіх працаў у грамадзкім набытку, як падарожніцкія сувэніры Вэнэры Мілёскай, ня могуць пацягнуць за сабой новага аўтарскага права, бо дакладныя рэпрадукцыі ня маюць патрэбнай самабытнасьці. Такім чынам, з фотаздымкамі такіх прадметаў магчыма абыходзіцца як і з фотаздымкамі самога мастацкага твору. Аднак фатограф усё ж мае правы на працу. Глядзіце 3-вымернае мастацтва (скульптуры).

Дарожныя знакі

See also: Commons:WikiProject Highways/Licensing.
See also: Commons:WikiProject Highways/Precedents.
Дарожны знак, які не падлягае аўтарскаму праву, бо ў грамадзкім набытку.

Вам варта меркаваць, што дарожны знак ахоўваюць аўтарскім правам нельга запампоўваць, калі ня можаце паказаць супрацьлеглае. Дапушчальныя знакі улучаюць надта простыя, каб пацягнуць за сабой ахову аўтарскім правам (скарыстайце шаблён {{PD-ineligible}}), дастаткова старыя, каб быць у грамадзкім набытку, і выпушчаныя ў грамадзкі набытак паводле ўрадавага правіла, напрыклад, пэўныя знакі, акрэсьленыя ў Падручніку аб аднастайных прыладах кіраваньня рухам Ведамства шляхоў зносін ЗША. Дарожныя знакі таксама могуць падлягаць свабодзе панарамы, калі іх адзьнялі ў адкрыта даступным месцы ў краінах, якія шануюць гэтую свабоду.

Вялікабрытанія

  • Большасьць афіцыйных дарожных знакаў падлягае аўтарскаму праву Брытанскай кароны ў дачыненьні рысунка, але «дакладнае» ўзнаўленьне дапускаецца пры ўмове, што мастацкі твор або рысунак не выкарыстоўваюць у заблытвальным кантэксьце. У Вікісховішчы таксама звычайна пазначаюць састарэлыя рысункі ў якасьці больш не надзённыя. Некаторыя знакі могуць зьмяшчаць дадатковыя лягатыпы або мастацкі твор трэціх бакоў, падлеглыязвычайным умовам аўтарскага права ў дачыненьні тых частак.
  • Прыватныя дарожныя знакі, што выходзяць за парог самабытнасьці, могуць падлягаць аўтарскаму праву.

Навуковыя ці тэхнічныя схемы

Схема складаецца з 2-х бакоў, якія могуць ахоўваць: зьвесткі і спосаб ілюстраваньня. Зазвычай фактычныя зьвесткі не ахоўваюць, за выняткам выпадкаў, калі задума або лічбавыя дадзеныя самабытныя або творчыя і належаць праваўласьнікам[6].

Прыкладамі творчых дадзеных або зьвестак могуць быць[7]:

  • 3-вымерная мадэль з увасабленьнем старажытнага храма.
  • Набор дадзеных на падставе разьлікаў. Разьлікі патрабуюць нейкага віду творчасьці (часта ад экспэртаў) і варта лічыць творчым зьместам.
  • Набор дадзеных на падставе ахоўванай працы. Напрыклад, 3-вымерны скан ахоўванай ляпніны. Скан — ня творчая праца, але дакладнае прадстаўленьне ахоўванай працы становіцца вытворнай працай на аснове гэтага твору.

Прыкладамі нятворчых дадзеных могуць быць[7]:

  • 3-вымерны скан працы ў грамадзкім набытку;
  • дадзеныя з увасабленьнем зьявы або законаў прыроды, калі выбар пачатковых парамэтраў недастаткова самабытны, каб лічыцца творчым;
  • простыя схемы неахоўваных статыстычных вынікаў.
Зьмест і спосаб ілюстраваньня даволі просты, што дапускае наўпроставую копію

Спосаб ілюстраваньня звычайна творчы і варта лічыць ахоўваным. Такім чынам, схему варта цалкам перарабіць і дастаткова адрозьніць у выбары прадстаўленьня, каб тую не маглі пераблытаць са спачатнікам. Аднак у некаторых выпадках спосаб ілюстраваньня можа быць даволі простым і ня надта самабытным, а ў гэтым выпадку схему магчыма скапіяваць наўпрост[8]. Калі схема адпавядае гэтым правілам, ёй могуць надаць правы грамадзкага набытку, калі тыя ёсьць, шаблёнам {{PD-ineligible}} або {{PD-shape}}.

Здымкі экрану

Скульптуры і статуі

Шчыты

Подпісы

Знакі

Глядзіце:

Прэзэнтацыі

Спартовыя формы/камплекты

Яны звычайна пад аховай аўтарскага права, калі не настолькі простыя, каб быць у грамадзкім набытку ({{PD-ineligible}}).

Маркі

Запіс з камэры відэаназіраньня

  • Глядзіце артыкул у ангельскай Вікіпэдыі.
  • Як апісана ў Commons:Deletion requests/File:Ursa Minor Dwarf.jpg, больш верагодна, што выніковы запіс або выявы пад аўтарскім правам, калі праца загадзя разьмешчанай прылады запісу ўлучае чалавечае меркаваньне, улучна з намерам адзьняць канкрэтны прадмет.

Таксідэрмія

У ЗША (дзе разьмяшчаецца Вікісховішча) таксідэрмія можа часам быць пад аўтарскім правам. Напрыклад, таксідэрмія, што ўлучае нацягваньне скуры жывёлы на манэкен жывёлы пад аўтарскім правам. Глядзіце User:Elcobbola/Models#Logical corollary (анг.) для дадатковых зьвестак. У пэўных краінах свабода панарамы можа быць дарэчнай для таксідэрмічных працаў пад аўтарскім правам, пастаянна ўсталяваных у грамадзкіх месцах.

Цацкі

Таварныя знакі

Гэты лягатып прадпрыемства, хоць і ахоўваецца правамі таварнага знака, верагодна не падлягае ахове аўтарскім правам.

Шматлікія таварныя знакі і лягатыпы ахоўваюць аўтарскім правам, якое належыць адпаведнаму прадпрыемству, і іх нельга запампаваць, бо гэта будзе парушэньнем аўтарскага права. Такія выявы варта пазначаць шаблёнам {{Logo}}. Ахова аўтарскага права і таварнага знака можа і насамрэч часта суіснуе для аднолькавага рысунка.

Аднак рысунак, надта просты для аховы аўтарскім правам, прымальны. Калі ласка, скарыстайце ў такіх выпадках шаблён {{Trademark}}, а калі прымальні, і {{PD-textlogo}}. Растравыя адлюстраваньні (напрыклад, выявы перанасной сеткавай графікі ў .png) рысункаў пад аўтарскім правам могуць самі лічыцца не пад аўтарскім правам. Для вэктарных выяваў (напрыклад, файлы маштабавальнай вэктарнай графікі ў .svg) рысункаў не пад аўтарскім правам адказ на пытаньне, ці вэктарнае прадстаўленьне мае ўласнае аўтарскае права, менш ясны. Глядзіце зьвесткі ў ангельскай Вікіпэдыі наконт аўтарскага права на шрыфты і and the старонку гутарак {{PD-textlogo}} для дадатковых зьвестак.

Прыміце да ўвагі, што дапушчальнасьць таварнага знака і лягатыпа залежыць толькі ад таго, ці надаюць яму ахову аўтарскім правам. Тая акалічнасьць, што таварны знак або лягатып могуць дадаткова ахоўваць законамі аб таварных знаках у некаторых краінах, не замінае Вікісховішчу разьмясьціць выяву. Глядзіце Вікісховішча:Парог самабытнасьці для дадатковых прыкладаў.

Таксама прыміце да ўвагі, што лягатып вольнага апраграмаваньня не абавязкова выдаюць пад аднолькавым вольным дазволам. Калі лягатып улучаюць у сховішча зыходніка вольнай праграмы, тады яно верагодна пад аднолькавым дазволам. Інакше не мяркуйце, што лягатып таксама вольны, калі той дасягае парогу самабытнасьці.

Гарнітуры

Прадметы побыту

Прымальна. Звычайна няма аўтарскага права на 3-вымерныя прадметы побыту ў ЗША, таму фотаздымкі звычайных хатніх прадметаў з ЗША і іншых правападлегласьцяў, якія не пашыраюць аўтарскае права на прадметы побыту, звычайны прымальныя, калі вы рабілі фотаздымак вамі. Вам спатрэбіцца дазвол ад праваўласьніка (звычайна фатографа), калі хтосьці іншы рабіў фотаздымак. Глядзіце Вікісховішча:Дастасоўнае мастацтва. Можа існаваць ахова аўтарскім правам некаторых прадметаў побыту ў некаторых правападлегласьцях. Напрыклад, вам нельга запампоўваць здымкі пэўных узораў францускіх крэслаў[5]. Правілы аўтарскага права ў іншых краінах могуць адрозьнівацца.

(Калі немастацкі прадмет побыту пад аўтарскім правам у сваёй краіне паходжаньня, верагодна, магчыма разьмясьціць здымкі прадмета ў ангельскай Вікіпэдыі, якая дзейнічае толькі згодна з законам ЗША. Шаблён ангельскай Вікіпэдыі {{</nowiki>Do not move to Commons|reason=USonly}} раюць у такіх выпадках.)

Калі прадмет мае самабытны друкаваны або выпуклы рысунак на сваёй паверхні, будзе аўтарскае права на гэты рысунак, хоць таго няма на 3-вымерную форму. Гэта можа тычыцца, напрыклад, кубка з выпуклым аздабленьнем паверхні. Падобнае становішча можа ўзьнікнуць, калі на прадмеце ёсьць налепка з тэкстам пад аўтарскім правам. Таму фотаздымак выраба нельга запампоўваць без дазволу дызайнэра, калі друкаваны або выпуклы рысунак ці тэкст налепкі не дастаткова стары, каб быць у грамадзкім набытку, альбо не занадта просты для аўтарскага права.

Транспарт

Прымальна. Цяперашняе правіла Вікісховішча дазваляе выявы самаходаў на той падставе, што іх 3-вымернай форме звычайна не надаюць аховы аўтарскім правам. Фотаздымкі самаходаў звычайна прымальныя, калі вы рабілі іх самі. Вам спатрэбіцца дазвол ад праваўласьніка (звычайна фатографа), калі хтосьці іншы рабіў фотаздымак.
Непрымальна. Калі самаход зьмяшчае самабытны маляваны рысунак, будзе аўтарскае права на той рысунак, хоць няма аўтарскага права на 3-вымерную форму. Фотаздымак самахода нельга запампоўваць без дазволу дызайнэра, калі рысунак дастаткова значны, каб на яго зважаць.

Відэа

Глядзіце Вікісховішча:Відэа.

Крыніцы

Спосабы атрыманьня дапамогі