Вікісховішча:Як выкрыць парушэньні аўтарскага права
Як выкрыць парушэньні аўтарскага права
Часта людзі запампоўваюць выявы, асабліва фотаздымкі, якія не прытрымліваюцца нашага правіла дазволаў. Гэта робяць часам шчыра, а часам і не. Таму тут сьціслая даведка для выкрыцьця шматлікіх парушэньняў аўтарскага права з высокай імавернасьцю.
Немагчыма выкрыць усе парушэньні аўтарскага права. Аднак мы можам выявіць іх вялікую колькасьць проста шляхам агляду вакол, асабліва у Special:Newimages, і пільнаваньня паказальных знакаў. Вось сьпіс знакаў імаверных парушэньняў аўтарскага права:
- Фотаздымкі прафэсійных фатографаў
- Некаторыя зь іх даюць вольныя дазволы на свае выявы. Абдумайце выхад на сувязь з фатографам, калі магчыма з дапамогай шаблёнаў ліставаньня, калі хтосьці зьмяшчае расплывістае цьверджаньне пра быцьцё фатографам або здабыцьцё ўпаўнаважаньня.
- У выпадку, калі прафэсійны фатограф дазваляе ўзнаўленьне сваіх выяваў, упэўніцеся, што выявы надалі згодна з вольным дазволам (то-бок не «некамэрцыйным» або «толькі Вікіпэдыі»), і зьмясьціце дазвол на permissions-commonswikimedia.org.
- Фотаздымкі знакамітасьцяў і рок-гуртоў
- Ня ўсе такія здымкі — парушэньні аўтарскага права, але часта гэта так, і таму яны патрабуюць адмысловай пільнасьці. Знакі імаверных парушэньняў:
- «Пастановачныя» фотаздымкі, удзельнікі якіх відавочна пазуюць для фатографа. Амаль заўжды такія людзі не пазуюць для фатографаў аматараў. Яны пазуюць для (паў-) прафэсіяналаў якія звычайна патрабуюць аплаты за сваю працу і зрэдку разьмяшчаюць яе згодна з вольнымі дазволамі.
- Здымкі ў нізкім разрозьненьні. Імаверна ўзятыя з вэб-бачыны; фатографы маюць доступ да лепшага зьместу.
- Аднак аматары могуць рабіць фотаздымкі знакамітасьцяў. Прыклады ўлучаюць канцэрты і грамадзкія выступленьні. Гэта часта патрабуе нагоды. Але агулам людзі тады патлумачаць, як і дзе зрабілі фотаздымак, і дадуць якісьці здымак у высокім разрозьненьні.
Вадзяныя знакі
- Калі фотаздымак зьмяшчае вадзяны знак, хутчэй за ўсё яго ня выпусьцілі згодна з вольным дазволам.
- Фотаздымкі прадметаў або з ракурсаў, не даступных шырокай грамадзкасьці
- Агулам толькі прафэсійныя дружыны маюць доступ да мясьцінаў «толькі для прэсы», якія прапануюць добрую кропку агляду на лініях пачатку гонак.
- Мініяцюры (фотаздымкі ў вельмі нізкім разрозьненьні)
- Гэта паказальны знак, што выяву запампавалі з вэб-бачыны.
- Назвы файлаў
- Сэрвэры часта ствараюць адмысловыя назвы файлаў.
- facebook: ddddd_dddddddddddd_dddddddd_ddddddd_ddddddd_D.jpg → http://www.facebook.com/profile.php?id=dddddddd
- flickr: http://server.staticflickr.com/dddd/dddddddddd_hexhexhex_size.jpg → getInfo → (фотастаронка)
- Мэта-дадзеныя
- Асабліва цікавыя радкі пра апраграмаваньне, аўтарскае права, творцу, вытворцу і мадэль. Калі ня ведаеце апраграмаваньня, пашукайце яго. Калі гэта сэрвэрнае апраграмаваньне, вас папярэдзяць.
- Падазроныя дазволы
- Акрамя здымкаў экрану і значкаў вольных кампутарных праграмаў, вельмі мала выяваў надаюць згодна з Агульным грамадзкім дазволам ГНУ або іншым дазволам вольнага апраграмаваньня. Таксама многія людзі наўздагад пазначаюць выявы шаблёнам «PD-Self». Некаторыя людзі яўна абіраюць выпадковы вольны дазвол, каб запампаваць зьмест пад аўтарскім правам.
- Сучаснае мастацтва
- Карціны, ляпніна і іншыя творы мастацтва знаходзяцца пад аўтарскім правам сваіх творцаў (прынамсі ў большасьці правападлегласьцяў). Такім чынам, фотаздымкі такіх прадметаў могуць ахоплівацца аўтарскім правам мастака (у залежнасьці ад правападлегласьці і месцазнаходжаньня прадмета). Праверце прымальныя выняткі з правіла: шаблёны {{PD-Art}} і {{FoP}}.
- Падазроны ўдзельнік
- Удзельнікі, якія паўторна запампоўваюць прадметы пад аховай аўтарскага права паводле памылковых дазволаў. Гэтыя ўдзельнікі могуць мець некалькі папярэджаньняў, а многія спрабуюць схаваць тоеснасьць спачатных праваўласьнікаў, заявіўшы, што стварылі працу. Сумнеўныя выявы «Флікра» пералічваюць удзельнікаў з папулярнай бачыны «Флікр» для разьмяшчэньня выяваў, якія, як мяркуем, няправільна пазначалі ў якасьці вольных фотаздымкі, на якія ў іх няма права.
Пошукавыя сыстэмы
Пошукавыя сыстэмы могуць дапамагчым вам знайсьці спачатную крыніцу выявы.
У вашых наладах ёсьць 2 дастасункі (Прылады абслугі) для пошуку па малюнку «Гугла» і «Тынай», што дадаюць спасылку ў адно націсканьне. Activate the Tineye gadget now! і/або Activate the GoogleImages gadget now!
https://tineye.com — «сыстэма зваротнага пошуку выяваў». Вы ўводзіце УЛР выявы, а яна шукае аднолькавую выяву. Хоць яна праіндэксавала толькі малую долю выяваў у Сеціве, яна даволі карысная ў распазнаньні назапашаных фотаздымкаў ад вялікіх пастаўнікоў. «Тынай» таксама паведамляе даты ўліку асобных выяваў, што спрашчае ацэнку таго, ці насмрэч запампаваная ў Вікісховішча выява — чыясьці самабытная праца.
«Тры вялікія» пошукавыя сыстэмы выяваў:
- https://images.google.com/
- https://www.google.com/intl/es419/insidesearch/features/images/searchbyimage.html (пошук дакладных і падобных выяваў)
- https://images.search.yahoo.com/
- https://www.bing.com/?scope=images
Што рабіць, калі знайшлі парушэньне аўтарскага права
Калі вы знайшлі файл, які выглядае як парушэньне аўтарскага права, яго звычайна варта выдаліць згодна з правілам выдаленьня.
Аднак, калі складанасьць у нястачы зьвестак, вам варта абдумаць, ці магчыма яе выправіць шляхам праверкі крыніцы або выхаду на сувязь з запампоўвальнікам.
- Пазначэньне для выдаленьня. Калі вы на старонцы файла, ёсьць некалькі спасылак у Прыладапаліцы ўнізе зьлева, каб дапамагчы вам «пазначыць» файл для выдаленьня ў залежнасьці ад пытаньня.
- Можаце зрабіць запыт масавага выдаленьня, калі маеце шэраг падобных справаў. Глядзіце старонку запыт масавага выдаленьня.
- Атрымайце дапамогу.
- Шматлікія пытаньні аўтарскага права дакумэнтуюць згодна з правіламі аўтарскага права. Прымяненьне правілаў часта не наўпроставае, але пошук дарэчных правілаў дапаможа вам задаць правільныя пытаньні.
- Калі няпэўныя наконт справы, а запампоўвальнік быў актыўным апошнім часам, абмяркуйце пытаньне зь ім найперш. Той, верагодна, здольны найлепш паясьніць або вырашыць пытаньне, а гэта, верагодна, будзе карысным, нават калі вам пазьней спатрэбіцца атрымаць дапамогу ад іншых. Можаце спытаць у стале даведак, калі патрэбная дадатковая дапамога або запампоўвальнік ня быў актыўным апошнім часам.
- Можаце таксама ўзьняць пытаньні на Вясковая помпа/Аўтарскае права наконт складаных пытаньняў аўтарскага права, асабліва тых, што могуць прывесьці да паясьненьня дакумэнтацыі дарэчных правілаў аўтарскага права на Вікісховішчы.
Глядзіце таксама
- Пра парушэньні аўтарскага права
- Мабільныя запампоўкі зь нястачай дадзеных у абменным выглядзе файла выявы (АВФВ, анг. EXIF) для камэры
- Папярэдне выдаленыя файлы
- Падкатэгорыі мультымэдыя з патрэбай катэгорыяў
- Вікісховішча:Фільтар злоўжываньняў/Саматужнае выкрыцьцё парушэньня аўтарскага права