Вікісховішча:Кепскія крыніцы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Bad sources and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Bad sources and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:BAD

Гэта сьпіс так званых кепскіх крыніцаў зьместу, якія першасна выглядаюць прыдатнымі для Вікісховішча, але пры бліжэйшым разглядзе не прыдатныя або ўнутрана супярэчлівыя. Файлы з усялякай з гэтых крыніцаў варта пазначаць шаблёнам {{subst:nld}} («няма ліцэнзіі») або {{subst:npd}} («няма дазволу»). Гэта дазволіць разьмясьціць такія файлы ў адпаведную падкатэгорыю «Невядомыя».

Сьпіс кепскіх крыніцаў

«Альчэтрон»

«Альчэтрон» спалучае артыкулы Вікіпэдыі зь пераважна несвабоднымі і часта памылкова распазнанымі выявамі, здабытымі зь Сеціва. Унізе кожнай старонкі ёсьць папярэджаньне пра «ТГ» ПА-АУ, але тое адсылае толькі да тэксту зь Вікіпэдыі, а не выяваў. Пстрыканьне на выяве бачыны падае «крыніцу» ў выглядзе спасылкі «Наведайце старонку», якая насамрэч проста глыбокая спасылка на файл выявы.

Вікі «Выява і Гук»

Цьверджаньне пра нідэрляндзкі дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ, {{Cc-by-sa-3.0-nl}}) на здымкі экрану, на якія не валодаюць аўтарскім правам.

«Сьцягі сьвету»

Палітыка прыватнасьці «Сьцягоў сьвету» зьмяшчае некалькі непрымальных абмежаваньняў:
  • карыстацца матэрыялам толькі для некамэрцыйных і непалітычных задачаў;
  • калі пашыраеце нашыя матэрыялы па-за Сецівам (напрыклад, на дыскетах або кружэлцы), то ня можаце прадаваць гэтыя мультымэдыя;
  • вы абмяжоўваеце сваё карыстаньне самае большае 5 % выяваў або зьместу вэб-бачыны;
  • не зьмяняеце ніякім чынам выявы або зьмест тэксту.
Не запампоўвайце выяваў з гэтай бачыны, калі не падаеце надта добрай прычыны (прыклад).

«Вольны малюнак»

На першы погляд запампоўка на Вікісховішча здаецца прымальнай: бачыны згадваюць «Вольны дазвол», «Пазначэньне аўтарства патрабуецца», «дапушчальна для выкарыстаньня ў камэрцыйных і асабістых праектах неабмежаваную колькасьць разоў і без абмежаванььня часу ўсюды ў сьвеце». Але гэта падман. Выяўляецце, што ва Ўмовах карыстаньнньня «камэрцыйнае» і «карыстаньне» надта сувора абмяжоўваюць, што непрымальна для Вікісховішча. Глядзіце абмеркаваньні на «Вясковай помпе»: Ці варты даверу pngrepo.com і выявы «Вольнага малюнка».

«База фотазьвестак»

Умовы карыстаньня[1] абмежавальныя:
  • Выявы нельга прапаноўваць для запампоўкі (у іншым месцы) ў Сеціве. (спачатнік па-нямецку: «Die Bilder dürfen nicht im Internet zum Download angeboten werden».)
  • Выявы нельга ўлучаць у (іншыя) зборы выяваў. (па-нямецку: «Die Bilder dürfen nicht in Bildersammlungen einverleibt werden».)
Гэта толькі 2 з большага ліку надта ясных падказак, што гэтая бачына — непрыдатная крыніца.

Анлайн-здымкі «ГМ Мэдыя»

Хоць той цьвердзіць пра наданьне выяваў пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства, старонка, якая на яго спасылаецца, дадае некалькі дадатковых абмежаваньняў, а менавіта:
Карыстаньне гэтымі выявамі для рэклямы, збыту або іншых камэрцыйных задачаў забараняецца. Гэтыя выявы магчыма адкадраваць, але нельга мяняць іншым чынам, а кожная мае зьмяшчаць радок прызнаньня «© Карп. "ГМ"».
Нягледзячы на тэкст дазволу, на які спасылаюцца са старонкі дачы дазволу, намер даволі ясна палягае ў тым, каб надаць некамэрцыйны дазвол з пазначэньнем аўтарства без вытворнікаў, што непрымальна на Вікісховішчы. Ці касуе спасылка на дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) гэтыя заяўленыя абмежаваньні, ёсьць больш тонкім праўным пытаньнем за тое, якое мы маем здольнасьць разглядаць. Больш таго, калі гэта на нашую карысьць, тое таксама добры спосаб паважаць намер праваўласьнікаў, а не спрабаваць злавіць іх на падобных праўных умоўнасьцях.
(У сувязі з гэтым існуюць такія старонкі мультымэдыя «ГМ», як гэта відэастаронка «Шэўрале Аўстрыі», якая згадвае «© дазвол "Творчых грамадаў" з пазначэньнем аўтарства 3.0», але замест яго спасылаецца на дазвол «ТГ» ПА-НК 3.0.)

Сеціўная база зьвестак пра пальную зброю ў кіно

Хоць бачына ( http://imfdb.org ) яўна мае вікінатхнёны рысунак і мэханіку, якія вядуць да таго, што многія вераць, што тая адпавядае тым самым дазволам, што і Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ, дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ) або дазвол на вольны зьмест, як на Вікісховішчы, але гэта НЯ так ў сапраўднасьці. Складанасьць дваякая:
  1. Зробленыя адмінам (MPM2008) бачыны здымкі дакладна не пад вольным дазволам, а гэты творца вядомы тым, што робіць усё магчымае, каб абараніць свае аўтарскія правы. Таксама варта мець на ўвазе, што ня ўсе ягоныя здымкі зьмяшчаюць вадзяны знак і папярэджаньне пра аўтарскае права. Яны дакладна непрыдатныя для Вікісховішча.
  2. Зь іншага боку адміны бачыны надта слаба турбуюцца пра аўтарскія правы іншых людзей. Хоць некаторыя файлы САПРАЎДЫ ёсьць грамадзкім набыткам або пад вольным дазволам, большасьць (за выняткам працаў MPM2008) выхапілі з выпадковых крыніцаў (такіх як выявы ў друку або падобных) і ў большасьці выпадкаў БЕЗ пазначэньня аўтарства. Там таксама пашыраная практыка перазапісваць файлы ў ГН або пад вольным дазволам зь НЕсвабоднымі файламі большага разрозьненьня, пакінуўшы папярэджаньне пра пазначэньне аўтарства на ранейшы файл нязьменным, што прыводзіць да перакананьня карыстальнікаў, быццам новы файл таксама вольны, тады як насамрэч гэта ня так...
У любым разе гэтыя файлы падаюцца на 100 % непрыдатнымі для запампоўкі сюды.

«Моргфайл»

Дазвол гэтай бачыны забараняе продаж выяваў, дачу дазволу і перадазволу на іх, іх арэнду, перадачу і распаўсюд без зьмяненьняў. Але зьмененыя выявы вольныя (у тым ліку для камэрцыйных задачаў і без пазначэньня спачатнага творцы). Аднак няма зьвестак, ці дазвол адклікальны.

«Мой стол навінаў»

  • «Мой стол навінаў» (mynewsdesk.com) — бачына для збытавікоў і прасоўвальных запампоўвальнікаў. Яе дапомны дазвол — «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах, але гэта неналежна разумеюць запампоўвальнікі, якія часта зьмяшчаюць выявы, на якія не валодаюць правамі выпускаць пад дазволам «Творчых грамадаў». Згода ў пазьбяганьні выкарыстаньня бачыны.

Міністэрства абароны Нідэрляндаў

Паводле Commons:Deletion requests/Incorrect PD Netherlands (government works), камэрцыйнае карыстаньне выявамі на гэтай бачыне недапушчальнае. Таму, хоць яны могуць здавацца дапушчальнымі тут у якасьці ўрадавых працаў, яны не трапляюць у ахоп Вікісховішча згодна з Вікісховішча:Ахоп праекту: Недапушчальныя ўмовы дазволу.

«Афіцыйныя фоташоп-дакумэнты»

«Супольнасьць мастакоў-графікаў, якая стварае і распаўсюджвае вольныя файлы неапрацаваных выяваў!» — гэта слоган. Вэб-бачыну задумалі як некамэрцыйную, але тая таксама дапускае дачу дазволу «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА). На жаль, яна прымае свой слоган «стварае» з драбком солі. Напрыклад, «Vince-Carter-Magic-PSD32033» (і ўсе выявы, паказаныя як датычныя) узялі зь іншых месцаў і выдалі на іншых вэб-бачынах. Абменны выгляд файла выявы (АВФВ, анг. EXIF) кажа: «Папярэджаньне пра аўтарскае права: аўтарскае права "Забаваў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі", 2009 г. (Фота Фэрнанда Мэдыны, "ЗНБА" праз Выявы "Геты")». Пошук спасылкі.

«Пэксэлі»

Здымкі і відэазапісы на «Пэксэлях» пераважна выдаюць пад Дазволам «Пэксэляў», які прымяняе некамэрцыйныя (НК) абмежаваньні. Ён таксама заяўляе: «Не пашырайце і не прадавайце здымкі і відэазапісы на іншых пляцоўках назапашваньня здымкаў і шпалераў». Таму мультымэдыя «Пэксэляў» не падлягаюць выкарыстаньню на Вікісховішчы. Умовы карыстаньня «Пэксэлямі» цьвердзяць, што некаторыя выявы выдалі пад дазволам на грамадзкі набытак ({{Cc-zero}}). Такія выявы дапусьцяць на Вікісховішча, але гэта відавочна датычыла выяваў, выдадзеных на «Пэксэлях» да 4 ліпеня 2018 году.

«Фотавядро»

Выглядае, што складаецца пераважна з запамповак людзьмі, якія ня маюць паўнамоцтваў надаць аўтарскія правы або выпускаць зьмест у грамадзкі набытак. Вэб-бачына таксама не захоўвае карысных мэтададзеных для пошуку крыніцаў. Пункт 6.1 Пагадненьня аб умовах карыстаньня (апошні перагляд ад 13 чэрвеня 2011 году) дазваляе запампоўвальнікам пазначаць свае файлы ў якасьці прыватных або выдаляць іх, што, як заяўлена, вялўе да спыненьня дазволу на выкарыстаньне файлаў іншымі людзьмі.

«Піксэліё»

Як у выпадку з «Базай фотазьвестак», умовы карыстаньня[2] абмежавальныя:
  • Выявы магчыма скарыстаць (...) за выняткам базы ці каталёгу выяваў або падобнага, дзе іх здымкі з PixelQuelle.de прапанаюць спампаваць або набыць. (спачатнік: (...) «Ausgeschlossen hiervon sind Bilddatenbanken, Bildkataloge oder ähnliche, bei denen PixelQuelle.de Fotos zum Download oder Verkauf angeboten werden».)

Publico.es

Выкарыстоўвае (для ўласнай працы) дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на некамэрцыйнае выкарыстаньне без вытворнікаў («ТГ» ПА-НК-НВ), не сумяшчальны зь Вікісховішчам.

skyscrapercity.com

«Горад хмарачосаў» (часам называны «ГХЧ») — форум, на які карыстальнікі запампоўваюць выявы (часта спачатны зьмест, часам у парушэньне аўтарскага права з «Флікра»). Ніякае даваньне вольнага дазволу не патрабуюць для запамповак, таму патрэбуецца электронны ліст Добраахвотніцкай дружыне адказу (ДДА) ад праваўласьніка, калі даваньне сумяшчальнага дазволу выразна абвяшчаецца на форуме або выява — грамадзкі набытак праз даўнасьць.

Stock.Xchng

Глядзіце таксама Вікісховішча:Выявы з «Stock.xchng»
Атрыманыя з «Stock.xchng» (sxc.hu) выявы не дапускаюць на Вікісховішча, калі тыя не надалі выразна пад вольным дазволам. Пажадана, каб дазволы запісалі апраграмаваньнем Добраахвотніцкай дружыны адказу (АДДА). Усе выявы з «Stock.xchng», якія ня выдалі незалежна пад вольным дазволам, падлягаюць хуткаму выдаленьню зь 1 ліпеня 2007 году. Глядзіце Commons:Deletion requests/Template:Sxc-warning і Template:Sxc-warning наконт дадатковых зьвестак.

Нацыянальныя лябараторыі ЗША

Хоць іх звычайна лічаць праектамі Фэдэральнага ўраду ЗША, імі насамрэч кіруюць урадавыя падраднікі, а яны захоўваюць аўтарскія правы на свае працы і могуць мець адрозныя ўмовы, якія могуць быць несумяшчальнымі з правілам дазволаў Вікісховішча.
З улікам атрыманьня Бэрклійскай лябараторыяй патрэбных ухваленьняў Ведамства энэргетыкі ЗША Бэрклійская лябараторыя надае вам, а вы гэтым прымаеце некамэрцыйны, невыключны, неперадавальны, безаплатны адклікальны дазвол спампоўваць, паказваць, выкарыстоўваць і ўзнаўляць выяву, абраную вамі ў http://photos.lbl.gov/ і пададзеную Бэрклійскай лябараторыяй (сукупна «Выяву»), згодна з наступнымі ўмовамі:
можаце скарыстаць Выяву толькі для вашага ўласнага некамэрцыйнага выкарыстаньня. Калі ласка, зьвяжыцеся праз ipo@lbl.gov, калі жадаеце скарыстаць Выяву для камэрцыйных задачаў;
нельга пераносіць Выяву без папярэдняй пісьмовай згоды Бэрклійскай лябараторыі;
можаце ўзнаўляць Выяву толькі ў разважна патрэбнай ступені, каб скарыстаць вышэйзгаданы дазвол; аднак пры ўмове, што:
маеце ўзнавіць усе папярэджаньні пра аўтарскае права і іншыя папярэджаньні пра ўласнасьць або прызнаньне на ўзнаўленьнях Выявы, а таксама ня маеце прыбіраць або зьмяняць гэтыя папярэджаньні;
усе ўзнаўленьні Выявы маюць падлягаць умовам гэтага Пагадненьня;
нельга інакш узнаўляць або дазваляць рабіць узнаўленьні Выявы.
нельга скарыстаць, арандаваць, здаваць у наём, пазычаць, перадаваць дазвол на, распаўсюджваць або перадаваць Выяву трэцяму боку для камэрцыйных задачаў;
можаце скарыстаць толькі фотаздымкі пэрсаналу Бэрклійскай лябараторыі, напрыклад, здымкі твару і супольныя здымкі для некамэрцыйных і асьветных задачаў, абмежаваных тымі, што ўлучаюць распазнаньне значнасьці асобы ў Лябараторыі або асабісты ўдзел у канкрэтных праектах і дасьледаваньнях;
Бэрклійская лябараторыя захоўвае правы скасаваць гэтае Пагадненьне і адклікаць сваю згоду на працяг выкарыстаньня, паказу або ўзнаўленьня Выявы ва ўсялякай працы асабліва, калі задача такога выкарыстаньня не прасоўвае асьветнае або навуковае прызначэньне Бэрклійскай лябараторыі. [3]
Толькі для навуковых і тэхнічных зьвестак: © аўтарскае права 2011 г., ТАА «Лос-Аламаская нацыянальная бясьпека», усе правы захаваныя.
Для ўсіх зьвестак: Калі інакш не пазначылі, гэтыя зьвесткі стварыў супрацоўнік або супрацоўнікі ТАА «Лос-Аламаская нацыянальная бясьпека» («ЛАНБ»), распараднік Лос-Аламаскай нацыянальнай лябараторыі паводле Кантракту № DE-AC52-06NA25396 зь Ведамствам энэргетыкі ЗША. Урад ЗША мае правы скарыстаць, узнаўляць і пашыраць гэтыя зьвесткі. Грамадзкасьць можа ўзнавіць і скарыстаць гэтыя зьвесткі безь зьмяненьня пры ўмове, што гэтае Папярэджаньне і ўсялякую заяву пра аўтарства ўзнаўляюць на ўсіх копіях. Ні Ўрад, ні «ЛАНБ» не даюць ніякай парукі, выразнай або меркаванай, і не бяруць на сябе адказнасьці за выкарыстаньне гэтых зьвестак.[5]

«Сусьветныя навіны»

Бачыны цьвердзіць, што выявы ў грамадзкім набытку, хоць тыя пад аўтарскім правам. Глядзіце таксама Commons:Deletion requests/File:773ER Pakistan.jpg.

«Сусьветныя стадыёны»

Бачына цьвердзіць, што вы можаце скарыстаць усялякую зь яго выяваў (якія маюць вадзяны знак), пакуль робяцца спасылкі на тую бачыну[6]. Яна таксама выразна не дазваляе вольныя зьмяненьні выявы, што нібыта значыць, што нікому нельга прыбіраць вадзянога знака. Ключавы момант у тым, што ніякую з карцінак, разьмешчаных на «Сусьветных стадыёнах», немагчыма вызначыць у якасьці вольнай ад аўтарскага права. Яны не пазначаюць творцаў карцінак. Большасьць здымкаў парушае аўтарскае права (узятыя з форумаў, афіцыйных бачынаў, сканаў часопісаў і газэтаў): адкадраваныя і маштабаваныя ўзнаўленьні выяваў пад аўтарскім правам. Іншыя — маштабаваныя выданьні выяваў, нададзеныя пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах, але «Сусьветныя стадыёны» не пазначаюць дазваляльнікаў, як патрабуе дазвол.

Глядзіце таксама